Сяржук Серабро,

Віцебскі абласны тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці 9 лютага прызначыў аўкцыён па продажы будынкаў №№10, 10б і 12 па вуліцы Дзімітрава. Два з іх - №10 і №12 - уваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.



Гэтыя два дамы разам з домам №10а, які раней быў рэканструяваны, складаюць комплекс будынкаў канца XIX стагоддзя. Ён унесены ў спіс матэрыяльных аб'ектаў, якім нададзены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Да 2002 году гэты аб'ект называўся "Архітэктурны комплекс з карэтным дваром", але потым згадка пра карэтны двор знікла.



Пры гэтым у інфармацыі, пададзенай на сайце "Віцебскаблмаёмасці", пазначана, што дом №10 пабудаваны ў 1953 годзе, а дом №12 - у 1947-м. Разам з гэтымі будынкамі прадаецца гараж пабудовы 2002 года.



Прадаўцом аб'екта выступае Віцебскі райвыканкам. Пачатковы кошт аўкцыёна ўстаноўлены ў памеры 6 424 544 788 рублёў. Ніякіх умоў будучаму гаспадару гістарычнай забудовы не ставіцца.

Рэканструкцыя комплекса пачалася ў 2013 годзе. Тады выгляд старадаўніх будынкаў кардынальна змяніўся. Аднак рэканструкцыя скончылася толькі на доме №10а, а №10 і №12 былі закансерваваныя. Цяпер іх выставілі на аўкцыён.
-80%
-10%
-50%
-10%
-10%
-25%
-20%
-21%
0070970