1. В Беларуси создали собственную ракету для «Полонеза» (ее очень ждал Александр Лукашенко)
  2. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  3. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  4. Кто стоит за каналом «Советская Белоруссия»? Узнали, где он работает и что думает о политике
  5. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  6. «В киевской миграционке мне сказали, что я в первой десятке». Айтишник — о переезде в Украину
  7. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  8. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  9. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходит в Беларуси 1 марта
  10. Один из главных претендентов на «Оскар» и еще пять премьер марта. Что идет в кино в этом месяце?
  11. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  12. Названы победители «Золотого глобуса» (почти без сюрпризов)
  13. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  14. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  15. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  16. МВД добилось своего: свидетели по административным делам могут настаивать на закрытых судах
  17. Весна наступила, но зима не сдается. К выходным вновь похолодает
  18. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  19. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  20. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  21. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  22. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  23. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  24. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  25. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  26. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  27. Тихановский о приговорах журналистам и активистам: Ложь и несправедливость порождают озлобленность
  28. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  29. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  30. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги


/

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Ва ўрочышчы Курапаты на месцы згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 30-40 гадоў - прыкладна 585 ям. Сярэдняя ёмкасць ямы – 150 ахвяраў. Валанцёры, якія даглядаюць за велізарным помнікам-могілкамі, даведаліся, што тут, акрамя рэстарана, могуць з'явіцца альтанкі для грыля, лазня і дзіцячая пляцоўка. На грамадскім абмеркаванні плана дэталёвага планавання (ПДП) тэрыторыі Курапатаў большасць прысутных прызнала: праекціроўшчыкі вымушаныя "падганяць" ПДП і зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці пад шматлікія парушэнні беларускіх законаў.

TUT.BY выслухаў тых, хто прысутнічаў на абмеркаванні.

"Мінскграда": прапануем зрабіць тут мемарыяльны парк

"Мінскграда" прэзентавала ПДП, які распрацавала па даручэнні Мінскага райвыканкама і раённай арганізацыі "УКС Стройинвест". Галоўны архітэктар праекта Аляксандр Акенцьеў адзначыў, што справа была няпростай. 70% тэрыторыі займае гісторыка-культурная каштоўнасць, да таго ж тут праходзяць буйныя транспартныя магістралі: МКАД, аўтадарога Заслаўе – Калодзішчы (якую збіраюцца пашыраць да чатырох палос), ёсць камунікацыі: газаправод высокага ціску і вадаводы. Пакуль тэрыторыя адносіцца да Мінскага раёна, аднак з'яўляецца перспектыўнай гарадской.



Архітэктар Акенцьеў растлумачыў, што проста ПДП распрацаваць на тэрыторыю Курапатаў не маглі - трэба было рабіць і новы праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці (у яе межах забароненыя будаўніцтва і змена планіровачнай структуры). Справа ў тым, што існуючы праект зон аховы чамусьці быў прыняты ў 2004 годзе Мінкультам як часовы.



Акенцьеў распавёў, што пры распрацоўцы ПДП да Курапатаў ставіліся тактычна і імкнуліся захаваць настрой аб'екта такім, якім ён склаўся гістарычна – крыжы, крыжовая дарога, лес. Праекціроўшчыкі прапануюць дадаць мемарыял у выглядзе "Недабудаванага храма" – каб падкрэсліць, што тут загінулі прадстаўнікі самых розных канфесій. Трэба забяспечыць мемарыяльны парк камунальна-гаспадарчай зонай, стаянкай для турыстычных аўтобусаў. Згодна ПДП, сумнавядомы "Бульбаш-хол" са сваімі будынкамі і прызначэннем застаецца. На тэрыторыі зусім побач з Курапатамі хочуць паставіць лазню "на 6 чалавек" і дзіцячую пляцоўку, а ў самой існуючай ахоўнай зоне - 4 альтанкі з грылем.

Вялікі зялёны масіў у цэнтры - урочышча Курапаты. У сённяшняй ахоўнай зоне з заходняга боку прапануюць смажыць грыль, крыху далей - у 50 метрах размесціцца рэстаран і лазня "на 6 чалавек". 240 метраў ад помніка прапануецца пакінуць з другога боку - пад выставачны комплекс.

Межы Курапатаў і "Бульбаш-хола". Пад лічбай 6 - акурат тыя грыль-альтанкі. Цікава, хто пагадзіцца смажыць птушку з відам на могілкі?

- Чаму парк? Пры чым тут парк? Давайце не будзем змяняць старую назву – месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій. Навошта хаваць гэта за бязлікім "мемарыяльны парк", да таго ж – гэта будзе ўжо зусім іншы статус аб'екта, - абураліся ўдзельнікі абмеркавання.

