Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Дзяржавы, зь якімі наша краіна ўжо правяла перамовы, адзначаюць, што Беларусь мае добрую базу, каб далучыцца да гэтай міжнароднай арганізацыі. Зрэшты, праца па ўваходжаньні ў СГА праводзіцца ўжо не адзін год і можа яшчэ расьцягнуцца на няпэўны тэрмін.

Беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам міністра замежных справаў Аляксандрам Міхневічам ужо сустрэлася з прадстаўнікамі Аўстраліі, Канады, Злучаных Штатаў, Швэйцарыі, Польшчы ды Баўгарыі. Зараз адбываюцца перамовы з Эўрапейскім Зьвязам, Японіяй ды Вугоршчынай. Краіны-удзельніцы адзначаюць, што Беларусь мае добрую базу для далучэньня да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

Паралельна з перамовамі па доступе беларускіх тавараў ды паслугаў на замежныя рынкі, у Жэнэве зь 5-га лютага праходзяць перамовы ў рамках Рабочай групы па ўваходжаньні нашай краіны ў СГА. Падчас першага дня перамоваў былі абмеркаваныя праблемы, якія тычацца зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Беларусі ды ўнесеных зьменаў у заканадаўства, зьвязаных з уступленьнем у СГА. Ішла размова й пра праблемы, зь якімі Беларусь сутыкаецца пры ўступленьні ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.

У рамках перамоваў будуць абмеркаваныя магчымыя крокі ўраду па адаптацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь да пагадненьняў і правілаў СГА. Асобна будзе разглядацца існуючае ў Беларусі субсідаваньне сельскай гаспадаркі, перш за ўсё, датацыі гэтаму сэктару эканомікі, выкліканыя наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Як паведамляе прэсавы-сакратар Міністэрства замежных справаў Павал Латушка, гэта ўжо трэцяе паседжаньне Рабочай групы Сусьветнай гандлёвай арганізацыі па Беларусі. Перамовы аб уваходжаньні нашай краіны ў СГА вядуцца тры гады, але Павал Латушка лічыць гэта нармальным.

П.Л.: Працэс уступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю - гэта сапраўды ня справа аднаго дня. Гэта даволі складаная працэдура, якая прадугледжвае ўзгадненьне адпаведных нормаў заканадаўства той краіны, якая зьбіраецца ўступіць у СГА, з тымі нормамі ды стандартамі, якія вылучаюцца іншымі сябрамі арганізацыі. Вельмі важным зьяўляецца для нас і адначасовае ўзгадненьне гэтых працэсаў з краінамі, якія зьяўляюцца сябрамі Мытнага саюзу, і ў першую чаргу з Расейскай Фэдэрацыяй.

Такім чынам, вызначыць канкрэтныя тэрміны ўваходжаньня Беларусі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю пакуль складана. Па зьвестках Міністэрства замежных справаў працэс можа расьцягнуцца яшчэ на некалькі гадоў. Пасьля ўваходжаньня ў СГА наша краіна атрымае спрыяльныя ўмовы для гандлю на рынках краінаў-сябраў арганізацыі. Кіраўніцтва Беларусі мяркуе, што гэтак дзяржава здолее вырашыць праблему павелічэньня экспарту й палепшыць агульны стан эканомікі.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя