Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    272812345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272829303112

Общество


Летась зь Нямеччыны ў вёску Занарач Мядзельскага раёну як гуманітарную дапамогу прывезьлі вятрак. Плянавалася, што ўсе сродкі ад ягонай эксплюатацыі пойдуць на будаўніцтва жыльля для чарнобыльскіх перасяленцаў.



Але дагэтуль вятрак працуе бясплатна, таму што канцэрн "Белэнэрга" не дае ліцэнзіі на вытворчасьць электраэнэргіі.

Праект ўсталяваньня ветрака ў вёсцы Занарач належыць нямецка-беларускай дабрачыннай арганізацыі "Дамы замест Чарнобыля". Каштаваў ён каля паўмільёна нямецкіх марак. Гэта былі цалкам прыватныя ахвяраваньні зь нямецкага боку.

Плянавалася, што грошы ад выкарыстаньня ветрака пойдуць на будову жыльля ў вёсцы для чарнобыльскіх перасяленцаў. Вятрак выпрацаваў ужо 150 кіляват-гадзінаў электраэнэргіі для Маладэчанскіх электрасетак, але за гэта пакуль ніхто не заплаціў.

Сытуацыю тлумачыць кіраўнік Беларускага аддзяленьня Міжнароднай экалягічнай акадэміі Яўген Шырокаў:

(Шырокаў: ) "Канцэрн "Белэнэрга" не дае ліцэнзіі няўрадавай дабрачыннай арганізацыі "Экадом", спасылаючыся на ліст Мінюста, у якім пазначана, што дабрачынная арганізацыя ня можа мець ліцэнзіі на вытворчасьць электраэнэргіі.

Але ж усе сродкі, што можна было б зарабіць на ветраку, павінны накіроўвацца на будаўніцтва жыльля для чарнобыльскіх перасяленцаў, якое ім перадаецца бясплатна".

Паводле Юр'я Шырокава, сытуацыя выглядае парадаксальна.

(Шырокаў: ) "Нямецкі бок, безумоўна, ня будзе бязвыплатна спансараваць аніякую камэрцыйную структуру, як гэта прапануе канцэрн "Белэнэрга"… У сьвеце разумеюць, што нафты ды газу засталося на 50-60 гадоў, гэта на жыцьцё аднаго пакаленьня. Таму ва многіх краінах плянуюць перайсьці за гэты тэрмін на альтэрнатыўную энэргетыку.

І таму асноўная каштоўнасьць праекту ў Занарачы — набыць вельмі карысны досьвед дзеля выкарыстаньня альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі".

Дарэчы, у адпаведнасьці з праграмай фэдэральнага ўраду Нямеччыны "Эльдарада", беларускі бок мог бы набыць гэтыя ветракі за 30% ад іхнага кошту (а звычайная цана ветрака — каля 900 000 нямецкіх марак).

Паводле экспэртаў, ветракі пачынаюць акупляцца праз 4-5 гадоў. Але, як адзначыў Яўген Шырокаў, беларускія ўлады пакуль зь недаверам ставяцца да ветраэнэргетычных апаратаў.



Ганна Соусь, Менск