/

Ці можаце вы сабе ўявіць у сучаснай Беларусі шматтысячны мітынг на стадыёне “Дынама”? Які б ініцыявалі прадстаўнікі апазіцыі, але на якім былі б выступоўцы і ад улады? 25 гадоў таму, яшчэ ў савецкім Мінску, прайшоў знакавы мітынг – 19 лютага 1989 года. Той жа год быў адзначаны шэрагам вялікіх акцый пратэсту, беспрэцэдэнтнай выбарчай кампаніяй у народныя дэпутаты. І, калі казаць агульна, абуджэннем грамадзянскай свядомасці.

Усе сцягі да нас. На мітынгу на стадыёне "Дынама" можна пабачыць сцягі БССР, СССР, расійскі трыкалор, беларускі бел-чырвона-белы, перыядычна пападае ў кадр і літоўскі сцяг.

Аматарскае дакументальнае кіно ў 1989 годзе здымаў адзін з цяперашніх каардынатараў ініцыятывы "За ўратаванне мемарыялу Курапаты" Уладзімір Раманоўскі. Яго адлічбавалі ў 2014 годзе з дапамогай энтузіяста Андрэя Скуратовіча. Апошні заклікае даставаць з хатніх паліц аматарскія стужкі, адснятыя ў савецкія часы, і пускаць іх у справу. Такія кадры сёння – добрая машына часу. Кантакты А. Скуратовіча можна знайсці ў яго блогу

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (93.08 МБ)

Першае відэа – крыху больш за 11 хвілін аднаго дня. 25 гадоў таму адбыўся мітынг, які быў дазволены партыяй. Лічыцца, што гэта быў мітынг у падтрымку перабудовы. Хто можа распавесці пра тое, як было папраўдзе, лепш за вядучага мерапрыемства? А вядучы знайшоўся. Разам з TUT.BY прыгадаў падзеі таго дня актыўны ўдзельнік (з 1979 года) нацыянальнага руху Беларусі, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка.

Фото: TUT.BY
Вінцук Вячорка, фота: TUT.BY


Парцыённая дэмакратыя ў 89-м пасля "закручвання гаек" у 88-м

30 кастрычніка 1988 года адбылося масавае шэсце да месцаў пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Шэсце арганізавалі моладзевыя суполкі "Тутэйшыя" і "Талака". Бальшыня ўдзельнікаў арганізацыйнага камітэта БНФ, створанага двума тыднямі раней, прыйшла на акцыю. Узначаліў яе Зянон Пазняк.

Разганялі ўлады першае шэсце ў Курапаты з дапамогай унутраных войскаў і з прымяненнем сілы і слезацечнага газу. Аднак людзі ўсё роўна здолелі правесці мітынг. 

Журналіст і палітык Сяргей Навумчык у артыкуле на радыё "Свабода" даваў цытату Міхаіла Гарбачова. "Как так случилось, что белорусы вышли против советской власти? Спокойный, дисциплинированный народ", - так Гарбачоў сказаў у Маскве беларускаму пісьменніку Васілю Быкаву.

Каля цэнтральнага ўваходу на стадыён "Дынама".

Вінцук Вячорка лічыць, што менавіта той разгон стаў штуршком для буйных акцый 1989 года:
 
- Да ўжывання зброі, праўда, не дайшло, хаця ёсць інфармацыя, што ўлады рыхтаваліся і да гэтага. Мірная акцыя адбылася, і гэта было пераваротам у грамадскай свядомасці. Па-першае, улада паказала сваё сапраўднае аблічча, а па-другое – аказалася, што ў нас шмат людзей, якія выступаюць за канец камунізму, за канец савецкай імперыі, за права народа на гістарычную праўду. Улада пасля 30 кастрычніка нават была вымушана стварыць камісію для расследавання падзеяў. Каб адмыць, адчысціць рэпутацыю, адчуваючы вятры так званай перастройкі ў СССР, яны дазволілі мітынг на стадыёне “Дынама”.
 

"Масква за перабудову, Гарбачоў за перабудову, іншая рэч - хто і што пад гэтым разумеў"

У шырокіх масах мітынг 19 лютага 1989 года вядомы як "мітынг у падтрымку перабудовы". Суразмоўца TUT.BY распавядае, што такая фармулёўка далёка не цалкам адлюстроўвае тое, што адбывалася на стадыёне:

- Слова “перестройка” было агульным. Першая назва БНФ была "Беларускі народны фронт за перабудову "Адраджэнне". "Так трэба было": Масква за перабудову, Гарбачоў за перабудову, мы за перабудову. Іншая рэч – хто і што пад гэтым разумеў. Ясна, што мы бачылі ў гэтым развітанне з камунізмам і аднаўленне незалежнасці Беларусі. Дарэчы, мітынг быў першай масавай дэманстрацыяй нашай нацыянальнай сімволікі. Там былі ўпершыню масава паднятыя бел-чырвона-белыя сцягі і герб “Пагоня”. Быў гэты мітынг і прэзентацыяй палітычнай і эканамічнай праграмы БНФ у цэлым, і перадвыбарчым – на ім выступалі нашы кандыдаты ў дэпутаты. Дазволілі яго на стадыёне “Дынама”, што, безумоўна, было зручна, таму што там - трыбуны, стацыянарнае гукаўзмацненне. Аднак паставілі ўмову, што ён будзе сумесным. А значыць, камуністычным дзеячам таксама там можна будзе выступіць. Мы пагадзіліся - калі ласка, плюралізм.

