Фото с сайта budzma.org
Фото с сайта budzma.org
Тэма наступнай сустрэчы моўнага клуба "Мова TUT" - на замову ўдзельнікаў клуба - мужчынскія "штучкі". Мужчынская вопратка, адпачынак і забавы, зброя, машыны - як пра ўсё гэта гаварыць па-беларуску, даведаецеся 25 лютага на сустрэчы клуба.

Актыўнымі партнёрамі клуба стала каманда праекта Шукай.BY, якая ў займальнай, гульнёвай форме бярэцца за навучанне беларускай. Заўсёднага партнёра клуба - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт - на гэтай сустрэчы прадставіць кіраўнік рыцарскага клуба гістарычнага факультэта БДУ.

Мастацкую частку сустрэчы забяспечыць мастак, даследчык-энтузіяст, які спецыялізуецца на зброі войска Вялікага княства Літоўскага Зміцер Шапавалаў.

У клуба "Мова TUT" з'явіўся сталы партнёр, спецыялісты якога будуць апекаваць дзетак. Гэта Міжнародны адукацыйны клуб . Супраца з "Мова TUT" - адзін з крокаў у межах святкавання 5-годдзя кампаніі.

Для ўдзельнікаў клуба на гэтае сустрэчы зайграе спявачка Паліна Рэспубліка.

Запрашаем далучыцца. 25 лютага, 19.00, Галерэя TUT.BY, праспект Дзяржынскага, 57, станцыя метро "Міхалова", БЦ "Амега Таўэр", 9 паверх. Уваход вольны!

Усе пытанні, што да працы клуба, дасылайце на mova@tutby.com.

Партнёры праекта "Мова TUT":

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэтШукай.BY


Міжнародны адукацыйны клуб





-15%
-45%
-20%
-20%
-10%
-10%
-20%
0066771