Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, ужо ў суботу антыцыклон «згонiць» цёплыя дажджы ў паўднёвыя раёны, а ў нядзелю з нашай тэрыторыi ападкi ўвогуле знiкнуць.

Подых скандынаўскага антыцыклона найбольш моцным будзе ўначы, калi тэмпература паветра ўсталюецца ў межах 2-8 градусаў цяпла. Больш таго, у ноч на 2 кастрычнiка ў Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях, а таксама ноччу на 3 кастрычнiка амаль паўсюдна на глебе i месцамi ў паветры будуць замаразкi ад 0 да мiнус 3 градусаў. Тэмпература паветра ўдзень на выхадныя будзе не большай 6-11 градусаў цяпла. Першыя некалькi дзён наступнага тыдня таксама будуць халаднаватымi i «сухiмi». У сярэдзiне наступнага тыдня ў Беларусi ўзмоцнiцца ўплыў Атлантыкi. Тэмпература паветра ўначы стане не меншай за 4-9 градусаў цяпла, а ўдзень — 9-14.
0058648