168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  2. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  3. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  4. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  5. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  6. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  7. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  8. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  9. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  10. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  11. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  12. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  13. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  14. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  15. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  16. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  17. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  18. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  19. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  20. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  21. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  22. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  23. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  24. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  25. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  26. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  27. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  28. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  29. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  30. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено


Найбуйнейшы беларускі бровар — менскі завод "Крыніца" рашэньнем ураду й са згоды Аляксандра Лукашэнкі адыходзіць у фактычнае карыстаньне расейскага піваварчага канцэрну "Балтыка".



Гэта стала вядома сёньня пасьля перамоваў прэзыдэнта "Балтыкі" Таймураза Балоева з прэм’ер-міністрам Уладзімерам Ярмошыным і асабіста Аляксандрам Лукашэнкам.

Візыт кіраўніка аднаго з самых буйных расейскіх бровараў у Менск праходзіў у атмасфэры сакрэтнасьці. Станоўчы вынік перамоваў меў на ўвазе падпісаньне пагадненьня пра інвэстыцыі ў галіну ня меней за 50 мільёнаў даляраў. Так шмат Беларусі не давалі ўжо даўно. Прэсавы сакратар Таймураза Балоева Людміла Фамічова паведаміла Радыё Свабода:

(Фамічова: ) "Сёньня Балоеў сустракаўся з Лукашэнкам; замест пратакольных 40 хвілінаў гаварылі паўтары гадзіны. Прынялі рашэньне стварыць рабочую групу, якая будзе займацца інвэстыцыямі "Балтыкі" ў піваварчую галіну Беларусі.

На першым этапе будзе выдаткавана 25 мільёнаў даляраў. На другім — яшчэ столькі ж, калі, вядома, усё нармальна пойдзе".

На самой "Крыніцы" да навіны паставіліся даволі спакойна. Прэсавы сакратар Аляксандар Ліманоўскі заўважыў, што ў гэтым выпадку ад кіраўніцтва "Крыніцы" практычна нічога не залежыць: 90% акцыяў прадпрыемства належыць дзяржаве.

Дырэктар бровару Ўладзімер Бадроў яшчэ летась адмоўна выказаўся наконт эканамічнай інтэграцыі з "Балтыкай", матывуючы гэта тым, што адбудзецца паглынаньне слабога моцным.

Аднак чынавенства гэта не палохае. Да таго ж, прыход новых гаспадароў суправаджаецца кадравым ператрусам. Вось што, у прыватнасьці, зазначыў прэсавы сакратар "Крыніцы" Аляксандар Ліманоўскі:

(Ліманоўскі: ) "Адзінае прадпрыемства ў Беларусі, якое магло іх цікавіць — гэта, вядома, наша. Тут, відавочна, проста супалі інтарэсы. Навошта дзяржаве 90% акцыяў, калі яны не прыносяць ні капейкі прыбытку? Інвэстыцыі патрэбныя так ці інакш, а Санкт-Пецярбург прапануе 50 мільёнаў даляраў. У студзені дзеля гэтага мы й зарэгістраваліся як адкрытае акцыянэрнае таварыства".

Цяпер разам са сваімі даччынымі фірмамі ў Расеі "Балтыка" варыць мільярд літраў піва на год. Патрэбы Беларусі — прыкладна 30 мільёнаў літраў. Магутнасьці "Крыніцы" дагэтуль не перавышалі 7 мільёнаў літраў.

Відавочна, што пераабсталяваньне "Крыніцы" й нарошчваньне вытворчых магутнасьцяў прывядзе да таго, што па часе паўстане пытаньне закрыцьця дзясяткаў неканкурэнтаздольных беларускіх бровараў.



Ігар Карней, Менск
-10%
-10%
-21%
-15%
-30%
-20%
-70%
-12%
-15%
-5%
-50%
-25%