Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


З 1 па 31 сакавіка на ўсёй тэрыторыі краіны любы бухгальтар і спэцыяліст па падаткаабкладаньні можа бясплатна атрымаць адмысловы выпуск кампутаровай прававой сыстэмы "Кансультант Плюс: Падаткі. Бухулік", якая будзе ўтрымліваць падборку нарматыўна-прававых актаў па пытаньнях падаткаабкладаньня і бухгальтарскага ўліку. Акцыя праводзіцца пры падтрымцы Дзяржаўнага падаткавага камітэту.

Мэтай акцыі ёсьць забесьпячэньне бухгальтараў неабходнай нарматыўнай базай. Сетка "Кансультант Плюс" забясьпечвае прававой інфармацыяй больш як 250 тысячаў карыстальнікаў у Беларусі і Расеі. Больш за 80% усіх сыстэмаў "Кансультант Плюс" працуюць ў бухгальтэрыях прадпрыемстваў. Сэрвісныя цэнтры дзейнічаюць ва ўсіх абласьцях Беларусі, што надае акцыі агульнанацыянальны характар і забясьпечвае некамэрцыйны распаўсюд спэцыяльнага выпуску сыстэмы "Кансультант Плюс: Падаткі. Бухулік".

Сыстэма ўключае больш як 500 неабходных бугальтару дакумантаў, што вызначаюць парадак налічэньня і ўплаты падаткаў і рэглямэнтуюць вядзеньне бугуліку, а таксама дакуманты па грамадзянскім і працоўным праве, каляндар падаткаплатніка і даведкавую інфармацыю, валодае шырокімі пошукавымі і аналітычнымі магчымасьцямі.

Арганізатары акцыі спадзяюцца, што праграма дапаможа беларускім бухгальтарам атрымаць нарматыўную базу, неабходную для вядзеньня бухуліку, падрыхтоўкі бухгальтарскай справаздачнасьці і падаткавага плянаваньня.

Замовіць сыстэму можна з 1 па 31 сакавіка ў сэрвісных цэнтрах сеткі "Кансультант Плюс":

Берасьце 221407

Віцебск 355697

Гародня751746

Гомель 561449

Магілеў 229402

Менск 2132813.

BARC List NEWS