Улады Віцебска збіраюцца 9 лютага прадаць на аўкцыёне тры будынкі на вуліцы Дзімітрава, якія маюць статус помнікаў архітэктуры.

Фота: Сяржук Серабро, "Народныя навіны Віцебска"

Будынкі №10 і №12, выстаўленыя на аўкцыён, — помнікі архітэктуры рэгіянальнага значэння. Яны ўключаныя ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, маюць 3-ю катэгорыю.

Але пра гэта ва ўмовах аўкцыёну не сказана нічога. У спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, пазначана, што будынкі №10 і №12 — архітэктурныя помнікі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Аднак у паведамленні пра аўкцыён сказана, што гэта забудова пасляваеннага часу (1953 і 1947 гадоў).

Старшыня Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч мяркуе, што пазнейшы час пабудовы можа быць зафіксаваны ў тэхнічных пашпартах будынкаў:

"Верагодна, менавіта ў той час на будынкі былі выпісаны тэхнічныя пашпарты. Але раз у спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў даты іншыя, зафіксаваныя навукоўцамі, — гэты аўкцыён па продажы будынкаў, прызначаны на 9 лютага, трэба адмяняць або тэрмінова мяняць умовы аўкцыёну.

Абавязкова павінна быць азначана, што гэта не проста нейкія дамкі, а помнікі архітэктуры. Бо гэта накладае адказнасць на гаспадароў, якія мусяць забяспечыць захаванасць помнікаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове гістарычнай спадчыны".


Антон Астаповіч узяў на сябе клопат звярнуцца ў Віцебскую абласную пракуратуру — каб папярэдзіць пра імавернае парушэнне закону. А таксама ў фонд "Віцебскаблмаёмасць", які абвясціў аўкцыён па продажы дзяржаўнай уласнасці, не пазначыўшы ўсіх наяўных акалічнасцяў.

Праблемы з захаванасцю гістарычных будынкаў па вуліцы Дзімітрава ў Віцебску ўжо былі. Улетку 2013 года частку збудаванняў адрэстаўравалі на новы капыл: над аднапавярховым домам узвялі другі паверх, прабілі вокны ў старых сценах. Змянілася аблічча і будынка №10: у ім знеслі прыбудову, якая была не нашмат маладзейшая за сам помнік архітэктуры.

Чытайце таксама:


В районе витебской улицы в честь "болгарского Ленина" до революции находился "Интимный" театр >>>
-30%
-40%
-10%
-10%
-30%
-10%
-20%
-20%
-30%
0066814