Валянцін Анціпенка,

11-14 мая 1944 года 18-ы Львоўскі батальён пяхоты 2-га польскага корпуса генерала Андэрса, у якім камандзірам узвода служыў мой дзядзька, Казімір Святоха, ва ўзаемадзеянні з іншымі польскімі падраздзяленнямі, у цяжкіх баях здолеў выбіць немцаў з італьянскай крэпасці Монтэ-Касіна і пакрыў сябе неўміручай славай. 

Здымак генерала Андэрса на вокладцы ягоных мемуараў.
Здымак генерала Андэрса на вокладцы ягоных мемуараў.

Бітва пад Монтэ-Касіна (вядома таксама як Бітва за Рым) - серыя з 4-х бітваў Другой сусветнай вайны ў раёне кляштару Монтэ-Касіна, у выніку якіх у 1944 годзе саюзныя войскі прарвалі нямецкія ўмацаванні - Лінію Густава - і захапілі Рым.

Палякі скарысталі тое, што нямецкія агнявыя кропкі маюць "мёртвую зону" дасягальнасці непасрэдна пад велічнымі сценамі разбуранай ангельскай авіяцыяй крэпасці і, падлічыўшы прамежак часу паміж стрэламі, на лёгкіх маленькіх самаходках, якія яны называлі "цёнгамі", праскочылі пад сцены і пачалі штурм. За праяўлены гераізм і адвагу падпаручнік Святоха атрымаў вышэйшую вайсковую узнагароду Польшчы - ордэн Virtuti Militari.

Генерал Андэрс пад Монтэ-Касіна
Генерал Андэрс пад Монтэ-Касіна

Атака беларускіх жаўнераў 5-й крэсовай дывізіі
Атака беларускіх жаўнераў 5-й крэсовай дывізіі.

Здымак Казіміра Святоха, які прымае віншаванне генерала Андэрса з высокай узнагародай.
Казімір Святоха прымае віншаванне генерала Андэрса з высокай узнагародай.

Многа гадоў прайшло з таго часу, па-рознаму склаўся далейшы лёс ўдзельнікаў гэтай выдатнай перамогі на заходнім фронце, але пра сваіх землякоў з арміі Андэрса сёння на Беларусі мала ўспамінаюць. А іх было не менш за трэць асабістага складу 2-га корпуса. Да таго ж многія нашы землякі былі запісаны ў метрыках як палякі, але ж на самой справе яны былі людзьмі тутэйшымі.

З біяграфічных звестак прывяду толькі самыя патрэбныя для ўяўлення аб абліччы Андэрса. Будучы генерал нарадзіўся ў Блоне каля Варшавы 11 жніўня 1892 года ў сям'і незаможных шляхцюкоў (маці паходзіла з прыбалтыйска-нямецкай сям'і Таўхертаў). Гэта грымучая генетычная помесь зрабіла сваю справу: Андэрс меў польскі гонар, нямецкую пунктуальнасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэтаў. Не дзіўна, што ён добра ведаў нямецкую мову і культуру. 

Тэхнічныя здольнасці прывялі яго ў Рыжскі палітэхнічны інстытут, дзе ён вучыўся з 1911 па 1913 год, адкуль быў прызваны ў царскую армію. Пасля заканчэння афіцэрскай кавалерыйскай вучэльні на пачатку Першай сусветнай вайны Андэрса накіравалі ў трэці драгунскі полк, дзе ён у хуткім часе ўзначаліў эскадрон. Да верасня 1916 года Андэрс удзельнічаў у баях па ўсёй лініі фронта ад Балтыйскага да Чорнага мора пад камандваннем славутага Хана Нахічэваньскага.

