Чарговая сустрэча клуба "Мова TUT" была прысвечаная вандроўкам па Беларусі, цікавым і не раскручаным мясцінам у нашай краіне, арганізацыі ўласнага адпачынку і вольнага часу на беларускіх абшарах.
Фото: Алена Андреева, TUT.BY
Традыцыйны слоўнік з загадкамі і цікавосткамі падрыхтавала і прэзентавала каманда праекта "Знайдзі сваіх".
Фото: Алена Андреева, TUT.BY

Фото: Алена Андреева, TUT.BY
Як скласці маршрут выходнага дня, дзе адпачыць у Беларусі, што ўзяць з сабою, чаму камунікацыя з мясцовым насельніцтвам у кожным кутку Бацькаўшчыны - ключ да найцікавейшых месцаў, - распавядалі Максім Чарняўскі, гісторык, археолаг, скаўт і вандроўнік, супрацоўнік Інстытута Гісторыі НАН Беларусі, а таксама перакананы аўтаспыншчык, журналіст і фрылансер Аляксандр Гойшык.
Фото: Алена Андреева, TUT.BY
Традыцыйна для аматараў настольных гульняў былі даступныя беларускія настолкі.
Фото: Алена Андреева, TUT.BY
А творча-адукацыйныя заняткі для дзетак Клуба "Мова TUT" правялі выкладчыкі сямейнага цэнтра Global Child. Дзеткі не толькі спявалі, малявалі, вучылі англійскую, але і рыхтаваліся да Вялікадня - зляпілі яйкі, зрабілі пад іх кошыкі і ўсё ўпрыгожылі.
Фото: Алена Андреева, TUT.BY
 
Наступныя сустрэчы клуба "Мова TUT" адбудуцца 22 красавіка (пагаворым пра рэха даўняй і блізкай цяпер войнаў) і 6 траўня (у праграме сустрэчы журналісцкія байкі ў разгар разнастайных журналісцкіх і медыйных святаў). Пачатак а 19-й у Галерэі TUT.BY. Прыходзьце!
-30%
-10%
-40%
-21%
-50%
-40%
-10%
-20%
-20%