Мітынг арганізоўвалі аргкамітэт БНФ і Канфедэрацыя беларускіх суполак ("Талака", "Тутэйшыя" ды іншыя – на той момант каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый).



- Мітынг працягваўся гадзіны дзве, хаця было халодна. Мы ўсе ў шапках зімовых, хаця, паводле дэмакратычнага этыкету, шапку, звяртаючыся да людзей, трэба здымаць. Але не ўсе здымалі, таму што можна было мазгі адмарозіць. Але народ трываў, слухаў, не сыходзіў. Таму што гэта было абсалютна беспрэцэдэнтнай падзеяй, таму што да таго нічога падобнага ў савецкі час не было і нельга сабе было ўявіць, - кажа Вінцук Вячорка. 

Фота з архіва Вінцука Вячоркі. Суразмоўца просіць адгукнуцца аўтара гэтага фотаздымка.

Суразмоўца прыгадвае: на стадыёне былі і мінчане, і прадстаўнікі іншых мясцін Беларусі. Тады на "Дынама" сабраліся прыкладна 40 тысяч чалавек. У поле зроку аператара часам пападалі незапоўненыя сектары. Але гэта было падчас збору людзей, потым занялі ўсе месцы.



- Улады, аднак, нагналі сваіх змабілізаваных. Відаць, гэта былі сябры якіх-небудзь парткамаў, нізавых узроўняў. Ім былі раздадзеныя стандартныя плакаты: “Перестройку начни с себя”. Значыць, што мы ўсе кепскія, не працуем на дабро сацыялістычнай дзяржавы, з’яўляемся дэмагогамі і дармаедамі, ці кім… Замест “мітынгаваць” трэба “працаваць”. Спачатку на стадыён запусцілі чатыры велізарныя аўтамабілі МАЗ, нейкай на той час новай мадэлі, якія страшэнна раўлі. Гэта стварала дастаткова непрыемны фон, але ў іх на баках было напісана “перестройка”. І гэта павінна было ці нас, ці гледачоў пераконваць, што там і ёсць сапраўдная перабудова, а мы – балбатуны.

Тыя самыя МАЗы ў самым пачатку мітынгу. Пакуль стадыён яшчэ не поўны. Фота з архіва Вінцука Вячоркі. Суразмоўца просіць адгукнуцца аўтара гэтага фотаздымка.

Стадыён з часам стаў поўны. Фота з архіва Вінцука Вячоркі. Суразмоўца просіць адгукнуцца аўтара гэтага фотаздымка.

Наменклатуру, якой заклікалі не аддаваць ніводнага голасу на выбарах, можна пазнаць на відэа па стандартных пыжыкавых ці то андатравых шапках. 
 
- Партыйныя прадстаўнікі, відаць, мелі загад скандаваць і пляскаць у ладкі, калі выступаюць свае людзі. Я ўжо забыўся, хто тады выступаў ад камуністычнай улады. Іх было прыкладна чвэрць сектара, яны дастаткова кампактна сядзелі. Спрабавалі тупаць, свісцець, але гэта вельмі квола атрымлівалася. Абражалі, скажам, прафесара Юрыя Хадыку, які вельмі яскрава і вобразна выступіў. Ён казаў, што наменклатурная сістэма – ледзяны замак, вакол якога глыбокі роў. І мы – лёгкая конніца, якая першая яго атакуе. Бальшыня з нас загіне падчас гэтай атакі, запоўніць сваімі целамі гэты роў, і ўжо па іх праз гэты роў пойдуць наступныя хвалі, наступныя пакаленні. Пасля таго яго спрабавалі абражаць наменклатурнікі нанятыя, але вобраз быў вельмі магутны.

Паэт і бард Сяржук Сокалаў-Воюш выступае перад стадыёнам.

У той дзень на "Дынама" ад БНФ і Канфедэрацыі беларускіх суполак выступалі паэт і бард Сяржук Сокалаў-Воюш, прамаўлялі Зянон Пазняк, Віктар Івашкевіч, Сяржук Вітушка, Вячаслаў Жыбуль.
 
- І, калі не памыляюся, быў такі спадар Жураўлёў, мы яго падтрымлівалі на выбарах. Але, праўда, аказалася, што ён быў не той, каго варта было падтрымліваць, - дадае Вінцук Вячорка.

