Сустрэча ў межах моўнага праекта "Мова ці кава" адбудзецца, як і планавалася, 15 кастрычніка а 19-й гадзіне ў Галерэі TUT.BY. Пра гэта паведаміла арганізатарка праекта Кацярына Кібальчыч на старонцы праекта ў Facebook.

"Гучаць заклікі байкатаваць курсы. Некаторыя вядоўцы таксама лічаць, што заняткі трэба адмяняць. Тым не менш я прымаю рашэнне правесці СЁННЯ адкрытую сустрэчу "Мова ці кава". Яна можа стаць апошняй. Запрашаю а 19-й гадзіне ў Галерэю TUT.BY (ст. метро "Міхалова") нашых студэнтаў, сяброў, неабыякавых людзей. Вы можаце падтрымаць курсы, выказаць сваё меркаванне пра лёс ініцыятывы ці проста развітацца. Важна пабачыць ці сапраўды "Мова для ўсіх" - гэта ідэя блізкая не толькі мне".

Нагадаем, што літаральна некалькі гадзін таму на старонцы праекта з’явіўся запіс пра адмену сённяшняга занятку: "Сёньня заняткаў "Мова ці кава" ня будзе. Просім прабачэньня".

Арганізатары папулярных моўных курсаў не паразумеліся адзін з адным... у палітычных пытаннях. Удзельнікі каманды маюць розныя меркаванні наконт сітуацыі ў суседняй дзяржаве - Украіне. Іх спрэчкі ў апошнія дні разышліся па Сеціве, некаторыя каментатары сацсеткі Facebook нават заклікалі заняткі байкатаваць.
-20%
-20%
-20%
-50%
-90%
-10%
-10%
-46%
-15%
-11%
0070236