Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Учора ў праграме дзяржаўнага тэлебачаньня "Падзея" выступіў былы супрацоўнік "Народнай волі" Сяргей Навоеў.



Навоеў абвінаваціў Беларускі незалежны прафсаюз у атрыманьні грашовай дапамогі ад амбасады ЗША. У Салігорску абвяргаюць гэтыя абвінавачваньні.

Старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Віктар Бабаед паведаміў Радыё Свабода, што Сяргей Навоеў раней меў канфлікты зь іх прафсаюзам, за адну з публікацыяў ён ужо прабачаўся:

(Бабаед: ) "Навоеў, я думаю, трапіў у нечыя ўчэпістыя рукі, Зімоўскі яго накіроўвае, ён узводзіць паклёпы на ўсіх. А пасьля зь ім зробяць тое ж, што зь Леванеўскім".

Што да абвіначаньняў Навоева, які кажа, што прафсаюз атрымаў грашовую дапамогу ад амбасады ЗША, то Віктар Бабаед зазначыў, што тут няма чаго абвяргаць:

(Бабаед: ) "Рэч у тым, што амэрыканская амбасада нам ніякіх грошай не дае, на жаль. Амбасада ЗША да нас ніякага дачыненьня ня мае. Адпаведнымі кантрольнымі службамі ўсё гэта па наводцы таго ж Навоева ня раз правяралася, і фактаў ня выявілі. Газэта нашая выдавалася толькі на сродкі прафсаюзу".

Рэдактар прафсаюзнай газэты "Салідарнасьць" Віталь Мурылёў паведаміў, што спадар Навоеў сапраўды працаваў у гэтай газэце, пасьля адной ягонай публікацыі газэта прайграла судовую справу пра абарону гонару й годнасьці ды вымушаная была заплаціць вялікі штраф.

(Мурылёў: ) "Ён займаўся прафсаюзнымі справамі, але даўнавата ён не працуе. Што ж да асабістага майго меркаваньня, дык за гады, што я яго ведаю, ён працаваў зь вельмі палярнымі выданьнямі і выказваў вельмі палярныя думкі.

То ён быў за Лукашэнку, абараняў ягоную лінію, то быў ягоным праціўнікам. Ну, штосьці незразумелае".

Паводле словаў Віталя Мурылёва, Сяргей Навоеў быў адным з удзельнікаў канфлікту ў прафсаюзе і цяпер, відаць, выкарыстоўвае новыя магчымасьці для помсты.

Сяргей Навоеў рыхтуе й іншыя так званыя "выкрыцьці" пра свае ранейшыя месцы працы, нават піша адмысловую кнігу пра "праварадыкальную апазыцыю", якая, кажа Навоеў, пераплюне пасквіль Чаркасава "Апошні салдат прэзыдэнта".

Вядомы палітык Аляксей Кароль мяркуе, што ўсе гэтыя псэўдавыкрыцьці афіцыйнай прапаганды зьвязаныя зь перадвыбарчай кампаніяй Аляксандра Лукашэнкі:

(Кароль: ) "Агульная рыса дыктатур усіх тыпаў — стварэньне вобразу ворага. Згодна з савецкай традыцыяй, вораг — амэрыканец, а цяпер ізноў у нас так перад выбарамі. Гэта таму што пазыцыя ЗША, іхная ацэнка беларускай сытуацыі — найбольш прынцыповая. Усё адно да аднаго: вобраз ворага — гэта ЗША, вось іхныя агенты.

Дэмакратычнага кандыдата будуць пэцкаць бруднай фарбай — шпіён, агент, імпэрыяліст. Гэта безумоўна будзе".

На думку Аляксея Караля, гэтай прапагандзе грамадзтва ўжо не дае веры, ёй процістаіць само жыцьцё, эканамічная сытуацыя, сацыяльныя праблемы. А хлусьня пра шпіёнаў і варожыя дзеяньні краінаў Захаду выклікае ў людзей толькі адваротную рэакцыю.



Валер Каліноўскі, Менск