Навукова-фармацэўтычны цэнтар ААТ "Белмэдпрэпараты" распрацаваў новы лекавы сродак супраць раку - "Фаталон". Клінічныя досьледы паказалі амаль 100% вынік, чаго яшчэ не было ў сьвеце. Мэдыкі лічаць, што прэпарат у першую чаргу можа прымяняцца пры барацьбе з пухлінамі паверхневай лякалізацыі. Аднак у далейшым межы дзеяньня "Фаталону" могуць быць пашыраныя. Нельга, вядома, лічыць гэты сродак панацэяй супраць усіх відаў раку, але ў параўнаньні з наяўнымі сродкамі барацьбы з гэтай страшнай хваробай, ён вылучаецца сваёй адноснай бясшкоднасьцю для арганізму. "Фаталон" ужо запатэнтаваны. У красвіку, пасьля рэгістрацыі прэпарату ў Міністэрстве аховы здароўя, пачнецца ягоная вытворчасьць.
BARC List NEWS
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY