У сталіцы прайшоў чарговы забег у межах кампаніі #followminsk, калі мінчукі выходзяць на прабежку з вядомымі людзьмі. У суботу 11 красавіка кампанію актыўным жыхарам горада склаў знакаміты беларускі пісьменнік Адам Глобус. Ён не толькі прайшоў дыстанцыю ў 3 кіламетры, але і прачытаў усім, хто сабраўся, свой неапублікаваны вершык.



У 10 гадзін раніцы каля Дома-музея Першага з'езду РСДРП сабралося каля дваццаці ўдзельнікаў ранішняй прабежкі. Пасля размінкі пачаўся забег, які складаўся з дыстанцыі ў 3 і 6 кіламетраў.




Маршрут праходзіў ўздож Свіслачы. Добрае надвор'е і адчуванне раніцы першага выходнага дня выклікалі пазітыўныя эмоцыі ў удзельнікаў.




Цікаўнасць да аматараў бега выказалі і замежныя госці, якія выпадкова сустрэлі каманду #followminsk. Прафесар з Францыі, які прыехаў у Мінск чытаць лекцыі, быў прыемна ўражаны такой ініцыятывай.



Сваімі ўражаннямі ад прабежкі ў тры кіламетры падзяліўся і спадар Глобус.

"Усе мы добра ведаем, што вельмі кепска, калі чалавек выходзіць з сябе, а вось калі ён выбягае з сябе, гэта вельмі добра. Я вось выбягаю з сябе - з сябе п’яніцы я выбег, з сябе курца, што курыў доўгі час цыгарэты. Я выбег з сябе таўстуна, раблю гэта кожную вясну, бо ўзімку крышку набіраю, а потым выбягаю. І гэта вельмі класна", - цытуе яго словы Budzma.by.



Адам Глобус зачытаў прысутным свой неапублікаваны вершык.

Сябры

Каб недарэмна чалавечы век
Пражыць пад сінім купалам нябёсаў,
Мае сябры працуюць у царкве,
Такая праца ў іх, такія лёсы.

Сябры мае малююць на сцяне:
Цяжарную Марыю з Лізаветай,
Анёла ў прыадчыненым акне
І голуба ў аблоках светла-ветлых…



Гэта ўжо чацьвертая з серыі прабежак са знакамітасцямі, якія стартавалі с забегу з гімнасткай Мелітай Станютай.

Агранізатары кажуць, што імкнуцца ўцягнуць ў добрую справу як мага болей людзей, таму месца і час кожнай новай прабежкі - заусёды розныя.

А ужо на гэтым тыдні ўсе жадаючыя змогуць прабегчы колькі кіламетраў побач з прывабнай тэлевядучай Ганнай Бонд. За ўсімі падрабязнасцямі сачыце на старонцы #followminsk у сацыяльнай сетцы.
Хотите быть здоровым? Раз в неделю наш редактор будет присылать лучшие советы врачей и новости медицины
Пожалуйста, укажите правильный e-mail
-20%
-70%
-21%
-21%
-10%
-20%
-10%
-10%
-25%
-35%
0066771