Наступная сустрэча моўнага клуба "МоваTUT", якая адбудзецца ўжо ў сераду, 10 снежня, будзе прысвечаная сучаснаму беларускаму тэатру. Гасцямі стануць рэжысёр і творчая група вольнай прасторы для рэалізацыі смелых творчых амбіцый і для падтрымкі таленавітых рэжысёраў і акцёраў - "Тэатр Ч". Моўна-лексічны занятак на тэатральную тэму правядзе кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры замежнай літаратуры БДУ Вольга Гронская.

Які ён - сучасны беларускі тэатр і да чаго ён пакліканы, што хоча сказаць гледачу і на што яго запрашае, - пра гэта распавядзе тэатральны рэжысёр Міхаіл Лашыцкі, які 21-22 студзеня прадставіць мінскаму гледачу спектакль па п'есе Бертольда Брэхта "Матухна Кураж". Усе наведнікі пасяджэння будуць мець магчымасць не толькі ўзяць удзел у дыскусіі, але і спраўдзіць свае акцёрскія здольнасці, атрымаўшы адразу ацэнку прафесіянала. Невялікія тэатральныя замалёўкі прама ў офісе TUT.BY - тое, што чакае ўсіх у сераду а 19-й. Больш за тое, аўтары самых цікавых пытанняў разам з адказамі атрымаюць квіткі на прэм'еру спектакля "Матухна Кураж".

Цэнтр развіцця дзяцей "Нобі" разам з дзеткамі наведнікаў "МоваTUT" дакрануцца да тэатральнай таямніцы і змогуць падрыхтаваць цягам дарослага занятку сваю лялечную пастаноўку. (Увага! У памяшканні, дзе займаюцца дзеткі, горача. Паважаныя бацькі, бярыце для дзяцей лёгкую вопратку). У вольны час малыя змогуць глядзець мульты ад парнёраў "МоваTUT" - ініцыятывы "Кінаконг".

Чарговая сустрэча "МоваTUT" адбудзецца ў сераду, 10 снежня, а 19-й па адрасе: праспект Дзяржанскага, 57, 9-ы паверх. Уваход вольны. Усе дадатковыя пытанні можна скіраваць на адрас mova@tutby.com. Да сустрэчы!
-30%
-30%
-10%
-30%
-20%
-25%
-23%
-15%
-25%
0070970