Радыё Свабода падрыхтавала мапы Кальварыйскіх і Усходніх могілак з пазначэннем месцаў пахавання беларусаў, якія прысвяцілі жыццё беларускай справе, культуры ці мове.

Каго варта наведаць на Кальварыйскіх могілках:





1. Вячаслаў Адамчык (01.11.1933–05.08.2001) - беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст. Аўтар раманаў "Чужая бацькаўшчына", "Год нулявы", "І скажа той, хто народзіцца...", апавяданняў "Прылёт кажана", "Ноч на Галавасека". Бацька пісьменнікаў Адама Глобуса і Міраслава Шайбака. Пахаваны: 2 с. 1а ш. 6 м. (Падорскі)

2. Алесь Асташонак (01.06.1954–07.09.2004) - беларускі празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Аўтар кнігі прозы "Фарбы душы", п’ес "Іскры ўначы", "Камедыянт, ці Узнёсласць сумнай надзеі", сцэнарыяў фільмаў "Камедыянт" і "Сон". Перакладаў на беларускую Ж. Сіменона ды інш. Сябра згуртавання "Тутэйшыя". Пахаваны: калюмбарыюм. І сектар.

3. Гаўрыла Віер
(07.05.1954-07.09.2004) - беларускі перакладчык, кінасцэнарыст, празаік. Пахаваны: калюмбарыюм. 1 сектар.

4. Ян Дамель
(1780–30.08.1840) - мастак, прадстаўнік мастацкай школы Віленскага універсітэта, пакінуў значны след у мастацтве Беларусі і Літвы. Аўтар партрэтаў Дамініка Радзівіла, Канстанціна Тышкевіча, гістарычных палотнаў "Павел I вызваляе Касцюшку з турмы", "Смерць магістра крыжакоў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам", рэлігійных "Маленне Збаўцы", "Святая Канстанцыя з крыжам". Пахаваны: пад галоўным алтаром касцёла.

5. Пятро Драчоў (06.07.1937–08.05.2005) - беларускі мастак, графік. Афармляў кнігі свайго сябра Уладзіміра Караткевіча, Ул. Дубоўкі, Ул. Арлова. 25 год быў мастацкім рэдактарам часопіса "Бярозка". Аўтар станкавых гравюр "Паўстанне 1863 года", "Кірмаш у мястэчку", шматлікіх літаграфій на тэмы беларускай гісторыі, ілюстрацый да кнігі В. Вячоркі "Пра герб і сцяг". Пахаваны: калюмбарыюм. ІV сектар.

6. Вацлаў Іваноўскі
(25.05.1880–07.12.1943) - адзін з пачынальнікаў і лідараў беларускага нацыянальнага руху ў ХХ ст. Заснавальнік Беларускай рэвалюцыйнай партыі, сузаснавальнік Беларускай сацыялістычнай грамады. Апрацаваў першы лемантар сучаснай беларускай мовы, стварыў у Пецярбургу першае беларускае выдавецтва - суполку "Загляне сонца і ў наша ваконца", супрацоўнічаў з газетамі "Наша доля" і "Наша ніва". Міністар асветы ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі, упаўнаважаны БНР на перамовах з Польшчай 1920 г. Доктар тэхнічных навук, быў рэктарам Мінскага беларускага педагагічнага інстытута, выкладаў у Віленскім універсітэце. З 1942 года бурмістар Мінска, загінуў у выніку замаху. Пахаваны: цэнтральная алея, ля касцёла.

7. Юры Кабылінскі
(1778(?)-04.11.1858) - сакратар Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу, літаратар, мастак, мецэнат і калекцыянер. Сябраваў з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Заснаваў першы ў горадзе асабісты музей, калекцыя якога складалася з манет, мінералаў, антычных старажытнасцей, старых кніг і манускрыптаў, сярод якіх арыгінал Статута ВКЛ і мапа Хрыстафора Калумба. Пасля смерці Кабылінскага экспанаты перайшлі ў Віленскі музей старажытнасцяў. Фундатар Кальварыйскай брамы. Na główną aleję wchodzi się przez bramę ufundowaną przez Jędrzeja Kobylińskiego dla uczczenia pamięci zmarłej żony. Пахаваны: месца пахавання невядомае.

8. Яўген Кулік
(31.10.1937–12.01.2002) - беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў "Бярозка" і "Вясёлка". Аўтар рэканструкцый беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў беларушчыны. Сузаснавальнік мастацкай суполкі "Пагоня". Аўтар эталона герба "Пагоня" ў якасці дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у 1991–1995 г. Адзін з ідэолагаў новага беларускага Адраджэння, лідар нонканфармісцкага асяродку мінскай інтэлігенцыі "На Паддашку", сузаснавальнік БНФ. Пахаваны: 7 с. 10 ш. 37 м.