Паручнік царскай арміі Уладзіслаў Андэрс, 1912 год
Паручнік царскай арміі Уладзіслаў Андэрс, 1912 год

У ходзе ваенных дзеянняў малады польскі афіцэр праяўляе выключную адвагу і камандзірскія здольнасці. Тройчы параненага (а ўсяго за жыццё ён меў 8 раненняў) і ўзнагароджанага шэрагам царскіх узнагарод, у тым ліку ордэнам Св. Георгія IV ступені, Уладзіслава Андэрса накіравалі на вучобу ў Акадэмію Генеральнага штаба ў Петраградзе. Дыплом аб яе паспяховым завяршэнні яму, ужо капітану генеральнага штаба, уручаў у Царскім Сяле не хто іншы, як сам імператар Мікалай II.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы Андэрс удзельнічае ў баях з Чырвонай Арміяй у якасці начальніка штаба Польскай усходняй арміі. З 1922 па 1924 год праходзіць навучанне ў Парыжскай школе верхоўнага командавання. Вярнуўшыся на радзіму, Андэрс не падтрымаў дзяржаўны пераварот, здзейснены Юзафам Пілсудскім, таму аж да пачатку Другой сусветнай вайны ўзначальваў Навагрудскую кавалерыйскую брыгаду.

Уладзіслаў Андэрс - даводца Навагрудскай коннай брыгады перад вайной
Уладзіслаў Андэрс - даводца Навагрудскай коннай брыгады перад вайной.

У 1939 годзе пасля нападу Германіі, а потым СССР на Польшчу Андэрс зрабіў спробу вывесці рэшткі польскага войска ў Венгрыю, уступіўшы ў баявыя дзеянні супраць Саветаў.

29 верасня паранены, ён трапляе ў палон і пад вартай змяшчаецца ў Львоўскі шпіталь, дзе яму прапаноўваюць папоўніць шэрагі камандзіраў Чырвонай Арміі, ад чаго ён, вядома, адмаўляецца. Дваццаць месяцаў цягнулася зняволенне Андэрса, з іх сем — у камеры-адзіночцы. У сакавіку 1940 года Андэрса этапуюць з Львоўскай турмы на вядомую Лубянку. Днямі і начамі доўжацца допыты. Але 4 жніўня 1941 года ў турму нечакана прыязджае асабіста Лаўрэнцій Берыя са сваім намеснікам Усеваладам Мяркулавым і інфармуе аб яго вызваленні. 

Пасля працяглай размовы аб стварэнні польскай арміі на тэрыторыі СССР Андэрса чакала перасяленне ў асобную кватэру з прыслугай, якаснае лячэнне і прысваенне звання генерала дывізіі.

У сваіх успамінах сын Лаўрэнція Берыі, Сярго, які пры Гарбачове ўзначальваў агульны аддзел ЦК КПСС, адзначаў: "Какое-то время он (Андэрс) жил у нас в особняке на Малоникитской. Думаю, Сталин знал, что генерал Андерс не расстрелян и находится в нашем доме. Если бы отец не имел в тот период хотя бы косвенной поддержки Сталина, наверняка все было бы совершенно иначе..."

А вось і мала вядомыя звесткі адносна знішчэння польскіх афіцэраў і жандараў у Катыні і іншых месцах у 1940 годзе.

"Официально было заявлено, что к Катынской трагедии причастен тогдашний нарком внутренних дел Лаврентий Берия. В материалах заседания Политбюро, состоявшегося 5 марта 1940 года, и в других документах подписи моего отца нет. 

А правда такова. За расстрел польских офицеров, а их, кстати, было гораздо больше, чем признал Горбачев, - 20857 человек - проголосовали Сталин, Ворошилов, Молотов, Микоян, Каганович, Калинин, словом, вся партийная верхушка. Особенно настаивали на этом Ворошилов и Жданов. Единственным человеком из кремлевского руководства, выступившим совершенно открыто против этой подлости, стал отец. Свою позицию на заседании Политбюро он объяснил так:

- Война неизбежна. Польский офицерский корпус - потенциальный союзник в борьбе с Гитлером. Так или иначе мы войдем в Польшу, и, конечно же, польская армия должна оказаться в будущей войне на нашей стороне.

