Поддержать TUT.BY
144 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  2. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  3. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  4. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  5. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  6. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  7. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  8. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  9. Что происходит в стране 13 апреля
  10. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев. Он — подозреваемый по уголовной статье
  11. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  12. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал всё о побелке сада
  13. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  14. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  15. Россия отменила полеты в Турцию. Россияне полетят через нас? Снизятся цены? Спросили экспертов
  16. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  17. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  18. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  19. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  20. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  21. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  22. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  23. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  24. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  25. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  26. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  27. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  28. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  29. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  30. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как


Пінскія мясцовыя ўлады назвалі грамадзкія арганізацыі, якія за заходнія грошы нібыта падрываюць ды дыскрэдытуюць цяперашні беларускі лад. Яшчэ зусім нядаўна заслугі адной з гэтых арганізацыяў выканкам спрабаваў залічыць на свой рахунак.



Мінулым тыднем на сустрэчы інфармацыйнай групы гарвыканкаму на чале з намесьнікам старшыні выканкаму Ўладзімерам Федаровічам з супрацоўнікамі малочнага заводу (а прасьцей — у часе палітінфармацыі) спадар Федаровіч пасьля агляду гарадзкіх праблемаў ды захадаў вэртыкалі па іх вырашэньні, перайшоў да пошуку вінаватых.

Паводле словаў рабочых гармалзаводу, якія прысутнічалі на палітінфармацыі, Уладзімер Федаровіч сказаў, што ў горадзе існуюць грамадзкія арганізацыі, якія хаваюцца за дабрачыннасьцю ды адукацыйнымі праектамі, а насамрэч за грошы з Захаду робяць усё, каб падарваць цяперашні беларускі лад.

Сярод "падрыўнікоў" — грамадзкая арганізацыя "Калегіюм", адукацыйны цэнтар "ХХІ стагодзьдзе" а таксама таварыства філаматаў. Паводле выканкамаўскага чыноўніка, чальцы "Калегіюму" атрымалі 40 тысячаў даляраў, якія цяпер трэба адпрацоўваць.

Гэтыя абвінавачаньні чыноўнік грунтуе на цытаце з амэрыканскай газэты 50-гадовай даўніны, дзе нейкі аўтар заклікаў суайчыньнікаў засылаць у Савецкі Саюз матэрыялы, якія прапагандуюць заходнія каштоўнасьці з мэтай падарваць сацыялістычны лад.

Гаворыць Старшыня грамадзкай арганізацыі "Калегіюм" Надзея Аўсіевіч:

(Аўсіевіч: ) "Я сама ня чула гэтага выступу сп. Федаровіча, але я лічу, што калі ён быў, то гэта зьвязана з заявай, якую мы зрабілі разам зь дзьвюма іншымі грамадзкімі арганізацыямі наконт масавай здыхаты сьвіней на сьвінакомплексе "Паўднёвы".

Спадарыня Аўсіевіч мела на ўвазе нядаўні матэрыял швэдзкай карэспандэнткі Марыі Сёдэрбэрг, які быў надрукаваны таксама і ў некаторых беларускіх выданьнях. Гэты артыкул, пра які Радыё Свабода распавядала раней, вельмі не спадабаўся вэртыкалі, якая ўсяляк падтрымлівае калгасны лад.

А спадарыня Сёдэрбэрг прыяжджала ў Пінск менавіта да "Калегіюму". Да таго ж паводле матэрыялаў згаданага артыкулу, некалькі грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку й "Калегіюм", накіравалі ў гарвыканкам, пракуратуру ды іншыя ўстановы ліст з патрабаваньнем правесьці афіцыйнае дасьледаваньне масавай здыхаты сьвіней на прадпрыемстве "Паўднёвае".

Варта адзначыць таксама, што зусім нядаўна, у сярэдзіне студзеня, у адной са сваіх справаздачаў старшыня Пінскага гарвыканкаму Васіль Шуст ганарыўся наладжаным у горадзе сумесна са швэдзкай арганізацыяй "Грамадзтва без наркотыкаў" сэмінарам, дзе прапагандаваўся антынаркатычны праект "ДрагБокс".

Аднак цікава, што арганізатарам сэмінару зь беларускага боку была менавіта грамадзкая арганізацыя "Калегіюм", якая праз два месяцы аказалася, паводле гарадзкіх уладаў, пярэваратнем, які разам зь філаматамі замест адукацыйных праектаў падрывае беларускі лад.



Аляксей Дзікавіцкі, Пінск
-99%
-10%
-46%
-21%
-5%
-26%
-30%
-10%
-50%
-21%