1. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  2. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  3. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  4. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  5. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели из Жодино в СИЗО Могилева
  6. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  7. Иностранные инвестиции выросли. Но в игру вступили политика, неопределенность и обещания контрсанкций
  8. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  9. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  10. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  11. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  12. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  13. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  14. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  15. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  16. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  17. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Какой была Радуница на маленьких кладбищах Минска
  18. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  19. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  20. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  21. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  22. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  23. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  24. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  25. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  26. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  27. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  28. За сутки белорусы собрали более 40 тысяч рублей на восстановление костела в Будславе
  29. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  30. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей


1 (13) сакавіка 1881 года ў 15.35 у Зімнім палацы ў Пецярбургу памёр імператар Аляксандр ІІ. Прычынаю яго смерці стала атрыманае пасля пакушэння рана. Бомбу пад ногі цару кінуў беларус Ігнат Грынявіцкі, які сам у выніку раненняў памёр праз сем гадзін пасля забітага ім "вызваліцеля" Аляксандра ІІ.

Фота: istpravda.ru
Фота: istpravda.ru

У сваім запавеце, напісаным за некалькі дзён да смерці, Грынявіцкі пазначыў: "Гісторыя паказвае, што раскошнае дрэва волі патрабуе чалавечых ахвяраў". Сябры запомнілі Грынявіцкага як невысокага шатэна з кучаравай галавой, высокім ілбом, невялікай расліннасцю на лагодным шырокім твары, які заўважна гаркавіў літару "л", адрозніваўся сціпласцю, быў мала разгаворлівы, але схільны да гумару.

Грынявіцкі нарадзіўся ў 1856 годзе ў збяднелай шляхецкай сям'і ў фальварку Басін Свіслацкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Паспяхова скончыў Беластоцкую рэальную гімназію, дзе за рахманы нораў яго называлі проста "Коцік" – пазней гэтая назва зрабілася падпольнай мянушкай Грынявіцкага (таксама ў яго былі мянушкі Ельнікаў і Міхаіл Іванавіч). У 1875 годзе ён паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут.

Ігнат Грынявіцкі
Ігнат Грынявіцкі

Студэнцкая моладзь Імперыі ў гэты час жыла народніцкімі ідэямі руху "Хаджэння ў народ" і вераю ў хуткае наступленне лепшага ладу. Грынявіцкі таксама далучаецца да гэтага руху: вядзе прапаганду сярод працоўных, збірае сродкі для дапамогі арыштаваным таварышам, вырабляе падробныя дакументы, удзельнічае ў працы расейска-польскіх падпольных гурткоў.

Народніцтва распачыналася як мірная ініцыятыва моладзі, да якой уладамі прымяняліся жорсткія рэпрэсіі. Толькі ў 1874-м годзе было арыштавана 8000 чалавек па абвінавачванню ў рэвалюцыйнай прапагандзе. Сімвалам разгорнутага Расейскай Імперыяй паліцэйскага тэрора стаў "працэс 193-х" у 1877-1878 гг. Да гэтага часу многія з арыштаваных знаходзіліся за кратамі ўжо 4 гады. 43 чалавекі памерлі яшчэ да пачатку суда, 12 скончылі жыццё самагубствам ў турме, 38 зышлі з розуму з-за доўгага турэмнага адзіноцтва. Нягледзячы на тое, што суд апраўдаў 80 іншых удзельнікаў "працэса 193-х", па асабістаму загаду імператара Аляксандра ІІ яны былі адпраўленыя ў ссылку.

Цар Аляксандр ІІ
Цар Аляксандр ІІ

У адказ, на арэну грамадзянскага супраціву выходзяць арганізаціі, якія не спыняліся перад тэрарыстычнымі метадамі барацьбы ў змаганні з самаўладзем. 28 студзеня 1878 года Вера Засуліч страляла ў Пецярбургскага генерал-губернатара Трэпава, а 4 жніўня 1878 года Сяргей Сцяпняк-Краўчынскі закалоў кінжалам шэфа жандармаў Мязенцава. Гэта быў час, калі смяротныя пакаранні выносіліся нават за захаванне рэвалюцыйнай літаратуры, прычым па асабісаму загаду Аляксандра ІІ растрэл замянялі павешаннем.

У чэрвені 1879 года рэвалюцыянеры вынеслі смяротны прыгавор "цару-вешальніку" Аляксандру ІІ, на якога арганізоўваецца некалькі замахаў.

Забойства Аляксандра ІІ
Забойства Аляксандра ІІ

Менавіта на хвалі паліцэйскага тэрору, у 1879 годзе Ігнат Грынявіцкі далучаецца да арганізацыі "Народная воля" і становіцца адным з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, праграма якой пазней была надрукавана ў часопісе "Гоман" (1884), дзе было абвешчана права беларускага народа "кіраваць сабою" і распараджацца сваім лёсам". Ігнат увайшоў таксама ў рэдакцыю падпольнай "Рабочай газеты".

У адносінах да прадстаўнікоў польскіх арганізацый, якія спрабавалі завербаваць Грынявіцкага ў свае шэрагі, Ігнат адказваў, што ён літвін, а не паляк. Аб этнічнасці Грынявіцкага расеец Л.А. Ціхаміраў, знаходзячыся ў эміграцыі ў 1880-я гг., запісаў наступнае: "Поляки упорно называли его Грюневецкий и причисляли к своим. Он сам, однако, называл себя литвином, а не поляком; по-русски говорил прекрасно, как и по-польски, и был вполне русский народник.

Малюнак Іллі Рэпіна "Беларус"
Малюнак Іллі Рэпіна "Беларус"

Официально его, конечно, нужно считать поляком, потому что по вероисповеданию он был католик. Тем не менее Гриневицкий был поляк сильно "помоскаленный", и большая часть его студенческих друзей, с которыми он мечтал о поселениях "в народе", были кровные русские или "помоскаленные" поляки".


Аляксандр ІІ
Аляксандр ІІ

У адказ на папрокі палякаў, Грынявіцкі адказваў: "Калі вы ў лес адправіцеся, я буду тады з вамі. А цяпер, калі вы нічога не робіце, я буду працаваць на справу вызвалення Расіі".

Грынявіцкі быў шчырым католікам, аднак лічыў, што самаўладдзе ў Расіі - ліха, у змаганні з якім нельга спыняцца ні перад чым, нават ахвяруючы ўласным жыццём.

Восенню 1880 года ён ўваходзіць у спецыяльны атрад па падрыхтоўцы замаху на Аляксандра ІІ, узначальваемы Соф'яй Пяроўскай. Іх задачаю было штодзённае назіранне за перамяшчэннямі цара, вывучэнне маршрутаў яго руху.



У гэты час чарговая хваля рэпрэсій абрынулася на Пецярбург і Маскву і ў студзені-лютым многія прадстаўнікі Народнай волі былі арыштаваныя, сярод якіх 27 лютага апынуўся і адзін з кіраўнікоў арганізацыі - Андрэй Жэлябаў. Аднак група Соф'і Пяроўскай, у якую ўваходзіў Грынявіцкі, заставалася на волі і праводзіла апошнія падрыхтоўчыя мерапрыемствы перад рэалізацыяй плана забойства "самодержца".

Да ранку 1-га сакавіка праца была завершана: бомбы падрыхтаваныя, ролі размеркаваныя.

Згодна плану, у забойстве цара бралі ўдзел 4 чалавекі: Ігнат Грынявіцкі, Мікалай Рысакоў, Цімафей Міхайлаў і Іван Ямяльянаў, якія ў 8 гадзін, напярэдадні наведвання Аляксандрам ІІ манежа, былі на сваіх пазіцыях. Аднак абставіны склаліся так, што цар паехаў іншай дарогай. Аднак Соф'я Пяроўская здолела арганізаваць людзей і загадала тым змяніць пазіцыі.



Царскі экіпаж, узмоцнены канвоем, рухаўся да Екацярынінскага канала, калі бомбу ў яго кінуў Мікалай Рысакоў. У выніку быў забіты адзін казак аховы, а самога Рысакова схапілі. Аляксандр ІІ вылез з экіпажа і стаў назіраць за збіццём казакамі схопленага рэвалюцыянера. У гэты час да цара наблізіўся Ігнат Грынявіцкі, які застаў прысутных знянацку і кінуў Аляксандру ІІ бомбу пад самыя ногі.

Аляксандр ІІ быў смяротна паранены і хутка памёр. Грынявіцкі паміраў у шпіталі, увесь у крыві і ранах пасля выбуху. На ўсе спробы даведацца яго імя, Ігнат не адказваў, і толькі незадоўга да смерці адрывіста сказаў: "Не ведаю". Ён так і не выдаў уласнага прозвішча, каб затрымаць паліцыю і даць час сваім сябрам збегчы.

За некалькі дзён да пакушэння на Аляксандра ІІ Ігнат Грынявіцкі пакінуў свой запавет:

<...> Александр II должен умереть. Дни его сочтены.

Мне или другому кому придется нанести страшный последний удар, который гулко раздастся по всей России и эхом откликнется в отдаленнейших уголках ее,— это покажет недалекое будущее.

Он умрет, а вместе с ним умрем и мы, его враги, его убийцы.

Это необходимо для дела свободы, так как тем самым значительно пошатнется то, что хитрые люди зовут правлением—монархическим, неограниченным, а мы — деспотизмом...


Что будет дальше?



Много ли еще жертв потребует наша несчастная, но дорогая родина от своих сынов для своего освобождения? Я боюсь... меня, обреченного, стоящего одной ногой в могиле, пугает мысль, что впереди много еще дорогих жертв унесет борьба, а еще больше последняя смертельная схватка с деспотизмом, которая, я убежден в том, не особенно далека и которая зальет кровью поля и нивы нашей родины, так как — увы! — история показывает, что роскошное дерево свободы требует человеческих жертв.

Мне не придется участвовать в последней борьбе. Судьба обрекла меня на раннюю гибель, и я не увижу победы, не буду жить ни одного дня, ни часа в светлое время торжества, но считаю, что своей смертью сделаю все, что должен был сделать, и большего от меня никто, никто на свете требовать не может.

Медаль, выбіты у памяць смерці імператара Аляксандра Другога
Медаль, выбіты у памяць смерці імператара Аляксандра Другога

Дело революционной партии — зажечь скопившийся уже горючий материал, бросить искру в порох и затем принять все меры к тому, чтобы возникшее движение кончилось победой, а не повальным избиением лучших людей страны.


февраль 1881 г.

Игнатий Гриневицкий.


…19 лютага 1885 года скончыла жыццё нявеста Грынявіцкага Соф"я Мюллер, атруціўшыся дустам. 
-21%
-10%
-10%
-10%
-50%
-21%
-5%
0072916