Поддержать TUT.BY
142 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  2. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  3. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  4. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  5. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  6. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  7. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  8. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  9. «По фестивалю решили ударить». Директор «Славянского базара» о том, что вокруг него происходит
  10. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  11. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  12. Разбираемся с юристом, можно ли отказаться от коллективной материальной ответственности на работе
  13. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  14. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  15. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  16. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  17. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  18. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  19. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  20. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  21. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  22. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  23. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  24. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  25. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  26. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  27. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  28. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  29. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  30. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19


Лукашэнкава адміністрацыя адмаўляецца камэнтаваць дэкрэт, а кіраўнік КНГ АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік па тэлефоне зь Нямеччыны заявіў, што ў дзейнасьці ягонае групы няма аніякіх парушэньняў.



Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб лічыць, што ўлады ня хочуць свабодных і справядлівых выбараў.

Сёньня Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт, які забараніў выкарыстаньне замежнае гуманітарнае дапамогі "для захопу або зьвяржэньня дзяржаўнае ўлады". Паводле дэкрэту, гуманітарная дапамога з-за мяжы ня можа выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі й правядзеньня выбараў, рэфэрэндуму, адкліканьня дэпутата, сябра Савету Рэспублікі, для правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў, пікетаў, страйкаў, для вырабу й распаўсюджаньня агітацыйных матэрыялаў".

Атрымліваць замежную гуманітарную дапамогу забаронена палітычным партыям. "Нават аднаразовае ўчыненьне гэтага парушэньня можа пацягнуць ліквідацыю грамадзкага аб'яднаньня, фонду або іншае некамэрцыйнае арганізацыі", — заявілі ў Лукашэнкавай адміністрацыі агенцтву "Интерфакс-Запад".

А вось што адказаў на просьбу карэспандэнта Радыё Свабода пракамэнтаваць сёньняшні дэкрэт кіраўнік Лукашэнкавае прэсавае службы Зьміцер Жук:

(Жук: ) "Интерфаксу" мы перадавалі і БелТА перадавалі гэты камэнтар. Зьвярнецеся да БелТаўскай стужкі".

Аднак на Інтэрнэт-старонцы агенцтва БелТА, пра якую казаў спадар Жук, аніякіх камэнтароў да дэкрэту нават сёньня ўвечары не было. Відавочна, каб даведацца думку Лукашэнкавай адміністрацыі пра падрыхтаваны ёю ж дэкрэт, трэба аказваць гуманітарную дапамогу замежнаму прадпрыемству "Интерфакс-Запад" — у выглядзе падпіскі на ягоныя матэрыялы.

Цікава, што дэкрэт прадугледжвае таксама адказнасьць замежных прадпрыемстваў ды нават міжнародных арганізацыяў, якія дзейнічаюць у Беларусі, за перадачу гуманітарнае дапамогі дзеля мэтаў, што супярэчаць гэтаму дэкрэту. За такія парушэньні дзейнасьць замежных прадстаўніцтваў на тэрыторыі Беларусі могуць спыніць, а замежныя грамадзяне ды асобы без грамадзянства могуць быць дэпартаваныя, адзначылі ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Прэсавы чыноўнік Жук адмовіўся адказаць на пытаньне, ці маецца тут на ўвазе й група АБСЭ ў Менску. Таму я патэлефанаваў на мабільны кіраўніку гэтае групы Гансу-Георгу Віку, які знаходзіцца на вакацыях і даведаўся пра дэкрэт ад мяне.

(Вік: ) "Вы звоніце мне ў Нямеччыну, я ня ў Менску зараз, таму вы не атрымаеце камэнтара да таго часу, пакуль мы не пабачым поўны тэкст гэтага дэкрэту. Ніхто ў Кансультацыйна-назіральнай групе ў Менску ня будзе гэта зараз камэнтаваць", — паведаміў амбасадар Вік ды нагадаў, што дзень таму ён ужо рабіў заяву з нагоды абвінавачаньняў Лукашэнкавага памочніка Сяргея Посахава што да антыканстытуцыйнае дзейнасьці групы АБСЭ ў Беларусі ў справе падрыхтоўкі назіральнікаў на выбарах.

(Вік: ) "Мы не парушаем ніякіх пагадненьняў. І мы рабілі гэтыя дзеяньні раней з назіраньнем, і раней не было праблемаў. Гэткім чынам, ня варта верыць таму, што казалі", — сказаў амбасадар Вік пра абвінавачаньні спадара Посахава.

А вось былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб, які роўна 7 гадоў таму падпісаў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, гэтак пракамэнтваў чарговы дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі:

(Грыб: ) "Улады Беларусі афіцыйна аб'яўляюць, што яны хочуць згодна з Канстытуцыяй і заканадаўствам зрабіць адкрытыя дэмакратычныя выбары. І яны ж хочуць забараніць грамадзянам назіраць за гэтымі выбарамі.

Грамадзкія аб'яднаньні могуць атрымаць гранты ды рыхтаваць назіральнікаў — вучыць іх беларускаму заканадаўству, ні больш ні менш. Самі ж улады навучыць людзей свайму заканадаўству ня могуць: людзей ня маюць, грошай ня маюць ды й жаданьня ня маюць такога. І яны ж не даюць міжнародным аб'яднаньням займацца такой падрыхтоўкай, ня хочуць, каб нашы ж людзі вывучалі нашыя ж беларускія законы. Гэта глупства".

На маё пытаньне, ці будзе група АБСЭ надалей аказваць дапамогу Беларусі ў справе падрыхтоўкі назіральнкаў за выбарамі, Ганс-Георг Вік адказаў гэтак:

(Вік: ) "Мы зараз ладзім кансультацыі наконт гэтых розных праектаў, таму я ня буду паглыбляцца ў дэталі", — заявіў кіраўнік Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі.

Былы ж сьпікер Мечыслаў Грыб мяркуе, што беларуская сытуацыя з назіраньнем за выбарамі не ўнікальная.

(Грыб: ) "Так робяць ва ўсім сьвеце, ва ўсіх краінах, ніхто не зьвяртае на гэта ўвагі, бо людзі разумеюць, што гэта добрая справа. Кожны кіраўнік дзяржавы мусіць клапаціцца пра тое, каб людзі, што абралі яго, ведалі законы. Законы трэба вывучаць, а на гэта трэба сродкі. Сродкаў ня маюць, і другім гэтага не даюць.

Але я ня ведаю — ці гэта мусіць закранаць гуманітарную дапамогу? Я лічу, што гумантірная дапамога — гэта лекі, нешта іншае, падачкі жабракам і так далей. Мне здаецца, гэта не адно й тое ж. Але ж у нас могуць трактаваць тое, што захочуць, і як захочуць".

Мечыслаў Грыб таксама дадаў, што ён бачыць у дэкрэце й пазытыўны аспэкт: чым больш будзе забаронаў, тым больш людзей будуць імкнуцца назіраць за выбарамі.



Юры Сьвірко, Менск
-21%
-11%
-27%
-10%
-23%
-15%