TUT.BY паказвае ўдзельнікам буйных мітынгаў 1989 года запісы грамадскіх падзей. Хто ўдзельнічаў у пратэстах 25 гадоў таму? Чаму несанкцыянаваныя мітынгі не разганяла міліцыя? Чаму тэхнічная інтэлiгенцыя лічыла справай гонару падтрымліваць пратэсты, а мастакі - маляваць плакаты для акцый на плошчах і вуліцах Мінску?

Фото з архіва Андрэя Скуратовіча
Мітынг на плошчы Леніна, 1989 год. Фота з архіва Андрэя Скуратовіча

Шматтысячную “баталію” паміж БНФ і прадстаўнікамі партыі на стадыёне “Дынама” і мітынг на вуліцы Матусевіча карыстальнікі парталу ўжо бачылі. Сёння вашай увазе - маўклівы мітынг на плошчы Незалежнасці і размова пра той час з удзельнікам падзей.

Аматарскае дакументальнае кіно ў 1989 годзе здымаў каардынатар ініцыятывы "За ўратаванне мемарыялу Курапаты" Уладзімір Раманоўскі. Праз партал TUT.BY ён даведаўся пра энтузіяста Андрэя Скуратовіча. Апошні заклікае даставаць з хатніх паліц аматарскія стужкі, адснятыя ў савецкія часы, і пускаць іх у справу. Кінакадры з пратэстамі адлічбавалі, яны сёння – добрая машына часу.

Калі ў вас ёсць яшчэ кінастужкі, на якіх захоўваюцца цікавыя фрагменты беларускай гісторыі, – пішыце Андрэю Скуратовічу. Кантакты можна знайсці ў блогу энтузіяста.

Цішыню на чарнобыльскай акцыі “заглушалі” вясёлай музыкай з машын

Першая акцыя ў памяць чарнобыльскай трагедыі адбылася 26 красавіка 1989 года. Яе памятаюць пад назвай “Гадзіна смутку і маўчання”. Для акцыі быў абраны незвычайны на той час фармат – маўклівы.

Фото из личного архива Андрея Скуратовича

Мітынгі, вулічныя шэсці і дэманстрацыі, якія ініцыявала ўжо далёка не партыя, у перабудовачным Саюзе з’яўляліся адно за адным. Так што ў 1988 годзе ў СССР з’явіўся ўказ, які вызначаў: масавыя мерапрыемствы трэба “ўзгадняць ва ўстаноўленым парадку”.

У красавіку 1989 года ў Мінску вырашылі, што за Чарнобыль будуць маўчаць, таму што на маўчанне дазволу не трэба. Удзельнік падзей, прадстаўнік Беларускага народнага фронту Вінцук Вячорка прыгадвае, што ўлады на гадзіну смутку і маўчання нагналі машын з гукаўзмацненнем. У час, калі на плошчы Леніна маўчалі, з машын на вуліцы Мяснікова транслявалі вясёлую музыку. “Метады не змяняюцца”, - канстатуе Вячорка.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (81.15 МБ)

У тым жа 1989 годзе прыдумалі і фармат, які захаваўся і па сёння - Чарнобыльскі шлях. Але да жалобнай даты яго не прымяркоўвалі. Першы Чарнобыльскі шлях адбыўся 30 верасня.

Фото из личного архива Андрея Скуратовича

Фото из личного архива Андрея СкуратовичаФото из личного архива Андрея Скуратовича

На кінастужцы мы бачым людзей са свечкамі і парасонамі, расфарбаванымі ў чорна-жоўты колер радыяцыйнага знака. Там жа і плакаты, штандарты з назвамі гарадоў і вёсак, пацярпелых ад катастрофы.

Фото из личного архива Андрея Скуратовича

Акцыя несанкцыянаваная, але міліцыянеры людзей з плошчы не праганяюць. Не дазваляюць гэтага зрабіць, здаецца, вялікія літары на будынку сённяшняга ўніверсітэта імя Максіма Танка. Там напісана "перестройка", "гласность", а якая ж гэта галоснасць, калі разагнаць?

Фото из личного архива Андрея Скуратовича

Мастакі рабілі партрэты дзеячаў і ладзілі перфомансы

За візуальную частку і гэтага чарнобыльскага, і іншых мітынгаў 1989 і наступных гадоў адказвалі спецыяльныя асобы. У БНФ была так званая культурніцкая камісія, якая займалася такімі пытаннямі, дапамагалі з афармленнем і мастакі з суполкі “Пагоня”.

