Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Кіраўнік Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык паведамляе, што між патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты няма рознагалосьсяў. Нейкую адасобленасьць С.Домаша ад астатніх У.Ганчарык тлумачыць ягонай асьцярожнасьцю й падкрэсьлівае, што патэнцыйныя кандыдаты ўвесь час вядуць падрыхтоўчую працу.

На адной з апошніх прэсавых канфэрэнцыяў старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык, адказваючы на пытаньне пра ўдзел у будучай прэзыдэнцкай кампаніі, паведаміў, што зьмены ў намерах балятавацца ў яго няма. Пакуль У.Ганчарык бачыць у якасьці "нефантомных" асобаў-кандыдатаў толькі М.Чігіра, П.Казлоўскага й С.Домаша. Што да цяперашніх дзеяньняў, ён цьвердзіць пра "будзённую працу" й "шматлікія кансультацыі".

У.Г.: - Консультации постоянные, особенно что касается Козловского, Чигиря. Чисто рутинная такая организационная работа. Так и должно быть. Все остальные заявления там Антончика с какими-то бумажками, других там, - не знаю для чего. Потому что те, кто занимался выборами, хотя бы в Палату Представителей или Верховный Совет, знает, что это такое. Это - конкретная работа организационно-техническая. Кстати, очень сложная.

Назіральнікі заўважылі, што апошнім часам утварылася тройка (Казлоўскі, Ганчарык, Чігір), ад якой дыстанцуецца Домаш. Прычыны такой кааліцыі тлумачыць У.Ганчарык.

У.Г.: - Домаш - он несколько осторожничает. Помнится, "Народная воля" публиковала одно заявление по поводу тех событий, которые происходят в последнее время, и ему предложили подписать. Он отказался. Это - его право. Мы подписали. Мы предложили выработать общие позиции, которые мы выдвигаем, к примеру: независимое государство, отношение к тому, этому. Мы готовы подписать. Он говорит, что не надо это. Он осторожничает. Его позиция чуть-чуть разнится от нашей. Мы пока более тесно работаем, он - немного в стороне. Возможно, это связано с тем, что он - в составе Координационного совета опппозиционных сил.

Разам з тым, У.Ганчарык не бачыць патрэбы ў прыняцьці такой дэклярацыі пра намеры й той тройкай, у якую ён уваходзіць. На пытаньне, чаму, адказвае…

У.Г.: - Посмотрим. Пока есть устная договоренность. Вопрос же не в бумаге. Уже столько всяких заявлений принималось на этот счет. Я думаю, что дело - в реальной работе.

Кіраўнік ФПБ аптымістычна ацэньвае шанцы на перамогу кандыдата ад апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах, падкрэсьліваючы, што падзяляе думку, выказаную Сяргеем Антончыкам: не павінна быць разьмежаваньня "ўлада -апазыцыя", павінна быць "улада - народ". "Шанцы на перамогу - кажа У.Ганчарык - ёсьць".

У.Г.: - Есть, если все осознают, что это нужно делать. Вертикаль, конечно, крепкая, но почему должен существовать слабый народ? Надо работать с людьми - другого пути нет. Серьезно эту работу выполнять смогут немногие, и немногие пройдут этот путь до конца. Но я не думаю, что работа, которая проводится и будет проводиться, - пройдет бесследно.

У.Ганчарык падкрэсьлівае, што прыняцьцё заяваў і дэклярацыяў пра намеры адбудзецца як толькі стартуе выбарчы марафон. Але й да ягонага старту сілы кіраўніка ФПБ трацяцца на вырашэньне праблемаў, спароджаных уладай для структуры, якую ён ачольвае. Апошняю ёсьць працэс стварэньня падкантрольных уладам прафсаюзаў і перацягваньня на свой бок кіраўнікоў прафкамаў буйных прадпрыемстваў. Гэтаму ФПБ мае проціпаставіць пакуль яшчэ структураваную арганізацыю й абяцаньне пільнага разгляду "Беларускага пытаньня" на бліжэйшай сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы.

Алесь Хмяльніцкі

Радыё Рацыя
,