Рэкламшчыкі, дызайнеры, піяршчыкі і культурніцкія мэнеджары! Не ўпусціце шанец! Стварыце свой праект на конкурсах і воркшопах фестывалю AD.NAK!–2014 і атрымайце каштоўныя прызы! Далучайся — мы гарантуем падтрымку i парады ад найлепшых экспертау, якiя падтрымаюць вашыя iдэi.
 
 
Конкурс БРЭНД-ПЕРАЗАГРУЗКА развяжа рукі рэкламшчыкам і прапануе ўдзельнікам ператварыць мясцовыя гандлёвыя маркі “Онега”, AIST, “Сочный” і M1NSK так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія.
 
Яшчэ адзін конкурс – ЗДЗІВІ ІНТУРЫСТА! У яго межах удзельнікам прапануецца стварыць дызайн-канцэпт беларускіх сувеніраў. Паспяховы праект будзе вырабляцца ў прамысловых маштабах: ільняная торба, майка, кубак і нататнік.
 
Частка конкурсаў пройдзе у фармаце воркшопаў, падчас якіх удзельнікі змогуць папрактыкавацца ў рэкламе, атрымаць сакрэты майстэрства ад VIP-персон у рэкламнай сферы і магчымасць рэалізаваць свой праект у розных фарматах.
 
Удзельнікам воркшопа AD.NAK! СУПРАЦЬ DRUGS належыць стварыць вонкавую і друкаваную рэкламы на злабадзённую тэму – супраць распаўсюду і ўжывання моладдзю сінтэтычных наркотыкаў. Праекты пераможцаў будуць разгледжаныя прадстаўнікамі Мінгандлю ў якасці рэкламы для распаўсюджвання на тэрыторыі краіны.
 
Конкурс-воркшоп ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА прысвечаны папулярызацыі безнаяўных разлікаў у краіне. Партнёр - плацёжная сістэма Рэспублікі Беларусь “Белкарт”. Кожны з каманды переможцаў гэтага конкурса атрымае картку з унікальным дызайным (выявай Цмока), на рахунку якой будзе 4 мільёны рублёў!
 
Пераможцы конкурсаў AD.NAK! СУПРАЦЬ DRUGS і ІНФАГРАФУЙ ГІСТОРЫЮ AD.NAK! атрымаюць каштоўныя прызы ад генеральнага партнёра Фестывалю – кампаніі velcom.
 
Не страчвайце магчымасць, якая ідзе да вас у рукі сама! Рэгіструйцеся на сайце adnak.by!
 
А вось пераможцам традыцыйнай намінацыі “Каша сувораўская” можа стаць абсалютна кожны! Для гэтага трэба даслаць любы здымак факту (надпіс, выява, шыльда), што дэманструе памылковыя гістарычныя і культурніцкія стэрэатыпы. Альбо зроблены супраць усіх канонаў рэкламнай логікі. Чарговы рэкламны “перл” забаўляе ці псуе Ваш настрой? Абурае і дорыць эстэтычныя пакуты? Дасылайце яго нам!
 
Генеральны партнёр AD.NAK! у гэтым годзе — кампанія velcom. Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах шукайце ў адпаведных раздзелах сайта Фестывалю Adnak.by. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434 (Сяргей Скараход), e-mail: adnak@budzma.org.
 
Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!
 
{banner_819}{banner_825}
-20%
-20%
-10%
-52%
-15%
-70%
-26%