У час рэпетыцыі параду да Дня Незалежнасці і праходжання ваеннай тэхнікі па праспекту Машэрава ў пераходзе паміж Машэрава і Багдановіча прайшоў першы альтэрнатыўны прагляд фільма. На першы стрыт-прагляд абралі бельгійскі фільм 2007 году "Бен Ікс" – гэта стужка пра юнака з сіндромам Аспергера.

Фото: Уладзь Сташкевич
 
Фото: Уладзь Сташкевич
А ў гэты час...

Пра тое, што у пераходзе будуць паказваць кіно, людзі даведваліся праз сацыяльныя сеткі. "Мы стварылі падзею і пачалі запрашаць людзей. Нечакана прыйшло вельмі шмат народу – мы нават не планавалі, што столькі будзе", – распавяла TUT.BY адна з ініцыятараў Настасся Долюшка.

Улічваючы надвор’е да прагляду падрыхтаваліся: узялі з сабой дыванок, каву і гарбату ў тэрмасах, печыва.

"Атмасфера была вельмі прыемная, – кажа Настасся. – Так атрымалася, што ў гэты дзень наверсе ішла рэпетыцыя параду і мінакоў было у пераходзе шмат – нават болей, чым звычайна. Мы бачылі здзіўленне, а таксама цікавасць. Хтосьці нават вырашыў, што мы данецкія бежанцы. Але некаторыя з мінакоў падыходзілі, прасілі нашыя кантакты і казалі, што наступным разам далучацца".

Фото: Уладзь Сташкевич

Па словах ініцыятараў імпрэзы, ідэя ўзнікла раптоўна, усё было арганізавана з уласнай ініцыятывы, без прывязкі да пэўных праектаў. Пасля ўдалага старту стрыт-прагляд вырашана паўтарыць. Наступным разам глядзець кіно маладыя людзі збіраюцца праз пару тыдняў і ў іншым пераходзе.
-10%
-15%
-20%
-50%
-20%
-20%
-50%
0071694