Реакцию партийной верхушки предположить нетрудно - отец за строптивость едва не лишился должности. Жданов прямо заявил: "Тогда я могу встать во главе органов!" Но и это не заставило отца подписать смертный приговор польским офицерам. Отцу приказали в недельный срок передать пленных польских офицеров Красной Армии, а саму экзекуцию было поручено провести руководству Наркомата обороны... Это та правда, которую тщательно скрывают и по сей день."
Першая і апошняя старонкі зварота да Сталінапа польскаму пытанню і рашэнне Палітбюро ЦК ВКП (б) ад 5 сакавіка 1940 года.
Першая і апошняя старонкі зварота да Сталіна па польскаму пытанню і рашэнне Палітбюро ЦК ВКП (б) ад 5 сакавіка 1940 года.

Андэрс, які меў штодзённыя кантакты з вышэйшымі кіраўнікамі НКУС, а таксама сям'ёй Берыі, напэўна, ведаў, які лёс напаткаў ягоных саслужыўцаў і падначаленых афіцэраў у 1940 годзе. Тым больш, што да яго ў час фарміравання польскай арміі сцякалася мноства зняволеных польскіх вайскоўцаў з розных куткоў СССР, якія дзяліліся сваімі меркаваннямі. У іх ліку быў і мой дзядзька, падпаручнік Казімір Святоха, якога не напаткаў лёс польскіх афіцэраў толькі таму, што вайсковы лекар парадзіў яму замяніць афіцэрскі шынель на салдацкі. Да таго ж у цягніку, што прывёз чарговую партыю палякаў у Казельск, пачалася эпідэмія тыфу, і састаў пагналі далей. 

Чаму ж тады Андэрс не падзяліўся гэтымі звесткамі? Адказ просты. Ён, прайшоўшы праз савецкія турмы, добра ведаў, што забітыя ўжо не ўваскрэснуць, а канфрантацыя са Сталіным можа прывесці да таго, што ўсіх палякаў-вайскоўцаў адправяць з лагераў у штрафбаты і іх пераб'юць ужо немцы. 

Але вернемся на пачатак Вялікай Айчыннай вайны. У жніўні 1941 года было падпісана пагадненне паміж Сталіным і старшынём польскага эміграцыйнага ўрада генералам Уладзіславам Сікорскім, згодна з якім у кароткія тэрміны была ўтворана польская армія пад кіраўніцтвам генерала Андэрса.

Падпісанне Сталіным пагаднення з эміграцыйным урадам Польшчы (генерал Андэрс стаіць за Молатавым).
Падпісанне Сталіным пагаднення з эміграцыйным урадам Польшчы (генерал Андэрс стаіць за Молатавым).

Чаму ж Уладзіслаў Андэрс меў такі аўтарытэт сярод ваенных і цывільных? Акрамя вялікага вопыту кіравання значным воінскім кантынгентам, сур'ёзную перавагу яму давала дасканалае веданне асноўных у той час еўрапейскіх моваў, у тым ліку і рускай. Нездарма ў час перамоваў польскага прэм'ера Сікорскага са Сталіным перакладчыка не спатрэбілася, лепш за Андэрса гэта б не зрабіў ніхто.

Ён ніколі не быў слабахарактарным кан'юнктуршчыкам і не рваўся за пасадамі і ўзнагародамі ні пры Пілсудскім, ні пры Сталіне. Андэрса не зламалі ні 8 раненняў, ні страта здароўя ў сталінскіх засценках. Ён не баяўся гаварыць праўду. За гэтую годнасць і мужнасць Сталін і Чэрчыль неаднаразова сведчылі яму сваю павагу, у тым ліку і пісьмова. 

Вось якімі радкамі Сталін завяршаў свой ліст Андэрсу ад 8 сакавіка 1942 года:

"Я все же с большими трудностями добился того, чтобы сохранить нынешний уровень снабжения польской армии в СССР до 20 марта... Если считаете целесообразным, можете приехать в Москву, я буду готов выслушать Вас с удовольствием. Уважающий Вас И. Сталин". 
Вялікія спрэчкі і сёння выклікае пытанне, чаму Андэрс абраў месцам размяшчэння сваёй арміі не абсталяваныя для вайсковага тыла тэрыторыі, якія межавалі з Іранам. Па-першае, Андэрс, плануючы зыход з савецкай тэрыторыі, абіраў найбольш зручны і кароткі шлях будучай перадыслакацыі, які б мінімізаваў магчымасць перашкодзіць палякам адысці ў Іран. Па-другое, ён добра ведаў, што менавіта там знаходзяцца сем'і буйных уласнікаў, службістаў, вайскоўцаў, паліцыянтаў, высланыя бальшавікамі ў 1939 годзе з захопленых тэрыторый. А аб'яднанне з роднымі для вайскоўцаў было больш важным, чым умовы месцазнаходжання. 

