Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Справаздача вельмі аптымістычная: амаль па ўсіх паказьніках - ад валавога ўнутранага прадукту да рознічнага таваразвароту - назіраецца рост. Пагаршэньняў практычна няма. Цікава, што аўтары мінстатаўскай справаздачы маўчаць пра ровень інфляцыі ды не падаюць іншыя эканамічныя паказьнікі, якія ў Беларусі заўсёды пакідалі жадаць лепшага.

Нашая краіна працягвае квітнець і багацець. Такую выснову можна зрабіць, пачытаўшы справаздачу аб стане народнай гаспадаркі ў першыя два месяцы гэтага году, якую Мінстат Беларусі вынес на суд грамадзкасьці. Валавы ўнутраны прадукт у параўнаньні са студзенем-лютым 2000 году павялічыўся на 0,6 адсоткаў. Аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся на 1,8 адсоткаў. Сельгаспрадукцыі таксама выраблена на 1,8 адсоткаў больш. Інвэстыцыі ў асноўны капітал у будаўніцтве ўзрасьлі на 0,4 адсоткі.

Пагаршэньне назіраецца толькі ў вытворчасьці спажывецкіх тавараў, у грузазвароце прадпрыемстваў транспарту ды ў тэмпах будаўніцтва жылых дамоў. Зрэшты, сёлетні плян па будаўніцтве больш сьціплы за мінулагодні, зьдзіўляцца тут няма чаму. Зьменшыўся таксама выпуск некаторых відаў сельгаспрадукцыі, але агулам у гэтай галіне ўсё добра.

Адметна, што ў гэтай справаздачы Міністэрства статыстыкі не падае паказьнікі інфляцыі. Пра рост індэксу спажывецкіх коштаў таксама няма ні слова. Пытаньне інфляцыі для беларускай эканомікі было заўсёды балючым. У пачатку гэтага году Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўніцтва Дзяржаўнага камітэту па коштах, каб сярэднямесячны ровень інфляцыі не перавышаў 2 з паловай адсоткі. У студзені кошты ўзьняліся прыкладна на 4 адсоткі. Пра люты Мінстат сарамліва маўчыць. Затое пра рост ВУП гучна рапартуе.

Незалежныя экспэрты лічаць афіцыйную справаздачу аб разьвіцьці народнай гаспадаркі ў першыя два месяцы 2001 году далёкай ад рэальнасьці. Лідэр Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа называе эканамічныя паказьнікі, прыведзеныя Мінстатам, вельмі адноснымі.

А.П.: Такія паказьнікі, як рост ВУП, аб'ёмаў канкрэтнай прадукцыі, лічацца толькі тады, калі ўсе прыбыткі ў нармальным грашовым выглядзе паступаюць на рахункі ды падлічваюцца ў адпаведнасьці з рынкавым коштаўтварэньнем. У краінах, дзе вельмі нізкі працэнт бартэру, - гэта нармальна. У краінах кшталту нашай, дзе доля бартэру ня менш за трэць, гэты ўлік насамрэч адбываецца зь вельмі вялікімі памылкамі, бо па шэрагу апэрацыяў не праходзяць рэальныя грошы. Таму пры такой бартэрызацыі эканомікі ў ацэнках росту ВУП могуць быць вельмі істотныя памылкі да 5%, якія фактычна "праглынаюць" рэальны рост.

Незалежны эканаміст Анатоль Станкевіч мяркуе, што афіцыйныя лічбы ня маюць ніякага дачыненьня да эканомікі. Перад выбарамі ўлады могуць намаляваць самую сьветлую карціну.

А.С.: Што такое валавы ўнутраны прадукт? Вось вы можаце вырыць траншэю глыбінёю ў пяць мэтраў вакол усяго Менску - і гэта будзе валавы ўнутраны прадукт, бо трэба будзе рыць тую зямлю, падлічваць, колькі каштуе кожная рыдлёўка, потым заробкі плаціць землякопам. Ну і што? Колькі людзей сталі шчасьлівымі, што кошт ВУП павялічыўся на вось гэтую траншэю?

Экспэрты сыходзяцца ў адным: чым бліжэй да выбараў, тым ахвотней улада рапартуе пра посьпехі й неахвотней кажа пра няўдачы. Можна меркаваць, што па выніках паўгодзьдзя, паводле справаздачы Мінстату, Беларусь дасягне такіх вышыняў эканамічнага разьвіцьця, якіх яна яшчэ ня ведала. Шкада, што беларусы ад гэтага багацейшымі ня зробяцца.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя