Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Пра гэта абвесьціла фундацыя Альянс Партнэрства Каўнтэрпарт, якая зьяўляецца арганізатарам Форуму. Праграма Альянсу фінансуецца Агэнцтвам ЗША па міжнародным разьвіцьці. Галоўнай тэмаю абмеркаваньня станецца ўзмацненьне сацыяльнае ролі грамадзкіх арганізацыяў і магчымасьць іхнага ўплыву дзеля пабудовы грамадзянскае супольнасьці.

Альянс Партнэрства Каўнтэрпарт займаецца найперш падтрымкаю сацыяльных праграмаў. Альянс, створаны 35 гадоў таму ў ЗША, мае прадстаўніцтвы больш як у шасьцідзесяці краінах сьвету. Адпачатку Альянс скіроўваў сваю дзейнасьць на краіны басэйну Ціхага акіяну, пазьней на Афрыку. І вось у 1997 годзе заснаваў прадстаўніцтва ў Беларусі. За чатыры гады працы Альянс уклаў у беларускія недзяржаўныя арганізацыі больш як 770 000 даляраў.

Тут вядзецца ня толькі пра жывыя грошы, але пра трэнінгі, тэхнічную дапамогу ды іншае. Найперш Альянс Партнэрства Каўнтэрпарт падтрымлівае недзяржаўныя арганізацыі, якія працуюць у такіх галінах як прафіляктыка СНІДу, алькагольная й наркатычная залежнасьці. Альянс падтрымлівае працу з моладзьдзю й групамі рызыкі, праграмы аховы здароўя й падтрымкі неабароненых слаёў насельніцтва.

Наўрад ці кіраўнікоў Альянсу ў бліжэйшы час можна будзе пабачыць сярод герояў праграмы "Рэзананс". Бо прадстаўніцтва амэрыканскае дабрачыннае фундацыі імкнецца шчыльна супрацоўнічаць зь беларускаю дзяржаваю. Кажа кансультант праграмы Уладзімер Корж:

У.К.: Общественная организация с нашей точки зрения - это опора государства в решении проблем общества. Здоровое, крепкое государство характеризуется несколькими аспектами. Это хорошее законодательство. Это нормально налаженая экономика, это хорошо развитый бизнес. И это обязательно хорошо развитая сеть общественных объединений.

Трэці сэктар - апірышча для дзяржавы. Гэтак мусіць быць у ідэале. Але сталася так, што ў сучаснай беларускай дзяржаве нават арганізацыя падтрымкі кінутых дзетак ня можа застацца па-за палітыкай. Нашае наступнае пытаньне да Раісы Сінельнікавай, дарадцы праграмы Альянсу Каўнтарпарт:

RR: Ці мае для вас значэньне падтрымка якой дзяржавы?

Р.С.: Ведаеце, гэтае пытаньне не такое складанае. Што такое дзяржава? - гэта мы з вамі. Гэта кожны грамадзянін. І калі кожны грамадзянін ня будзе абыякавы да таго, што адбываецца навакол яго, можа й дзяржава будзе іншай. Мы сыходзім з таго, што мы самі павінны вырашаць свой лёс. Для гэтага мы й павінны прыходзіць у трэці сэктар. Мы пачнем атрымліваць інфармацыю, мы самі пачнем атрымліваць нейкі досьвед. І тады мы здолеем зрабіць асэнсаваны выбар, ці -то на выбарах, ці-то ў падтрымцы тых ці іншых партыяў, плыняў. І тады дзяржава будзе такой, як хочуць людзі. Бо сёньня яна такая, якой зрабілі яе мы. Ня варта казаць, што ўлада - нешта асобнае. Улада - гэта мы.

Кіраўнікі Альянсу вераць, што беларускія недзяржаўныя арганізацыі навучацца выразна фармуляваць праблемы, якія патрабуюць вырашэньня. І тады Беларусь станецца вольнай і незалежнай.

Севярын Квяткоўскі

Радыё Рацыя