Катэгарычна казалі і пра недарэчнасць грыль-альтанак у ахоўнай зоне Курапатаў. Прыгадвалі "Бульбаш-хол". Цікава, што тэкставую версію таго, што казаў архітэктар, прадставіць у пачатку абмеркавання мясцовыя ўлады не палічылі неабходным. На гэта звярнулі ўвагу прысутныя.

Кіраўнік Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч пацвердзіў парушэнне працэдуры грамадскага абмеркавання. Ліст у пракуратуру Мінскага раёна і вобласці з нагоды парушэння палажэння аб грамадскім абмеркаванні ўжо накіраваны.
 

"Наш праект легалізуе "Бульбаш-хол"

Архітэктар Вадзім Гліннік займаўся распрацоўкай новых ахоўных зон. Неспадзявана, здаецца, для большасці прысутных Вадзім Гліннік пачаў расповед пра новыя ахоўныя зоны з прызнання:

- Я дазволю сабе рэмарку. Я падумаў, што многія праблемы, якія прыводзяць сёння да павышэння градуса нашай гаворкі, палягаюць на фатальнай няздатнасці следаваць нашым законам, якія ўжо існуюць. Яны ёсць, але неяк наша рэчаіснасць развіваецца паралельна. І праз гэта ідуць татальныя парушэнні. Скажам, па нашым заканадаўстве ніводзін горадабудаўнічы дакумент не можа быць распрацаваны і зацверджаны без папярэдняй распрацоўкі зон аховы – ані генеральны план, ані ПДП. Спярша распрацоўваецца праект зоны аховы. Без іх зацверджання забаронена распрацоўка пад забудову.



У справе з Курапатамі ж атрымліваецца, што новыя зоны аховы загадалі распрацаваць разам з ПДП, што незаконна.

Вадзім Гліннік адзначыў, што архітэктарам зараз даводзіцца распрацоўваць ПДП і ахоўныя зоны на гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой робяцца дзіўныя незразумелыя рэчы.

- Спачатку прымаліся рашэнні па выдзяленні зямлі, потым пад гэта распрацоўваўся праект зон аховы, потым гэтыя зоны, якія ўжо былі зацверджаны, парушаліся. У выніку атрымалася, што апошнія вінаватыя – інвестары, якія купілі гэтую зямлю, і мы з калегам, якія ўзяліся распрацаваць новыя ахоўныя зоны…

Вадзім Гліннік кажа, што спачатку Курапаты мелі проста зоны аховы могілак. Калі аб'ект трапіў у дзяржаўны рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей, узнікла патрэба распрацаваць зоны аховы. Самым распрацаваным быў праект спецыялістаў Косціч і Кукуні.

- На вялікі жаль, тут няма калег з Міністэрства культуры. Можа быць, яны б патлумачылі, як афіцыйны орган дзяржаўнага кіравання, на якой падставе ахоўныя зоны гэтага помніка былі прынятыя часова. У нашым заканадаўстве няма такога паняцця. Дык вось, часовы статус тых зон мясцовыя ўлады чамусьці зразумелі як дазвол тут будаваць. Паводле гэтых зон нельга было мясцовай уладзе выдаткоўваць зямлю пад будоўлю. Тут не павінны быць запланаваныя стаянкі і шмат яшчэ чаго. Выйшла так, што тыя зоны аказаліся ў супярэчлівасці з рэальнасцю.



Вадзім Гліннік прызнаў, што да яго звярнуліся, каб прывесці "ўжо зламаныя зоны аховы ў адпаведнасць з рэальнасцю".

Архітэктар дадаў, што можа адказаць за ўсе лічбы новых зон аховы. Так, яны могуць паменшыцца, але толькі з некаторых бакоў – дзесьці іх нават павялічылі. Па словах Глінніка, пры распрацоўцы глыбока вывучалі гісторыю аб'екта, старыя ваенныя карты, параўноўвалі ранейшыя распрацоўкі калег. Высветлілася, што кожны папярэдні калектыў аўтараў кіраваўся картамі розных маштабаў, рознай якасці геадэзічнай падасновы.

- У нас з калегамі была магчымасць працаваць з самай дакладнай геападасновай.

Але Гліннік адзначыў: калі новыя ахоўныя зоны будуць прынятыя – гэта легалізуе і "Бульбаш-хол", і ўсё, што набудавана вакол Курапатаў у парушэнне сённяшняга заканадаўства.

