Фото с сайта baj.by
Фото с сайта baj.by
Інцыдэнт адбыўся а 20-й гадзіне 26 лютага. Супрацоўнік "Комсомольской правды в Белоруссии" Дзмітрый Ласько збіраўся сфатаграфаваць новую падсветку будынку прэзідыума Акадэміі навук на праспекце Незалежнасці ў Мінску, але быў затрыманы ахоўнікам будынку.

– Ахоўнік заявіў, што фатаграфаванне адміністрацыйнага будынку забаронена, і папрасіў прад'явіць дакументы. Я прад'явіў яму пашпарт, які ён адразу забраў сабе і выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянты, што з'явіліся на месцы праз колькі хвілінаў, пацвердзілі забарону на фатаграфаванне, пасадзілі мяне ў службовую машыну і даставілі ў аддзяленне,
– распавёў Дзмітрый Ласько прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Дзмітрыя Ласько адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе пратрымалі да паўначы. Па словах супрацоўніка газеты, міліцыянты вельмі пільна разглядалі ўсе фотаздымкі з фотаапарата, цікавіліся прафесійнай дзейнасцю і склалі пратакол апытання.

– Міліцыянты спасылаліся на нейкую пастанову міністра ўнутраных спраў Беларусі ад 25 лютага 2015 года, паводле якога нібыта забаронена фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі. Спачатку яны хацелі забраць у мяне ўсе флэш-карты з фотаапарата, але потым вырашылі гэтага не рабіць. Вызвалілі мяне апоўначы, – дадаў Дзмітрый Ласько.
-30%
-40%
-30%
-10%
-40%
-20%
-30%
-50%
-10%
-62%