9. Ян Баляслаў Луцкевіч
(15.05.1831–04.09.1895) - бацька Івана і Антона Луцкевічаў. Прафесійны вайсковец, паўстанец 1863–1864 гг., адзін з першых прафесійных беларускіх чыгуначнікаў. Сябра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які прысвяціў яму верш "Заўтра Спаса, кажуць людзе". Пахаваны: цэнтральная алея.

10. Янка Лучына
(Ян Неслухоўскі) (06.07.1851–16.07.1897) - беларускі паэт, мысляр, тэатральны крытык. Інжынер-тэхнолаг. Вершам "Вясновай парой" (1889) вярнуў беларускую літаратуру ў друк упершыню пасля паўстання 1863–1864 гг. Аўтар паэмы "Паляўнічыя акварэлькі з Палесся", абразка "З крывавых дзён". Каб выдаць у 1903 годзе ягоную кнігу "Вязанка" і ўнікнуць забароны на беларускамоўны друк, цэнзарам заявілі, што яна на балгарскай мове. Пахаваны: ля касцёла.

11. Аляксандар Люцко
(23.01.1941–04.09.1997) - заснавальнік і першы рэктар Міжнароднага інстытута радыёэкалогіі імя А. Сахарава (сёння Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўнівэрсітэт імя А. Сахарава). Аўтар манаграфій, навучальных дапаможнікаў у радыяцыйнай бяспецы. З ягонай ініцыятывы і пад ягоным кіраўніцтвам распрацаваная Канцэпцыя радыёэкалагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Пахаваны: 1 с. 2 ш. 36 м. (Бейшэр)

12. Ян Матусевіч
(21.06.1948–02.09.1998) - беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, святар. Першы дэкан адноўленай Беларускай Грэка-каталіцкай царквы. Ініцыятар і ўдзельнік акцый ушанавання ахвяр сталінскага тэрору, чарнобыльскай катастрофы. Удзельнік устаноўчага з'езду БНФ "Адраджэнне", сябра Рады Таварыства беларускай мовы ад моманту заснавання. Асвяціў усталяваны ў Курапатах Крыж памяці ахвяр бальшавізму і абраз Маці Божай Чарнобыльскай. Сузаснавальнік Беларускага біблійнага таварыства. Пахаваны: 2 с. 8 ш. 15 м. (Акуліч)

13. Іван Навуменка
(16.02.1925–17.12.2006) - народны пісьменнік Беларусі, літаратуразнавец. Акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Аўтар раманаў "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці". Старшыня ВС БССР (1985–1990). Пахаваны: 2 с. 8 ш. 20 м. (Акуліч)

14. Алесь Пісьмянкоў
(25.02.1957–23.04.2004) - беларускі паэт, эсэіст, перакладчык. Працаваў у часопісах "Літаратура і мастацтва", "Полымя", "Вожык". Аўтар кніг паэзіі "Белы камень", "Чытаю зоры", "Планіда", "Вершы", "Журавель над студняй". Пахаваны: 1 с. 42 ш. 15а м. (Дзядзечкін)

15. Аляксандр Сіпайла (1854-1886) - каталіцкі святар, пробашч кафедральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Працаваў у цяжкі для касцёла час пасля задушэння паўстання 1863–1864 гг. У памяць пра ягоную самаадданую працу людзі паставілі помнік з надпісам: "Святога жыцця не многа дзён, а добрая слава жыць будзе вечна". Пахаваны: ля касцёла.

16. Галіна Сяржаніна
(17.10.1930–22.05.2008) - навуковец-біёлаг, аўтар шэрагу навуковых выданняў, суаўтар беларускамоўнага энцыклапедычнага даведніка "Грыбы і грыбная кулінарыя". Пахаваная: 8 с. 35 ш. 15 м. (Зайцавы)

17. Алесь Траяноўскі
(22 верасня 1925, Уздымач на Случчыне - 18 сакавіка 2005) - беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, перакладчык са славянскіх моў. Лаўрэат кашубскай прэміі Сталема, пачынальнік беларуска-сербалужыцкіх кантактаў. Кіраваў аддзелам літаратуры і мастацтва ў "Звяздзе", быў намеснікам рэдактара часопіса "Мастацтва Беларусі", рэдактарам адноўленай "Беларускай крыніцы". Пахаваны: каля сцяны ў куце 6 сектара.

С
- сектар, Ш - шэраг, М - месца

Усходнія могілкі



1. Васіль Быкаў. Легендарны пісьменнік і грамадскі дзеяч. Быкава называюць сумленнем нацыі.

2. Генадзь Бураўкін. Беларускі паэт, журналіст і дыпламат. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. 

