1. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  2. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  3. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  4. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  5. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  6. «Уже не рецессия, но еще и не рост». Эксперты — о настроении бизнеса и его влиянии на экономику
  7. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  8. «Они не знают, наступит ли завтра». Белорусский фотограф показал жизнь бездомных котов без прикрас
  9. Для въехавшего в колонну силовиков водителя BMW прокурор запросил 12 лет колонии
  10. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  11. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  12. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  13. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  14. В Браславе в костеле обвенчалась пара — жениху и невесте по 91 году
  15. «Он не тот человек, который привык жаловаться». Девушка Эдуарда Бабарико — о его 10 месяцах в СИЗО
  16. «Готовили беспорядки, мешали работе ЦИК»: начался суд над участниками канала «Армия с народом» и волонтером Тихановской
  17. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза
  18. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  19. В Бресте суд решил ликвидировать «Польскую школу»
  20. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  21. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  22. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  23. Песков: Путин и Байден обсуждали информацию о готовившемся покушении на Лукашенко
  24. Мингорсуд рассматривает апелляцию на приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле»
  25. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  26. Работники «Коммунарки» сообщают про увольнения. Они думают, что это из-за задержаний и арестов
  27. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  28. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  29. «Глубоко разочарован ее действиями». Глава федерации баскетбола прошелся по Снытиной
  30. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты


Згодна з дакумэнтам, падпісаным кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі Міхаілам Мясьніковічам, усе паведамленьні прэсавых службаў "у першарговым парадку павінны скіроўвацца ў прэсавую службу прэзыдэнта Беларусі".

Адказнасьць за выкананьне закрытага распараджэньня ўскладаецца на першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзіміра Замяталіна. Сэнс дакумэнта зводзіцца да таго, што на перадвыбарчы пэрыяд праца ўсіх прэсавых службаў дзяржаўных установаў пачынае жорстка цэнзуравацца й адсочвацца прэзыдэнцкай адміністрацыяй. Менавіта на прэсавыя службы ўскладаецца не ўласьцівая ім дагэтуль роля прагандыстаў і агітатараў. Асаблівае месца на перадвыбарчы пэрыяд адводзіцца Нацыяльнаму прэсаваму цэнтру. Ён, паводле дакумэнту, павінен складаць пэрспэктыўны месячны плян прэсавых мерапрыемстваў, якія зацьвярджае асабіста Міхаіл Мясьніковіч.

Згодна з пуктам 2.3 распараджэньня, тэкст якога атрымала РР, усе прэсавыя службы дзяржаўных установаў у першарговым парадку павінны скіроўваць свае паведамленьні для СМІ "ў прэсавую службу прэзыдэнта Беларусі й Нацыянальны прэсавы цэнтар". На практыцы гэта азначае, што толькі пасьля дазволу адміністрацыі ці Нацыяльнага прэсавага цэнтру паведамленьні здолеюць пабачыць журналісты.

Акрамя таго, у дакумэнце дакладна распрацаваны плян асьвятленьня дасягненьняў афіцыйных беларускіх уладаў. Мясьніковіч раіць Савету Міністраў, аблвыканкамам ды Менгарвыканкаму "абавязаць кіраўнікоў адпаведных дзяржаўных органаў не радзей за адзін раз у квартал прымаць удзел у мерапрыемствах, якія праводзіць Нацыянальны прэсавы цэнтар, выступаць у грамадзка-палітычных і тэлерадыёпраграмах Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, іншых сродках масавай інфармацыі". На кіраўнікоў дзяржаўных органаў ускладаецца "пэрсанальная адказнаць за сыстэмнасьць працы са сродкамі масавай інфармацыі".

Фактычна, дакумэнт ператварае прэсавыя службы дзяржаўных установаў з органаў, прызначаных даваць інфармацыю, у органы, якія павінны інфармацыю альбо хаваць, албо інтэрпрэтаваць.

Распараджэньне Міхаіла Мясьніковіча пад №22 пабачыла сьвет у той самы дзень, калі й прэзыдэнцкі дэкрэт па ўдасканаленьні парадку атрыманьня й выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі, што не пакідае сумневаў адносна перадвыбарчай скіраванасьці дакумэнту. У Нацыянальным прэсавым цэнтры новую дырэктыву адміністрацыі камэнтаваць адмовіліся.



Юрась Карманаў

Радыё Рацыя
-40%
-25%
-45%
-30%
-5%
-40%
-12%
-10%
-30%
-25%
0073079