/ Каталiцкi Веснiк

У Мінску з нядаўняга часу працуе каталіцка "Місія Добрага Самараніна", а ў хуткім часе па вуліцы Серафімовіча ў сталіцы з'явіцца першая ў Беларусі каталіцкая школа. Абодвума праектамі займаецца сястра Часлава Навіцкая, якая расказала пра выхаваўчы і будаўнічы працэсы.



Спадарыня Навіцкая - адна з чальцоў зарэгістраванай ў Беларусі "Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна". Мэта арганізацыі - хрысціянскае выхаванне маладога пакалення.

Суразмоўца расказала, што ў місіi вялікую ўвагу надаюць хрысціянскаму і агульначалавечаму выхаванню. Акрамя асноўных ведаў па рэлігіі, дзеці вывучаюць матэматыку, ангельскую і польскую мовы, займаюцца маляваннем, танцамі і музыкай.



У місіi выхоўваюцца дзеці як з каталіцкіх, так і з праваслаўных сем"яў. У некаторых з іх бацькі зусім не вераць у Бога.

"Тут зусім іншы падыход да дзяцей. У нас, напрыклад, на пятнаццаць дзетак тры выхавальнікі. Усе з выдатнай педагагічнай адукацыяй і шчырыя вернікі. Акцэнт робіцца, перш за ўсё, на ўзаемную пашану і любоў. Мы вучым дзяцей клапаціцца і заўважаць тых, хто побач. Напрыклад, перад выхадам на вуліцу старэйшыя дзеці дапамагаюць малодшым апранацца. У гутарках заўсёды гучыць "Калі ласка" і "Дзякуй", - расказвае спадарыня Навіцкая.



Сястра Часлава распавяла, што яшчэ ў 2011 годзе ў Мінску па вуліцы Серафімовіча ўладамі на баланс Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў перададзены будынак былой школы, які знаходзіўся ў аварыйным стане. Цяпер там вядуцца рэканструкцыйныя работы.



Спадарыня Навіцкая кантралюе будаўнічы працэс самастойна і кажа, што сродкі на будаўніцтва даюць добрыя людзі. Запэўнівае, што ўжо да зімы накрыюць дах.

Сястра Часлава не можа сказаць дакладна, калі дабудуюць школу, але ўпэўнена, што навучальная установа ў любым выпадку паўстане.

Фота з сайту www.catholicnews.by
Фота з сайту www.catholicnews.by

На будаўнічай пляцоўцы амаль няма смецця.

“Нас за гэта нават пахвалілі нядаўна. Прыязджала адна праверка па будоўлі, і інспектар сказаў, што ва ўсім Мінску ніхто так чыста не будуе”, - кажа Часлава Навіцкая.
{banner_819}{banner_825}
-45%
-15%
-45%
-10%
-30%
-20%
-60%
-20%
-70%