У 1941 годзе Андэрс не выключаў магчымасць захопу немцамі Масквы, але ён добра разумеў, што асноўныя прадпрыемствы СССР перавезены Берыяй за Урал і ўсе значныя радовішчы энерганосьбітаў знаходзяцца на поўначы і ў Сібіры. Нашчадак тэўтонаў па матчынай лініі, ён таксама памятаў наступствы ўсіх нямецкіх спроб ваяваць з усім светам і не сумняваўся, што знясіленая вайной Германія рана ці пазней атрымае паразу. А вось знішчаныя інтэлектуальныя рэсурсы Польшчы аднавіць будзе вельмі цяжка.

У жніўні 1942 года абцяжараная сем'ямі вайскоўцаў і дзецьмі без бацькоў армія Андэрса сышла ў Іран, а потым у Палесціну. Афіцыйныя дадзеныя сведчаць, што ў ходзе эвакуацыі, якая распачалася 9 жніўня 1942 года і доўжылася 22 дні, з СССР выехала 75,5 тысячы польскіх ваеннаслужачых і больш 37,7 тысяч цывільных асоб і дзяцей. Трэць ваенных і амаль усе цывільныя паходзілі з "западэншчыны" (тэрыторыі Заходняй Беларусі і часткова Украіны. - TUT.BY). Вось гэтая арыфметыка і з'яўляецца адказам на пытанне, чаму мы, беларусы павінны схіліць галаву перад польскім генералам Уладзіславам Андэрсам. Гэта дзякуючы яму пасля вайны ў многіх сем'яў на Заходняй Беларусі аб'явілася радня ў ЗША і іншых краінах, якая пры кожнай магчымасці дапамагала сваім блізкім. 

Увесну 1944 года пачалося шэсце 2-га польскага корпуса па дарогах Італіі. Страты былі вялікімі. Толькі ў бітве пад Монтэ-Касіна яны склалі каля 4200 жаўнераў і афіцэраў, з іх 923 - забітыя. 

План мясцовасці і размяшчэння польскіх войск пад Монтэ-Кассіна.
План мясцовасці і размяшчэння польскіх войск пад Монтэ-Касіна.

Руіны Монтэ-Кассіна пасля штурма.
Руіны Монтэ-Касіна пасля штурма.

Амерыканскія генералы Марк У. Кларк, Олівер Ліз і іншыя камандуючыя саюзнымі ўзброенымі сіламі, дасылалі польскаму ветэранскаму руху лісты, ў якіх падкрэслівалі доблесць польскага корпуса, які бліскуча змагаўся пад кіраўніцтвам генерала Уладзіслава Андэрса і атрымаў шэраг выдатных перамог. 

Лісты амерыканскіх генералаў Марка У. Кларка і Олівера Ліза да ветэранскай арганізацыі польскага корпуса генерала Андэрса.

У 80-х гадах мая маці ездзіла да свайго брата, Казіміра, які узначальваў у ЗША ветэранскую арганізацыю польскіх легіянераў.

Даведаўшыся пра ягоны да драматызму складаны лёс, яна запыталася, чаму ж у брата гэткае невысокае вайсковае званне – маёр. Дзядзька ўсміхнуўся і адказаў:

- Сястра, а на якія грошы на Захадзе жылі б "западэнскія" дзеці, якіх мы вывезлі з СССР? Каб іх пракарміць, нашы афіцэры адмаўляліся ад прысваення ім чарговых воінскіх званняў і пісалі заявы, каб грошы пераводзіліся ў фонд утрымання гэтых дзяцей.

