Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


20 гадоў таму, 13 чэрвеня 1984 году, адбылася першая ў Менску несанкцыянаваная дэманстрацыя пратэсту супраць палітыкі савецкіх уладаў.

Яе ўдзельнікі — трынаццаць маладых людзей са згуртаваньня "Беларуская майстроўня" — пратэставалі супраць зносу помніку архітэктуры, будынку колішняга гарадзкога тэатру, дзе ў 1852 годзе была пастаўлена першая беларуская опэра "Ідылія" (ці "Сялянка"; музыка Станіслава Манюшкі, лібрэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча). Будынак стаяў на пляцы Волі, рагу цяперашніх вуліц Леніна й Інтэрнацыянальнай, і дагэтуль на ягоным месцы нічога капітальнага не збудавана.

Сёлета ўдзельнікі акцыі 1984 году Вінцук Вячорка, Віялета Кавалёва, Артур Клінаў, Алесь Костка, Юлія Лыскова, Зьміцер Саўка, Ларыса Сімаковіч і іншыя зьбяруцца ў той самы дзень і на тым самым месцы а пятай гадзіне вечара, каб узгадаць памятную падзею, паведамляе прэс-група Партыі БНФ.
,