Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Такі загаловак мае вялікі артыкул у сёньняшнім нумары польскага штодзёньніка “Gazeta Wyborcza”. Аўтар матэрыялу распавядае пра ідэалягічную працу на беларускіх прадпрыемствах і ў навучальных установах, а таксама пра ролю, якую адыгрываюць новыя “палітрукі” у цяперашняй Беларусі.

“У Беларусі адраджаецца савецкая сыстэма ідэалягічнай працы з цалкам савецкай дзяржаўнай ідэалёгіяй. На фабрыках і ў навучальных установах ізноў зьявіліся палітрукі. Навукоўцы, у большасьці былыя тэарэтыкі марксызму-ленінізму, на заклік прэзыдэнта пішуць адзін за другім падручнікі “ідэалёгіі беларускай дзяржавы”, — піша ў “Gazecie Wyborczej” Вацлаў Радзівіновіч.

Аўтар адзначае, што гэтак званыя намесьнікі кіраўнікоў у ідэалягічных справах займаюцца правядзеньнем рэгулярных размоваў — палітінфармацыяў, у часе якіх тлумачаць сэнс палітычных падзеяў у сьвеце і асаблівую важнасьць прамоваў прэзыдэнта.

“Усе чыноўнікі, нават самага высокага ўзроўню, мусяць наведваць гэтыя заняткі. Усе, акрамя прэзыдэнта. Але па ім у беларусаў наўрад ці атрымаецца засумаваць, бо Лукашэнка штодня запаўняе большую частку ўсіх інфармацыйных праграмаў на беларускім тэлебачаньні і ўласнаручна займаецца там ідэалягічнай працай”, — піша “Gazeta Wyborcza”.

Далей штодзёньнік распавядае пра тое, што прадмет “ідэалёгія беларускай дзяржавы” стаўся абавязковым у навучальных установах, а падручнікі па гэтым прадмеце поўныя спасылак на клясыкаў дыялектычнага матэрыялізму, захапленьня дасягненьнямі колішняга Савецкага Саюзу ды нападаў на заходнія ідэі.

“Насамрэч, гэта філязофія, а можа нават не філязофія, а рэлігія жулікаў і аутсайдараў, старых камуністаў, якія мараць пра вяртаньне савецкага раю. Насуперак таму, што мы бачым вакол сябе, нас змушаюць верыць, што беларусы жывуць лепш за ўсіх у сьвеце”, — сказала “Gazecie” настаўніца адной зь менскіх ВНУ.

Варта адзначыць, што ў артыкуле польскі штодзёньнік цытуе яшчэ шмат крытычных выказваньняў беларускіх выкладчыкаў, студэнтаў, бізнэсоўцаў, аднак іхныя імёны не пададзеныя, бо, як напісаў напрыканцы аўтар, “гэта зроблена дзеля іхнай бясьпекі”.

У матэрыяле Вацлаў Радзівіновіч распавядае таксама пра тое, як палітрукі змушаюць бізнэсоўцаў даваць грошы на ўтрыманьне калгасаў, змагаюцца за “узмацненьне грамадзянскай дысцыпліны”, а таксама спраўджваюць кантакты беларускіх навучальных установаў з заходнімі партнэрамі, каб яны часам не аказаліся “няправільнымі”.

“Хутка нам будуць забараняць езьдзіць на захад. Як прыгонных сялянаў прыпішуць да калгаснай зямлі”, — сказала польскаму штодзёньніку студэнтка зь Менску.