Мастак Аляксей Марачкін прыгадвае, што выдаваў кожнаму мастаку з суполкі па харугве і па малюнку, з якога трэба было пісаць партрэт вядомага дзеяча гісторыі.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY
Мастак Аляксей Марачкін - аўтар працы "Маці Божая ахвяраў Чарнобыля" і іншых малюнкаў на чарнобыльскую тэму. Копіі названага твора вісяць у некалькіх царквах Беларусі.

- Шмат рабілі такіх партрэтаў – тых жа Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Антона і Івана Луцкевічаў, Скарыны. На тканіне, пэндзлем. Скажам, у нас у “Пагоні” семдзесят чалавек. Калі нават пяцьдзесят з іх зробяць па два партрэты – ужо сто. Дапамагалі нават тыя, хто не быў сябрам суполкі.

Марачкін дадае, што была і больш простая праца. Часам малявалі нейкія плакаты па начах у майстэрні на вуліцы Дзімітрава ў Мінску.

- Такі быў выпадак у тыя гады. У майстэрні святло гарэла позна, і міліцыянты прыйшлі, чалавекі чатыры, пытаюцца, што мы робім. Кажам: рыхтуемся да мітынгу. Падумалася: усё, плакаты забяруць. Але – дзіўна – нічога не забралі, нармальна развіталіся і пайшлі. Гэта не тое што ў 2008 годзе: мы з групай мастакоў рыхтаваліся да шэсця 25 сакавіка, малявалі плакаты. Ужо павінны былі пад’ехаць іх забраць. Тут стук, грук, АМАП – сабралі ўсё, што было і чаго ні было, да гэтага часу яшчэ не вярнулі.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

У 1989 годзе думкі можна было выказваць у самых розных мастацкіх формах. Да аднаго з тагачасных мітынгаў Марачкін зрабіў вялізнае палатно – тры на паўтары метры.

- Фронтаўскі знак, вяроўчынай перавязанае палатно – мы вышлі з ім на мітынг і прасілі пісаць усіх, што думаюць. Прадстаўнікі Камуністычнай партыі крычалі ўбраць плакат, а звычайным людзям падабалася. Пакідалі свае подпісы. Ніхто нічога не забараняў. Пісалі і заклікі да дэмакратычных пераўтварэнняў, і нешта супраць – напрыклад, што Беларускі народны фронт шукае толькі балючыя кропкі ў грамадстве, імі спекулюе і так далей. Там было вольнае, свабоднае нешта.

На палатне ў 1989 годзе выказалі свае думкі і першы беларускі дысідэнт Кукабака, і мастак Леанід Тарасевіч, і нават сваёй крывёй – Алесь Пушкін. Аляксей Марачкін распавядае, што гэты агульны твор выстаўляўся нават у пачатку дзевяностых у Нацыянальным мастацкім музеі і ў Палацы мастацтваў у Мінску.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

Суразмоўца пагаджаецца, што такая форма выказвання думак падобная да таго, што сёння робіцца ў соцсетках, але і адрозненне падкрэслівае.

- Справа ў тым, што тады ўсе тыя, хто пісаў свае думкі, нават самыя розныя, былі на вуліцы, былі актыўнымі ўдзельнікамі падзей. А сёння, калі я гэта проста пішу ў соцсетках і нікуды не хаджу, я – актыўны пад’ялдыга, - смяецца мастак.

Аляксей Марачкін кажа, што ў канцы васьмідзясятых і ў пачатку дзевяностых, дапамагаючы рыхтаваць мітынгі, нават не лічыў, што гэта – палітыка.

- Тады я быў загадчыкам кафедры жывапісу. Мае студэнты былі актыўнымі грамадзянамі, мы з імі разам стварылі стачкам. Яны ўдзельнічалі ў Чарнобыльскім шляху і аднойчы зладзілі перфоманс - кожны чалавек зрабіў вялізную чорную трубу, усярэдзіне трубы станавіўся сам. Уяўляеце, ідуць чорныя-чорныя трубы і з іх ідзе чорны дым – нейкія дымавыя шашкі запальвалі... Вельмі моцна выглядала.

Наконт таго, што сёння ўявіць сабе грамадскую актыўнасць у беларускіх студэнцкіх аўдыторыях (і тым больш - яўную падтрымку ад выкладчыкаў) вельмі складана, мастак кажа:

- Я заўсёды лічу, што ёсць Чарнобыль радыяцыйны, а ёсць – духоўны. І яны вельмі звязаныя паміж сабой.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

{banner_819}{banner_825}
-50%
-10%
-15%
-30%
-20%
-20%
-10%
-85%
-20%