Будслаў-2013, фота Сяргея Гудзіліна
Будслаў-2013, фота Сяргея Гудзіліна
Кожны год урачыстасці ў Будславе збіраюць дзясяткі тысяч чалавек. Сёлета адной з асаблівасцяў святкавання будзе наведванне крыжа Сусветнага дня моладзі. Сёлета ўрачыстасці праходзяць пад дэвізам "Марыя – узор малітвы".
 
Перад гэтым крыж і абраз Маці Божай Сусветнага дня моладзі будуць пілігрымаваць па дарогах архідыяцэзіі разам з пешымі пілігрымамі.
  
Пілігрымкі ў Будслаў адбываюцца з усёй Беларусі. Штогадовыя пілігрымкі да санктуарыяў Маці Божай збіраюць тысячы вернікаў з розных старонак Беларусі. Кожны з цудадзейных абразоў Багародзіцы з"яўляецца не толькі сведкам магутнага дзеяння Божай ласкі, але таксама гаворыць аб багатай хрысціянскай гісторыі нашага краю і народа.
 
Папярэдняя праграма ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай 2014
 
4 ліпеня, пятніца
  • 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
  • 16.00 — прынясенне крыжа і абраза Сусветнага дня моладзі
  • 18.00 — cвятая Імша для пілігрымаў
  • 20.30 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 20.30 — Ружанец спяваны
  • 21.00 — марыйныя Нешпары
  • 22.00 — рахунак сумлення
  • 22.45 — адарацыя крыжа Сусветнага дня моладзі
  • 24.00 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, cвятая Імша
 
5 ліпеня, субота
  • 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку. Зайграе гурт "Laudans"
  • 02.00 — святая Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.00 — святая Імша
  • 06.30 — Крыжовы шлях
  • 07.30 — фацімскі Ружанец
  • 09.00 — святая Імша
  • 10.15 — прэзентацыя рэлігійнай літаратуры выдавецтва "Про Хрысто"
  • 11.00 — святая Імша. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. Развітанне з крыжом Сусветнага дня моладзі. Ушанаванне рэліквій св. Яна Паўла ІІ.
 
-25%
-20%
-21%
-30%
-90%
-10%
-15%
-7%
-45%
-20%
0071694