Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


15 выпадкаў атручэння грыбамі зарэгістравана ў Гомельскай вобласці за першы майскі тыдзень. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач вобласці Віктар Нараленкаў.

За мінулыя выхадныя ў бальніцы вобласці паступілі яшчэ 4 чалавекі, такім чынам на сёння зарэгістравана 15 пацярпелых, з якіх 2 выпадкі з лятальным канцом. Сярод апошніх шпіталізаваных — 7-гадовая дзяўчынка з Чачэрскага раёна, якая цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі Гомельскай абласной клінічнай бальніцы. Медыкі ацэньваюць яе стан як цяжкі. Паводле інфармацыі Віктара Нараленкава, апасенне таксама выклікае стан здароўя двухгадовага хлопчыка са Жлобіна, які па-ранейшаму назіраецца ўрачамі-рэаніматолагамі. Тым часам 29-гадовая жанчына і яе 8-гадовая дачка пераведзены ўжо з рэанімацыі ў гастраэнтэралагічнае аддзяленне абласной бальніцы.

Як паказвае статыстыка, у двух выпадках з 15 пацярпелыя набывалі грыбы на неабсталяваных для гандлю месцах у Гомелі. У сувязі з гэтым санітарная служба ўжо звярнулася да праваахоўных органаў з просьбай узмацніць кантроль за гандлем смаржкамі і страчкамі на вуліцах абласнога і раённых цэнтраў.