179 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  2. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  3. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  4. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  5. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  6. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  7. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  8. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  9. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  10. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  11. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  12. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  13. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  14. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  15. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу
  16. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  17. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  18. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  19. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  20. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  21. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут
  22. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  23. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  24. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  25. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  26. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  27. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  28. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  29. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  30. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой


Нэлі Зігуля,

Аляксандр Канавалаў - асоба ў сваім раёне вядомая. Ён дэпутат Шклоўскага раённага і адначасова Каменалаўскага сельскага Саветаў, сапраўдны гаспадар і незаменны чалавек для жыхароў вёсак Старавадвянскай выбарчай акругі, якія аддалі за яго на леташніх выбарах свае галасы. Людзі ведаюць: да яго можна звяртацца з любым пытаннем - абавязкова дапаможа.
 
Фото: Звязда
Аляксандр Канавалаў з любой тэхнікай "на ты".
 
 

Нарадзіўся… "у трактары"


Разам са старшынёй Шклоўскага райсавета Аляксандрам Давыдовічам едзем да фермера ў Новыя Камсенічы. Снег валіць так, быццам вырашыў нагнаць упушчанае за ўсю зіму. Але мае хваляванні (усё ж да вёскі 30 кіламетраў) хутка развейваюцца: дарога чыстая, відаць, што тут нехта вельмі старанна папрацаваў.

- Канавалаў на сваім участку заўсёды ўзорны парадак падтрымлівае, - задаволена кажа Аляксандр Давыдовіч. - Гаспадар, адным словам.

Сялянска-фермерская гаспадарка "Новы быт", якой кіруе Аляксандр Канавалаў, - адна з самых вялікіх у раёне. Па плошчы яна займае каля 1400 га, але фермер гатовы ўжо сёння апрацоўваць 2000. Кажа, што магутнасцяў у яго для гэтага хопіць. Вунь стаіць цэлы двор тэхнікі. Прычым не замежнай, а выключна беларускай. Ён сам у ёй добра разбіраецца, і праблем з яе работай няма. Замежныя аналагі, магчыма, у чымсьці лепшыя, але яны каштуюць нашмат больш. За гэтыя грошы можна набыць некалькі айчынных машын.

Інтарэс да працы на зямлі ў яго з дзяцінства.

- На іспыты ў 9 клас у Старавадвянскую школу я прыязджаў на трактары "МТЗ 80", а потым ехаў дапамагаць бацьку праводзіць пасяўную, - усміхаецца фермер. - Маці казала, што я нарадзіўся ў трактары. Напэўна, так яно і ёсць. Тэхніку вельмі люблю.

Тыя калгасныя землі, на якіх пачынаў працаваць падлеткам, цяпер належаць яму. Амаль дзясятая частка палеткаў знаходзілася пад балотамі. Ён іх паступова асушваў і засяваў.

Цяпер гаспадарку Канавалава можна параўнаць з невялікім калгасам, дзе займаюцца адразу па некалькіх напрамках. Са збожжавых ён вырошчвае ўсё - пшаніцу, ячмень, авёс, трыцікале, грэчку і нават лён. Сёлета сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па гаспадарцы была адной з вышэйшых у раёне - каля 70 цэнтнераў з гектара, а на доследных участках даходзіла нават да 100. У свой час не паспеў увайсці ў дзяржпраграму па вырошчванні бульбы, але ўласныя 100 гектараў спакойна апрацоўвае без усялякай дапамогі. А яшчэ ў яго ёсць невялічкая ферма на 130 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 38 - дойныя каровы. У лепшыя часы ён трымаў каля 1000 свіней, але ў сувязі з АЧС прыйшлося скараціць пагалоўе да мінімуму. У бліжэйшай будучыні плануе абзавесціся авечкамі. Тое, што часам прыходзіцца цяжка, ён не ўтойвае, але ёсць і жаданне працаваць, і ўсе неабходныя для гэтага ўмовы. Сам не сядзіць склаўшы рукі і яшчэ 27 землякам дае магчымасць зарабляць.
Фото: Звязда
Дзіцячая пляцоўка летам не пустуе.
 


З лайдакоў - у добрыя работнікі


- А яшчэ ён лайдакоў перавыхоўвае і хаты для іх набывае, - падказвае старшыня райсавета.