- На маю думку, будынак "Бульбаш-хола" не замінае праекту… Пра маральны бок я маўчу. Маральны бок я цалкам падзяляю з вамі: на маю думку, піць гарэлку і шашлыкі смажыць на костках – амаральна. Ні маёй, ні маёй сям'і нагі там не будзе. Задача нашага дакумента – распрацоўка рэгламенту.

- Але, на маю думку, галоўная бяда не тут, - дадаў архітэктар. – Вось з іншага боку мы абмежавалі адразу жорсткі рэгламент – будынкі да двух паверхаў. Але калі мы праект паказалі, то Міністэрства культуры не прыняло гэта - літаральна за дзень-два перад абмеркаваннем высветлілася, што там ідзе актыўнае планаванне! І тут прадугледжаныя высотныя шматпавярховыя канструкцыі выставачнага комплекса. Ідэя размяшчэння тут экспацэнтра прывядзе да вельмі моцнага транспартнага калапсу. Думаю, галоўная небяспека для Курапатаў ідзе менавіта з гэтага боку.

Праект выставачнага цэнтра побач з Курапатамі, які атрымалася знайсці неабыякавым. Фота прадстаўлена Уладзімірам Раманоўскім. 

Журналіст Марат Гаравы, які ўжо шмат гадоў займаецца гэтай тэмай, адзначыў, што Курапаты – адзін са шматлікіх помнікаў першай катэгорыі ў краіне, які мае часовы праект зоны аховы.

- Гэта закладзеная Мінкультам міна замедленага дзеяння.

Абаронцы Курапатаў нарэшце здолелі аб'яднацца? 

Выступалі на абмеркаванні прадстаўнікі аб'яднанняў, якія займаюцца абаронай Курапатаў ужо доўгія гады. Важны момант: часам гэтыя аб'яднанні моцна спрачаюцца паміж сабой, але ўчора яны знайшлі ў сабе сілу сысціся ў адным месцы – у Доме культуры пасёлка Лясны – для абароны агульнай справы. Тут была і навуковы кіраўнік помніка Мая Кляшторная, і прадстаўнікі КХП "БНФ", і нават палітык Вінцук Вячорка. Усе заклікалі мясцовыя ўлады да аднаго – не парушаць законы, якія зараз існуюць у краіне.


Прысутныя спыталіся ў прадстаўнікоў выканаўчай улады, чаму яны не спяшаюцца выконваць прадпісанне Генеральнай пракуратуры аб вынасе з межаў аховы чатырох аб'ектаў "Бульбаш-хола". Кіраўнік адзела архітэктуры і будаўніцтва Мінскага раёна адзінае, што змог, – развесці рукамі на гэтае пытанне і сказаць, што пра такі дакумент яму нічога не вядома.

Як удакладніў у размове з журналістам TUT.BY Антон Астаповіч, аб прадпісанні Генпракуратуры яму таксама вядома - дакументу дакладна больш за год. Але прадпісанне - гэта толькі матывацыя для далейшых дзеянняў. Напрыклад, калі яго атрымалі тыя, хто займаецца будоўляй "Бульбаш-хола" і не выконваюць, прадстаўнікі мясцовай ўлады маглі б падаць у суд з патрабаваннем выканаць прадпісанне пракуратуры. Менавіта гэтага ніхто і не робіць.        

Справа - прадстаўнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Мінскага раёна.

Антон Астаповіч рэзюміраваў прэтэнзіі прысутных да праектаў, якія былі прадстаўлены грамадскасці:

- Зараз утварылася вельмі складаная юрыдычная калізія. І ўтварыў яе не хто-небудзь, а Міністэрства культуры. Да гэтага часу ніхто не адмяняў пастанову № 15 ад 2004 года, што зацвярджае схему актуальных зараз ахоўных зон. Панам Гліннікам быў прадстаўлены праект, узгоднены на радзе, але ён не мае заканадаўчай моцы. Пакуль гэта аўтарскае бачанне. І пры распрацоўцы ПДП трэба было кіравацца дзеючай пастановай. А раз так – трэба гаварыць, што сучасны ПДП выкананы з грубымі парушэннямі пунктаў 3 і 4 артыкула 29 Закона па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.



І таму трэба прапаноўваць адкарэктаваць дадзены праект дэтальнага планавання з улікам існуючых зон аховы. А гэта значыць – з вынасам з ахоўнай зоны чатырох грыль-альтанак, пласкасной аўтастаянкі і службовага транспартнага праезду. Гэта канкрэтныя парушэнні.
-5%
-50%
-5%
-20%
-10%
-20%
-10%
-25%
-40%
-50%
0072410