Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Па-першае, зьявіўся дэкрэт Лукашэнкі, які забараняе выкарыстоўваць гуманітарную дапамогу на апазыцыйную дзейнасьць. Па-другое, сам кіраўнік краіны заявіў у зьвязку са справай Барадзіна, што ня хоча чуць ніякіх заўваг з боку ЗША.

Хутчэй за ўсё, гэта таксама будзе тэмай абмеркаваньня ў часе візыту намесьніка памочніка сакратара ў справах СНД Джона Пэрнэла й дырэктара дэпартамэнту ў справах Украіны, Беларусі й Малдовы Грэга Пэрэта.

Перад візытам яны мелі намер сустрэцца з прадстаўнікамі ўраду, акрэдытаванымі ў Менску дыпляматамі й - асобна - з кіраўніком місіі АБСЭ Гансам-Георгам Вікам. Да таго ж адбудуцца перамовы з прадстаўнікамі дэмакратычных і няўрадавых арганізацый, незалежных СМІ, а таксама сваякамі палітычных зьняволеных і зьніклых людзей. Таксама будзе вывучацца сытуацыя ў галіне эканомікі й культуры.

Як паведамляе Амбасада ЗША, асноўная мэта візыту - ацэнка бягучай эканамічнай і палітычнай сытуацыі. Прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту мелі намер шукаць хоць якія станоўчыя зьмены ў палітыцы напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Відавочна, што пасьля захадаў Лукашэнкі знайсьці нейкія дэмакратычныя зьмены будзе вельмі цяжка. Па нашай інфармацыі згаданы дэкрэт будзе цікавіць прадстаўнікоў ЗША нават болей за абразьлівыя словы Лукашэнкі на адрас Вашынгтону.

Аліна Ісакоўская

Радыё Рацыя