Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Чыноўнікі раённага выканкаму невялікага беларускага гарадку Клецк занепакоены: нейкае інфармацыйна-асьветніцкае таварыства "Цэнтар Эўропы" на чале з кіраўніком Алегам Нікуліным пачало збор подпісаў у падтрымку ідэі стварэньня на тэрыторыі раёну асобнай дзяржавы, паведамляе Рускае Бюро Навінаў.

Нікулін лічыць, што краіна атрымаецца "не горшая, чым Сан-Марына" - са сваёй гвардыяй, паліцыяй, царквою. Ужо сабрана 170 подпісаў, так што ўлады ўспрынялі сэпаратысцкі пачатак "Цэнтру" сур'ёзна і падключылі да расьсьледаваньня пракуратуру.

Ініцыятары стварэньня незалежнай дзяржавы, якое мусіць называцца "Эўрапэйская Беларуская Рэспубліка" і існаваць пад бел-чырвона-белым сьцягам, у сваю чаргу, маюць намер у хуткім часе праінфармаваць пра сваю ініцыятыву адміністрацыю прэзыдэнта, савет міністраў, прадстаўніцтва ААН і дыпляматычныя місіі, акрэдытаваныя ў Беларусі.