WWW.TUTBY.NEWS - наш запасной адрес на случай, если TUT.BY не открывается


На наступнай сустрэчы моўнага клуба "Мова TUT" набліжаем Каляды разам з этна-фолк-гуртом Guda і школай Традыцыйнага мастацтва. Моўны занятак правядзе магістрант БДУ Наталля Карбалевіч і культуролаг Сяргей Санько. Спецыялісты дзіцячага цэнтра "Нобі" будуць ствараць цацкі разам з дзеткамі клуба.

Ужо ў сераду, 17 снежня, ў Галерэі TUT.BY будуць танцы, спевы і калядная атмасфера. Ствараць яе будуць гуртом Guda і Школай традыцыйнага мастацтва. Дырэктар Школы традыцыйнага мастацтва і калядоўшчыца Вікторыя Міхно просіць наведнікаў браць зменны абутак на гумовай падэшве. Яна з калегамі гатовая ўзяцца за навучанне не толькі традыцыйнаму калядоўнаму абраду, але і танцам і спевам.

Для тых, хто традыцыйна прыйдзе з дзеткамі, нагадваем, што ў памяшканні, дзе з імі займаюцца выкладчыкі цэнтра дзіцячага развіцця "Нобі", досыць горача, апранайце дзетак лёгка.

Запрашаем усіх ахвотных па святочны настрой у сераду, 17-га снежня, стартуем а 19-й у офісе TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх). Уваход вольны!

Дадатковыя пытанні можна накіраваць на адрас: mova@tutby.com.

У мінулую сераду ў клубе "МоваTUT" гасцявалі тэатралы: кіраўнік, рэжысёр і акцёры "Тэатра Ч" Андрэй Чорны, Міхаіл Лашыцкі, Алесь Аўчыннікаў, а таксама драматург Андрэй Курэйчык і дырэктар фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" Кацярына Саладуха. 21-22 студзеня "Тэатр Ч" прэзентуе спектакль па п'есе Брэхта "Матухна Кураж і яе дзеці" на беларускай мове. Пра знакамітага рэфарматара драматычнага тэатра і яго сцэнічны прыём "эфект ачужэння", а таксама пра эпічны тэатр Брэхта распавяла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры замежнай літаратуры БДУ Вольга Гронская.

Наведнікі "Мова TUT" мелі магчымасць не толькі папрактыкавацца ў тэатральнай лексіцы, але і адчуць сябе акцёрамі, чытаючы ўрыўкі п'есы. Лепшых з лепшых акцёраў узнагародзілі запрашальнікамі на прэм'еру спектакля "Матухна Кураж і яе дзеці", якая адбудзецца 21-22 студзеня ў Мінску.



Дацэнт кафедры замежнай літаратуры БДУ Вольга Гронская
Дацэнт кафедры замежнай літаратуры БДУ Вольга Гронская





Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля "Матухна кураж" Міхаіл Лашыцкі
Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля "Матухна Кураж" Міхаіл Лашыцкі





-50%
-12%
-10%
-15%
-10%
-8%
-40%