Потым ён паказаў на таўшчэнны стос папер на ягоным службовым стале і дадаў:

- Яны ўжо даўно з нашай дапамогай уладкавалі сваё жыццё, але нас памятаюць і дасылаюць лісты со словамі ўдзячнасці і запытамі, чым яны могуць дапамагчы цяпер нам. Пачытай, калі маеш час. 

Маці пачала чытаць, і слёзы пакаціліся з ейных вачэй.

Старшыня ветэранскай арганізацыі андэрсаўцаў ў ЗША Казімір Святоха.
Старшыня ветэранскай арганізацыі андэрсаўцаў ў ЗША Казімір Святоха.

Сустрэча генерала Андэрса з сем"ямі ягоных атачэнцаў (па левай ягонай руцэ – жонка Казіміра Святоха, Генавэфа).
Сустрэча генерала Андэрса з сем'ямі ягоных атачэнцаў (па левай ягонай руцэ – жонка Казіміра Святоха, Генавэфа).

Сустрэча ветэранаў бітвы пад Монтэ-Кассіна з Папай Рымскім Янам Паўлам II.
Сустрэча ветэранаў бітвы пад Монтэ-Кассіна з Папай Рымскім Янам Паўлам II.

Пасля вайны лёс раскінуў нашых землякоў з арміі Андэрса па ўсім свеце. Яны вельмі сумавалі па Радзіме, але не маглі вярнуцца да сваёй радні, ведаючы, што іх чакае. Ды і не толькі іх, а і сваякоў, да якіх яны вернуцца.

Генерал Андэрс вельмі катэгарычна ставіўся да таго, што рабілася ў пасляваеннай Польшчы. А там распачаліся паклёпы, знайшліся здраднікі, накшталт Ежы Клімкоўскага, якія пачалі цэлую кампанію кампраметацыі і пераследу славутага ваяра. 

Але ці многа генералаў пажадалі, каб іх потым пахавалі на брацкіх могілках, дзе ляжаць падначаленыя ім салдаты Другой сусветнай вайны? Генерала Андэрса пасля смерці па ягонаму апошняму пажаданню перавезлі з Лондана да палеглых у Італіі жаўнераў. Ён ляжыць з імі побач. 

Могілкі палеглых жаўнераў пад Монтэ-Касіна
Могілкі палеглых жаўнераў пад Монтэ-Касіна.

Надмагілле генерала Уладзіслава Андэрса
Надмагілле генерала Уладзіслава Андэрса.

Урна - рэліквія з зямлёю, палітай крывёй польскіх жаўнераў пад Монтэ-Кассіна.
Урна - рэліквія з зямлёю, палітай крывёй польскіх жаўнераў пад Монтэ-Кассіна.

Спіс палеглых жаўнераў і афіцэраў 18-га батальёна, у якім ваявалі нашы суайчыннікі.

Валянцін Анціпенка, нарадзіўся 1 лістапада 1947 года ў мястэчку Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў настаўніцкай сям'і. У 1965 годзе паступіў у Мінскі радыётэхнічны інстытут. Працаваў на Мінскім электрамеханічным заводзе, у органах дзяржаўнага кіравання. У апошні перыяд узначальваў аддзел у чарнобыльскім Дэпартаменце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Адначасова займаўся творчай і публіцыстычнай дзейнасцю, рыхтаваў нарысы і гістарычныя арыкулы.
Пра аўтара. Валянцін Анціпенка нарадзіўся 1 лістапада 1947 года ў мястэчку Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў настаўніцкай сям'і. У 1965 годзе паступіў у Мінскі радыётэхнічны інстытут. Працаваў на Мінскім электрамеханічным заводзе, у органах дзяржаўнага кіравання. У апошні перыяд узначальваў аддзел у чарнобыльскім дэпартаменце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Адначасова займаўся творчай і публіцыстычнай дзейнасцю, рыхтаваў нарысы і гістарычныя артыкулы.
-10%
-10%
-20%
-30%
-10%
-50%
-40%
-15%
-14%
0067704