Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Летась упершыню за апошнія дзесяць гадоў у Беларусі зафіксавана зьніжэньне роўню сьмяротнасьці. Пра гэта на сустрэчы з журналістамі паведаміў міністар аховы здароўя Ігар Зелянкевіч. Як сьцьвярджае міністар, памяншэньне колькасьці памерлых адбылося дзякуючы таму, што сыстэма аховы здароўя стала працаваць больш эфэктыўна. Між тым заробкі мэдыкаў, асабліва кваліфікаваных лекараў зь вялікім працоўным стажам, па-ранейшаму застаюцца ня надта вялікімі. Сродкаў для набыцьця новага абсталяваньня паліклінікам ды больніцам таксама не хапае.

Зьніжэньне роўню сьмяротнасьці - бадай што найважнейшае дасягненьне айчыннай мэдыцыны ў 2000 годзе. Летась гэты паказьнік складаў 12,15 на 10 тысяч насельніцтва. У 99-ым годзе ровень сьмяротнасьці сягаў 14,2 на 10 тысяч насельніцтва. Зрэшты, колькасьць народжаных засталася прыкладна на тым жа роўні, якой яна была ў 99-ым годзе. Аднак тое, што памерлых стала менш, міністар аховы здароўя Ігар Зелянкевіч лічыць несумненным посьпехам.

Зьнізілася таксама колькасьць вострых кішэчных захворваньняў ды захворваньняў на тубэркулёз і сыфіліс. Таксама было менш анкалягічных хворых і, як вынік, менш памерлых сярод іх. Усе гэтыя дасягненьні міністар аховы здароўя зьвязвае з тым, што падначаленая яму галіна летась працавала больш эфэктыўна. Больш грошай выдаткоўвалася на першапачатковую мэдыка-санітарную дапамогу насельніцтву, на прафіляктыку. Да таго ж хворых цяпер не сьпяшаюцца класьці ў больніцу, а лекуюць амбуляторна. Гэта дае істотную эканомію сродкаў, а лекаваньне ў паліклініцы для ня дужа хворых таксама карыснае.

Разам з тым у беларускай сыстэме аховы здароўя летась назіралася адна непрыемная тэндэнцыя: значна павысілася колькасьць жанчын, што памерлі падчас родаў. У 2000 годзе ў Беларусі было аж 22 такіх выпадкі. Ігар Зелянкевіч лічыць галоўнай прычынай высокага роўню мацярынскай сьмяротнасьці недахоп прафэсіяналаў сярод акушэраў ды гінэколягаў:

І.З.: У любой справе павінен быць прафэсіяналізм. А калі, напрыклад, тыя роды адбываюцца рэдка, у тым жа райцэнтры, ці калі іх прымае акушэрка, а павінен прысутнічаць лекар, калі анастэзіёляг не дае адэкватны наркоз, то ўсё зноў жа ўпіраецца ў прафэсіяналізм, і я гэтага не хаваю.

Зрэшты, шмат праблемаў паўстае й з прычыны таго, што жаночыя кансультацыі пакуль працуюць кепска. Іх дзейнасьць дагэтуль рэглямэнтуюць заканадаўчыя акты, прынятыя яшчэ пры Савецкім Саюзе.

Ёсьць у Беларусі яшчэ адна непрыемная для мэдыкаў зьява. Яе міністар назваў "алькагалізацыяй насельніцтва". На кожнага жыхара краіны штогод прыходзіцца 9 літраў чыстага этылявага сьпірту. І гэта вельмі спрыяе росту колькасьці сардэчна-сасудзістых захворваньняў.

Мэдыкі, як і іншыя бюджэтнікі, за высокія заробкі ўдзячнымі лёсу быць ня могуць, хоць у параўнаньні з настаўнікамі заробкі ў іх ледзь не каралеўскія. Сярэдні заробак лекараў у студзені склаў 117 тысяч рублёў. Для мэдыка-пачаткоўца ён прымальны, але для дасьведчанага прафэсіянала - сьмешны. Такой думкі прытрымліваецца міністар аховы здароўя Ігар Зелянкевіч:

І.З.: Прафэсар, доктар мэдычных навук у галіне кардыяхірургіі меў у мінулым годзе аклад 60 тысяч. Чалавек, які робіць апэрацыі на жыцьцёва важных органах, які кожны дзень ходзіць па вастрыі. Таму якое тут выйсьце? Трэба мяняць прынцыпы фінансаваньня, трэба шукаць новыя арганізацыйныя структуры.

Павелічэньня фінансаваньня сыстэмы аховы здароўя з дзяржбюджэту не прадбачыцца. На патрэбы галіны сёлета выдаткоўваецца 4,5 адсоткі ад валавога ўнутранага прадукту. Што да пашырэньня пераліку платных паслугаў, то спадар Зелянкевіч лічыць так: да пытаньня платнай мэдыцыны ў Беларусі трэбы падыходзіць вельмі асьцярожна. Мэдыцынскае страхаваньне ў нашай краіне таксама ўводзіць пакуль не зьбіраюцца.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя