Іна Севярын, фота аўтара,

Традыцыйная дыктоўка па беларускай мове ў Гродне, прымеркаваная да 25 сакавіка, у гэтым годзе была спалучаная з заняткам з цыклу “Мова ці кава”. Тэкстам для яе быў абраны беларускі пераклад украінскага гімну, а падарункам для ўдзельнікаў стаў канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.



Сустрэчу, што прайшла ў суботу 22 сакавіка, праводзілі вядучыя мінскіх курсаў “Мова ці кава” Алесь Залеўскі і Валярына Кустава. Тэмай спецыяльнага занятку стала “Гародня гэта сталіца чаго?”. Ад шматлікіх прысутных у зале гарадзенцаў вядучыя даведаліся, што гэта і сталіца гісторыі, і культуры, і католікаў, і кантрабандыстаў, і панкаў, і нават кандыдатаў у прэзідэнты.


Пазней вядучыя і публіка размаўлялі пра тое, што адказваць тым, хто здзіўляецца і не разумее, чаму мы размаўляем па-беларуску.



Пасля занятку, які расцягнуўся на больш чым гадзіну, распачалася ўласна дыктоўка. Як расказаў адзін з арганізатараў, прадстаўнік “Гарадзенскай бібліятэкі” Эдвард Дзмухоўскі, прафесійна перакладзенага на беларускую мову гімна Украіны няма, таму беларускі тэкст для дыктоўкі рыхтаваў літаральна за дзень да падзеі малады гарадзенскі паэт Алесь Кіркевіч.

Першы куплет гімна прачыталі дзеці, што прысутнічалі ў зале.


Пасля дыктоўкі выступіў з акустычным сольным канцэртам музыка Зміцер Вайцюшкевіч. Ён выканаў песні, напісаныя на вершы нядаўна памерлага Рыгора Барадуліна.
 
{banner_819}{banner_825}
-80%
-10%
-25%
-20%
-20%
-50%
-10%
-20%
-50%
-20%