Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Кіраўнік Асацыяцыі Эдвард Тарлецкі сьцьвярджае: гэта яшчэ адзін дыскрымінацыйны акт дзяржавы дачынна людзей гомасэксуальнай арыентацыі.

РР.: - Эдвард, што адбылося з Вашым часопісам?

Э.Т.: - 13 сакавіка мы атрымалі зь Дзяржаўнага Камітэту па друку ліст аб тым, што часопіс пазбаўляюць рэгістрацыйнага пасьведчаньня. Па-першае, таму, што часопіс быў заяўлены як культуралягічны, а выходзіў як эратычны, а па-другое, з прычыны, што ён выходзіў накладам у 300 асобнікаў. 17 верасьня, калі быў сарваны фэстываль "Гей-прайд", наш часопіс, які выступаў як галоўны арганізатар фэстывалю, атрымаў папярэджаньне.

РР: - Закрыцьцё часопісу й зрыў фэстывалю - гэта яскравыя прыклады стаўленьня дзяржавы да Вас? Ці ёсьць і прыклады паразуменьня?

Э.Т.: - Ніводнага разу, з тых часоў, як у 1998 г. была ўтвораная наша арганізацыя, мы не сустракалі паразуменьня з боку дзяржавы. Увесь час стаялі перад закрытымі дзьвярыма. Пазбаўленьне часопісу рэгістрацыі - гэта сьведчаньне таго, што дзяржава працягвае палітыку дыскрымінацыі ў дачыненьні геяў і лезьбіек. І гэта незаконнае рашэньне - я падкрэсьліваю. З гэтага году часопіс "Плэйбой" абвешчаны неэратычным, а наш часопіс - эратычным. Гэта дыскрымінацыя. У верасьні мне патэлефанаваў начальнік юрыдычнага аддзелу Дзяржкамдруку й сказаў: вы зьбіраліся выдаваць культуралягічны часопіс, а выдаяце часопіс для хворых людзей. Гэта заканамерная зьява: грамадзтва робіцца больш унітарным - расьце гамафобія. Нашыя сілы ня вельмі вялікія, мы ня можам зрабіць тут сэксуальную рэвалюцыю, а дзяржава не тлумачыць, што геі й лезьбійкі - такія ж людзі. Усё гэта ад неадукаванасьці.

Нягледзячы на гэта, арганізацыя беларускіх гомасэксуалаў працягвае працаваць, і 31 сакавіка ў Менску пройдзе першая канфэрэнцыя беларускіх лезьбіек.



Сьвятлана Курс

Радыё Рацыя
0058045