- Была справа, падымалі людзей з такога стану, што яны ўжо нікому не былі патрэбныя, - пагаджаецца Аляксандр. - Гутарыў з кожным, вазіў лячыцца і кадзіравацца. Некаторыя на наступны дзень зноў зрываліся. Але ёсць такія, што больш за 10 гадоў не ўжываюць спіртнога, сем’і стварылі. Вёска ў нас невялікая, двароў 15, ну я і купіў для іх амаль усе хаты. А летась пабудавалі дом яшчэ для аднаго работніка. Малады хлопец, рукі залатыя, а каціўся па нахільнай - ледзь выратавалі!

Аляксандр не асуджае слабахарактарных. Узніклі з працай праблемы, вось людзі і пачалі глупствамі займацца. Цяжкім быў перыяд, калі прыйшоў у заняпад калгас "Зара". Замест яго з"явіўся СВК "Вадвянскае", затым - СП "Газавік-Сіпакова". Людзі, якія ўсё жыццё працавалі ў гэтых гаспадарках, сталі нікому не патрэбны, пачалі з"язджаць, кідаць свае ўчасткі. Вёскам гэта таксама не на карысць пайшло.

Канавалаў успамінае, як некалькі гадоў таму кіраўніцтва раёна прыехала абмеркаваць з насельніцтвам надзённыя праблемы. Адзін жыхар Старой Вадвы падняўся і з горыччу сказаў: "Сорамна так жыць далей - абраслі травой, хмызняком, запалку кінь - і вёскі як не было".

Сёння дзякуючы Канавалаву ў жыхароў Новых Камсенічаў і бліжэйшых вёсак у радыусе амаль 25 кіламетраў зімой няма праблем са снегам, а летам - з травой. У сэнсе, усё гэта своечасова расчышчаецца і абкошваецца. І такога, як раней, - калі прыватныя зямельныя надзелы праз адзін былі закінутыя - ужо няма. Яны цяпер усе да аднаго апрацоўваюцца.

"Разам з прадстаўнікамі землеўпарадкавальнай службы гутарылі з людзьмі, дзесьці пераносілі ім участкі, - тлумачыць суразмоўца. - Сёння больш-менш парадак наведзены. За апошнія 3 гады ўключылі ў севазварот 60 га пустуючых участкаў. Едзеш, глядзіш - і вока радуецца".

 
Фото: Звязда
Дэпутацкія і фермерскія справы шмат у чым агульныя. Аляксандр Канавалаў (у цэнтры) і Аляксандр Давыдовіч (справа) па ходу абмяркоўваюць надзённыя пытанні.

 

Як падлічыць "прыёмы"?


У акрузе дэпутата Канавалава больш за 10 вёсак. І якія ў жыхароў праблемы, ён ведае добра. "Кожны раз, калі ў раёне даводзіцца рабіць справаздачу аб тым, колькі правёў прыёмаў грамадзян, губляюся, - кажа ён. - Як лічыць, калі гэтыя "прыёмы" ледзь не кожны дзень? Едзеш каля вёскі, бабульку падвязеш, распытаеш. Ці сам на вуліцы спынішся, пацікавішся, як справы".

Сем'і ў небяспечным становішчы на асобным уліку. Канавалаў разам з прадстаўнікамі раённай улады і адпаведных службаў рэгулярна наведвае людзей з групы рызыкі: "Трэба ж іх падштурхнуць, каб хоць нешта зрабілі для сябе". А заадно адзначае, хто чым дыхае, у якім стане прысядзібная зямля. Калі яна не апрацоўваецца, які сэнс трымаць? Ёй заўсёды можна знайсці карыснае прымяненне.

Дарэчы, яго цяперашнія выбаршчыкі і раней па дапамогу звярталіся. Нікому не адмаўляў. Яшчэ і сам ініцыятыву праяўляў. Вось і дзіцячую пляцоўку пабудаваў без чыёй-небудзь падказкі. Звярнуў неяк увагу, што некалькі дзяцей без справы сумуюць, і прыняў гэта як нагоду для дзеяння.

"Цяпер тут усё лета не змаўкаюць дзіцячыя галасы, - задаволена ўсміхаецца Аляксандр. - Нават тыя, хто раней да бабуль не ездзіў".

