Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Новость дня


Васіль Быкаў не дажыў да сваёй круглай даты. Ужо год як яго няма з намі. І разам з тым - ён з намі назаўсёды.

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў мястэчку Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Навучаўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе пайшоў у войска. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі пабачылі свет у 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца з апавяданняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка ранніх апавяданняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава. Многія з ягоных твораў прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменніка ў ачарненні савецкага ладу.

Вядомасць Васілю Быкаву прынесла аповесць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагоддзя.
Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэнне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

У снежні 2002 года Васіль Быкаў пераехаў на сталае жыхарства ў Чэхію. Тады пісьменнік сказаў, што ён "даўно марыў пасяліцца ў Чэхіі, заўсёды меў сімпатыю да гэтай краіны і яе грамадзянаў". У рашэньні праблемы пераезду Быкава ў Чэхію актыўны ўдзел брала канцылярыя чэшскага прэзідэнта і асабіста Вацлаў Гавэл. Некалькі апошніх гадоў Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі, народны пісьменнік Беларусі пражываў у ФРГ, а да гэтага ў Фінляндыі.

Быкаў перанёс у Чэхіі аперацыю на выдаленне ракавай пухліны страўніка. У Беларусі пісьменнік знаходзіўся на рэабілітацыі пасля перанесенай аперацыі, аднак развіццё хваробы спыніць не ўдалося…

Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзiн 30 хвiлiн у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Мінскам.

СЛОВЫ ВАСІЛЮ БЫКАВУ

Рыгор Барадулін: "Васіль Быкаў быў пасланы Беларусі Богам. Каб беларусы адчулі сябе нацыяй, вартай Божай увагі, Бог увесь час аберагаў Быкова дзеля Беларусі і ўсяго чалавецтва. Для мяне ён быў бацькам, братам і сябрам. У мяне тры святыні - Бог, маці і Быкаў".

Будуць часам нелюдзі раструшчаны,
Свет разумны стоміцца ад крыку,
Васільком у жыце Беларушчыны
Назаўседы застанецца Быкаў.

Лявон Баршчэўскі: "Быкаў пісаў не пра войну, як сцвярждаюць афіцыйныя айчынныя СМІ, а пра чалавека на вайне. Прычым рабіў гэта адказна і прынцыпова".

Римма Казакова: "Русскому сердцу Василь Быков так же дорог, как и белорусскому народу. Еще при своей жизни Быков был удостоен премии "За честь и достоинство таланта", учрежденной Международным литературным фондом. Среди лауреатов этой премии - прекрасные люди, составляющие гордость и достояние общечеловеческой культуры: академик Дмитрий Лихачев, поэт Булат Окуджава и писатель Алесь Адамович. Вместе с ними Василь Быков формировал и мое мировоззрение. Он стал для меня примером человека, который на трудной дороге жизни остается самим собой и продолжает бороться за то, во что веришь и считаешь справедливым".

Юрий Черниченко: "Это был человек суровой обязанности рассказать о мертвых, о тех, кто не дожил. Этот кадровый офицер-артиллерист Советской Армии для всех народов Земли стал Гомером - повествователем второй мировой войны".

Фрагмент з кнігі ўспамінаў Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому"

Прыпавесць "Кошка і мышка"


Паводле матэрыялаў агенцтва "БелаПАН", выдання "Белорусские новости".