3. Заір Азгур. Скульптар, народны мастак. Аўтар бюста Янку Купалу ў Вязынцы, паўфігуры Міколы Гусоўскага і ансамбля на плошчы Якуба Коласа.

4. Алена Аладава. Мастацтвазнаўца. Стваральніца і шматгадовая кіраўніца Дзяржаўнага мастацкага музея. Збірала шэдэўры беларускага жывапісу.

5. Анатоль Анікейчык. Скульптар-манументаліст, народны мастак. Аўтар помніка Янку Купалу ў Мінску.

6. Іван Ахрэмчык. Народны мастак. Аўтар шэрагу партрэтаў, тэматычных карцін ды пейзажаў.

7. Анатоль Багатыроў. Кампазітар, народны артыст. Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай беларускай оперы. Аўтар оперы "У пушчах Палесся" паводле Якуба Коласа.

8. Алесь Бачыла. Паэт і драматург. Аўтар паўтара дзясятка кніг паэзіі. Пераклаў на беларускую мову "Тараса Бульбу" М. Гогаля і інш.

9. Андрэй Бембель. Скульптар, народны мастак. Адзін з аўтараў мемарыяла "Брэсцкая крэпасць-герой", аздаблення Дома Ураду і манумента Перамогі ў Мінску, партрэтаў Адама Міцкевіча і Янкі Купалы.

10. Мікалай Бірыла. Мовазнаўца. Спецыяліст па беларускай антрапаніміі. Аўтар 110 мовазнаўчых прац, у т. л. 8 манаграфій і слоўнікаў.

11. Пятрусь Броўка. Пісьменнік, народны паэт. Аўтар дзясяткаў кніг паэзіі. "Пахне чабор", "Александрына" і многія іншыя вершы пакладзеныя на музыку.

12. Алег Бябенін.
Незалежны журналіст і стваральнік сайта "Хартыя 97".

13. Генрых Вагнер. Кампазітар і музыка, народны артыст. Аўтар оперы "Сцежкаю жыцця" паводле аповесці В. Быкава "Воўчая зграя" і інш.

14. Ігар Гермянчук.
Журналіст, грамадскі дзеяч. Удзельнік незалежніцкага руху 80-х, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Рэдактар забароненай газеты "Свабода".

15. Аляксей Глебаў.
Скульптар, народны мастак. Аўтар помніка Францішку Скарыну ў Полацку.

16. Пятро Глебка.
Паэт, навуковец. Ініцыяваў збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Спрыяў разьвіццю беларускага тэатразнаўства і фалькларыстыкі, мастацтвазнаўства і этнаграфіі.



17. Анатоль Грачанікаў.
Паэт і перакладчык.

18. Ігар Дабралюбаў.
Рэжысёр і сцэнарыст, народны артыст. Падтрымліваў адраджэнскі рух у 90-я гг. Зняў фільмы "Белыя росы", "Іван Макаравіч" (першая беларуская стужка, уганараваная на прэстыжным заходнім кінафэстывалі) і многія іншыя.

19. Лілія Давідовіч. Актрыса, народная артыстка. Легенда Купалаўскага тэатру. Сыграла ў "Ідыліі" Дуніна-Марцінкевіча, "Паўлінцы" Купалы, "Чорнай панне Нясвіжа" Дударава і інш.

20. Іосіф Жыновіч. Цымбаліст, дырыжор, народны артыст. Заснавальнік кафедры народных інструментаў у Беларускай кансерваторыі. Кіраўнік дзяржаўнага аркестра БССР.

21. Уладзімір Караткевіч.
Паэт, празаік, публіцыст, драматург. Выступаў у абарону мовы і культуры. Аўтар раманаў "Дзікае паляванне караля Стаха", "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", патрыятычных вершаў.

22. Уладзімір Кармілкін.
Журналіст і фатограф. Аўтар унікальнага архіву пра пачаткі беларускай незалежнасці 80-90-х гг.

23. Генадзь Карпенка. Навуковец, палітык. Адзін з лідараў дэмакратычнага руху.

24. Арлен Кашкурэвіч. Народны мастак. Стварыў партрэты гістарычных дзеячоў Беларусі, серыі "Купаліяна", "Асветнікі" і інш. Аздобіў кнігі Караткевіча, Коласа і Купалы.

25. Аляксандар Кішчанка. Народны мастак. Аўтар габелена "Чарнобыль" і "Габелена стагоддзя" - самага вялікага габелена ў свеце.

26. Кандрат Крапіва. Народны пісьменнік. Паэт, сатырык, драматург, мовазнаўца. Пісаў байкі і камедыі, аўтар п’есы "Хто смяецца апошнім", якую называюць замаскіраваным памфлетам супраць сталінізму.

27. Аркадзь Куляшоў. Народны паэт. Сярод іншага, напісаў паэму "Хамуціус", прысвечаную нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму і яго патрыятычнай справе.

28. Еўдакія Лось. Паэтэса. Аўтарка 11 зборнікаў лірыкі і шэрагу кніжак для дзяцей.

29. Міхась Лынькоў. Народны пісьменнік. Празаік, літаратуразнаўца. Аўтар кнігі "Міколка-паравоз" і інш.

30. Андрэй Макаёнак. Драматург, народны пісьменнік. Аўтар камедый "Лявоніха на арбіце", "Святая прастата", трагікамедый "Зацюканы апостал" і "Трыбунал" і інш.

31. Янка Маўр. Пісьменьнік. Аўтар "Палескіх рабінзонаў" ды іншых апавяданняў для дзяцей і падлеткаў.

32. Іван Мележ. Празаік, драматург, народны пісьменнік. Аўтар рамана "Людзі на балоце" з трылогіі "Палеская хроніка" і інш.

33. Уладзімір Мулявін. Музыка, народны артыст. Заснавальнік і кіраўнік ансамбля "Песняры".

34. Пімен Панчанка.
Народны паэт. Аўтар зборнікаў лірыкі, у тым ліку вершаў пра мову "Беларуская мова" і "Родная мова". Перакладаў Міцкевіча, Шылера інш.

35. Піліп Пестрак. Паэт, празаік, перакладчык. Аўтар раманаў "Серадзібор" і "Сустрэнемся на барыкадах" і інш.

36. Міхаіл Пташук. Кінарэжысёр, акцёр. Аўтар фільмаў "Знак бяды" і "Чорны замак Альшанскі" і інш.

37. Віктар Роўда. Дырыжор, педагог, народны артыст.

38. Канстанцін Саннікаў.
Рэжысёр, акцёр, народны артыст. Кіраваў Беларускім трэцім тэатрам (пасля Уладзіслава Галубка), пасля - тэатрам імя Янкі Купалы.

39. Барыс Сачанка. Пісьменнік і перакладчык. Выдаў шэраг кніг прозы, аўтар аповесці "Не на той вуліцы". Склаў зборнік паэзіі беларускай эміграцыі.

40. Стэфанія Станюта. Актрыса, народная артыстка. Легенда беларускага тэатра і кіно. Актрыса тэатраў Галубка і Янкі Купалы.

41. Язэп Сушынскі.
Мовазнаўца. Займаўся распрацоўкай навуковай тэрміналогіі. Адзін з арганізатараў Першага Усебеларускага Кангрэсу. Рэпрэсаваны.

42. Георгій Таразевіч. Грамадскі і палітычны дзеяч, дыпламат. Выступаў у абарону нацыянальнай сімволікі і мовы. Адзін з лідараў Беларускай Сацыял-дэмакратыі.

43. Віктар Тарасаў.
Акцёр, народны артыст. Сыграў у дзясятках спектакляў і больш за паўсотні фільмаў.

44. Міхась Ткачоў.
Гісторык, археолаг і грамадскі дзеяч. Даследнік замкаў і вайсковай гісторыі Беларусі. Адзін з утваральнікаў "Мартыралогу" і БНФ.

45. Мікола Трухан.
Акцёр, рэжысёр. Стваральнік тэатра "Дзе-Я?".

46. Віктар Тураў. Народны артыст, кінарэжысёр. Стварыў кінацыкл паводле трылогіі І. Мележа "Палеская хроніка", экранізаваў "Шляхціца Завальню" паводле Яна Баршчэўскага і інш.

47. Іван Чыгрынаў.
Народны пісьменнік. Аўтар рамана "Плач перапёлкі" і інш. Ад 1989 - галоўны рэдактар часопіса "Спадчына".

48. Іван Шамякін. Народны пісьменнік. Аўтар раманаў "Сэрца на далоні", "Глыбокая плынь", цыкла "Трывожнае шчасце" і інш.

49. Рыгор Шырма. Народны артыст. Харавы дырыжор і фалькларыст. Сабраў больш за 2 тысячы беларускіх народных песень. Як кіраўнік Таварыства беларускай школы (1927-1936), наладжваў працу школ з беларускай мовай навучання.

50. Яўгенія Янішчыц.
Паэтэса. Скразныя тэмы яе творчасьці - беларуская прырода, вёска, Палессе. Аўтар верша "Ты паклiч мяне. Пазавi" і інш.

51. Фёдар Янкоўскі.
Мовазнаўца, пісьменнік. Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў і інш.
{banner_819}{banner_825}
-15%
-20%
-20%
-10%
-20%
-20%
-20%
-12%
-38%
-21%