Акрамя гэтага, ён акультурыў мясцовы вадаём, побач зрабіў альтанку. Не выключана, што з часам у рыбакоў з'явіцца цікавасць да гэтага месца. Карп і таўсталобік, якіх фермер у якасці эксперыменту паспрабаваў летам вырошчваць, нядрэнна дабавілі ў вазе.

А нядаўна няўрымслівы гаспадар звярнуў увагу на тое, што летась у мікрааўтобусе, на якім ён кожны дзень возіць сваіх і вясковых дзяцей у раённую школу і дзіцячы садок, месцаў стала не хапаць. Раней мог па дарозе яшчэ і бабульку якую-небудзь падхапіць, а цяпер нават няма куды яе пасадзіць. Так што трэба падшукваць нешта больш умяшчальнае.

Сёлета летам фермер даў магчымасць папрацаваць у гаспадарцы падлеткам. Пратрымацца месяц змаглі толькі двое. Затое і заробак атрымаўся важкі - 7 мільёнаў! Плюс смачныя гарачыя абеды (аднагодкі хлопцаў зарабілі ў іншай гаспадарцы нашмат менш.) І калі Канавалаў на 1 верасня прынёс сваім памочнікам у школу невялічкія падарункі, астатнія дзеці таксама сталі прасіцца да яго на працу.

Пытаюся ў Аляксандра, чаму ён свой арганізатарскі талент і гаспадарчыя здольнасці не пажадаў рэалізоўваць дзесьці ў горадзе. Там, напэўна, ён яшчэ б больш "разгарнуўся".

"Я, вядома, мог бы, - усміхаецца ён. - Але тут я нарадзіўся, адчуваю, што гэта маё і нічога іншага мне не трэба".

Старшыня райсавета Аляксандр Давыдовіч лічыць, што на такіх апантаных людзях, як Аляксандр Канавалаў, і трымаюцца нашы вёскі. "Праца на зямлі цяжкая, год на год не прыходзіцца, бываюць і страты, - кажа ён. - Але Аляксандр на сацыяльныя справы заўсёды знаходзіць грошы. Стараецца, каб людзям жылося лепш. Гледзячы на яго, яны таксама па-іншаму пачынаюць "падцягвацца". Наогул, наша сумесная праца з сельгасарганізацыямі і фермерамі раёна дае добрыя вынікі. За апошнія 5 гадоў сельсаветы перадалі ім звыш 1440 гектараў зямлі, якая сёння прыносіць дадатковы даход".

Стар­шы­ня Шкло­ўска­га рай­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Бой­ка:

- Ка­лі зям­лю ва­кол вёс­кі апра­цоў­вае фер­мер, дык ча­му б не пе­ра­даць пус­ту­ю­чы ўчас­так яму? Хай наводзіць там па­ра­дак і атрым­лі­вае гро­шы. А за­ад­но да­па­ма­гае мяс­цо­ва­му на­сель­ніц­тву. Мы да­лі Ка­на­ва­ла­ву зям­лю і аў­та­ма­тыч­на за­ма­ца­ва­лі за ім пры­лег­лыя вёс­кі. І ён са сва­ёй за­да­чай доб­ра спраў­ля­ец­ца. Па та­кім жа прын­цы­пе пра­цу­юць і ас­тат­нія 38 фер­ме­раў. Да­рэ­чы, па коль­кас­ці фер­ме­раў мы ў воб­лас­ці на дру­гім мес­цы.
Мы па­ста­ві­лі пе­рад са­бой за­да­чу раў­на­ваць зя­мель­ныя ўчаст­кі і ва­кол вё­сак зра­біць да­ро­гі для аб’­ез­ду. Гэ­та дзе­ля та­го, каб ле­там, ка­лі ідзе ўбо­рач­ная, тэх­ні­ка не ез­дзі­ла праз на­се­ле­ныя пунк­ты, не раз­бі­ва­ла да­ро­гі і не тур­ба­ва­ла жы­ха­роў. А цэнт­раль­ная вяс­ко­вая да­ро­га за­ста­нец­ца вы­ключ­на для па­трэб на­сель­ніц­тва.
-20%
-10%
-10%
-50%
-30%
-10%
-20%
-20%
-50%