Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Ўлетку сталічныя ўлады плянуюць распачаць рэстаўрацыю будынку гарадзкой ратушы на плошчы Свабоды ў Менску, у якой мяркуецца адчыніць музэйную экспазыцыю, прысьвечаную гісторыі беларускай сталіцы. Як паведаміў БелаПАН, зараз архітэктары майстэрні, якую ачольвае навуковы кіраўнік рэстаўрацыі Верхняга гораду Сяргей Багласаў, завяршаюць працу над гэтым праектам. Менская ратуша існавала ў XVI-XIX стагодзьдзях. Ратуша неаднаразова рэканструявалася, а прыканцы XVIII стагодзьдзя была перабудаваная ў стыле клясыцызму. У ёй знаходзіліся магістрат, суд, гаўптвахта, паліцыя й архіў, музычная школа. У 1857 годзе будынак ратушы быў зьнішчаны.

Радыё Рацыя