Кінакамера выхапіла момант - раздаюць бюлетэні і самвыдат.

- Раздавалі "Навіны БНФ" альбо бюлетэнь “Супольнасць” Канфедэрацыі беларускіх суполак. Пасля дзесяцігоддзяў таталітарнага панавання ў прэсе быў бум самавыдавецтва. Друкавалі на прымітыўных рататарах – на менскіх ці наваполацкіх заводах або і ў Вільні. Выдавалі бюлетэні – тыднёвыя, двухтыднёвыя. Люді адрывалі іх з рукаімі.



- На кадрах мы часам бачым нацыянальны літоўскі сцяг – я дапускаю, што, магчыма, хтосьці і праязджаў, бо мы з літоўцамі падтрымлівалі самыя шчыльныя кантакты. Трыкалор расійскі – гэта я прызабыў, але дапускаю, што хтосьці мог прыязджаць з Масквы ці тагачаснага Ленінграду. Ну і, безумоўна, тады той трыкалор меў крыху іншае значэнне. Быў Савецкі Саюз, савецкая сімволіка, і расійскі трыкалор у тых умовах мог успрымацца намі як сведчанне нейкіх рухаў да зменаў з іх боку, сведчанне таго, што яны развітваюцца з камунізмам.


Вінцук Вячорка прыгадвае, што перад мітынгам была хваля пасквіляў у прэсе, якая абражала бел-чырвона-белы сцяг.

- Былі публікацыі ад імя "ветэранаў", якія нібыта бачылі ў паліцыі падчас акупацыі бел-чырвона-белы сцяг. Але гэта лухта і стандартны прапагандысцкі шаблон, гісторыкі добра ведаюць, што тады не выкарыстоўвалі бел-чырвона-белы сцяг ані паліцыя, ані войскі (зрэшты, расійскі трыкалор ужывалі ўласаўцы), - у пацверджанне сваёй думкі Вінцук Вячорка прывёў шэраг навуковых артыкулаў на гэты конт, адну са спасылак пакідаем і вам- Антыбеларуская прапаганда біла менавіта на сімволіку. І вядома, у тым, што цяпер мы чытаем у адрас нашай старажытнай нацыянальнай сімволікі, - нічога новага няма. Рэха мітынгу ў некаторых газетах было пасквільнае, а ў некаторых, магчыма, у газеце "Знамя юности" было і прыхільнае. Таму што некаторыя прыхільна ставіліся да БНФ і гэта пачало дазваляцца. Я думаю, "ЛіМ" таксама прыхільна пісаў пра гэты мітынг.

Фота з архіва Вінцука Вячоркі. Суразмоўца просіць адгукнуцца аўтара гэтага фотаздымка.

Да моманту правядзення мітынга, прыгадвае Вінцук Вячорка, людзі выражалі сваю незадаволенасць савецкай палітыкай ужо даўно не толькі на кухнях.

- Па кухнях я не хадзіў, я хадзіў па выбарчых сходах і агітаваў людзей галасаваць за нашых кандыдатаў. Мяркуючы па тым, што была велізарная цікаваць, прычым ад людзей з розным адукацыйным цэнзам, жыхароў як цэнтру горада Мінска, так і ўскраінаў, як абласных гарадоў, так і раённых цэнтраў. Ясна, што народ абудзіўся. І гаварылі пра гэта ўжо далёка не толькі на кухнях. Гаварылі публічна, гаварылі на працы. Гаварылі ў чэргах, гаварылі ў грамадскім транспарце. Гэта быў рэвалюцыйны пералом, які і прывёў да разняволення нашай краіны ўжо ў наступных, 90-м і 91-м гадах.

Фота з архіва Вінцука Вячоркі. Суразмоўца просіць адгукнуцца аўтара гэтага фотаздымка.

Человек с кинокамерой: "Пришел на митинг, потому что это было абсолютно в русле того, что делали мы"
 
Владимир Романовский. Фото: Александр Корсаков, TUT.BY

Автор оцифрованных кадров, один из координаторов инициативы "За спасение мемориала Куропаты" Владимир Романовский рассказывает про 19 февраля 1989 года, когда он взял камеру и пошел снимать митинг.

- Сейчас я бы иначе, конечно, снимал. Потому что по съемке, думаю, видна некая отстраненность моя на тот момент. Просто я не совсем понимал, что это такое там происходит, на митинге. Не понимал до конца, но чувствовал, что с точки зрения общественной жизни это совсем в русле того, что происходит, и того, что делаем мы.

Он объясняет, что делал в то время он, каких взглядов придерживался.

- Я входил в демократическую площадку КПСС, которая незадолго до этого появилась. Она была изначально рассчитана на реформирование партии, ведь представить, что можно жить без партии, было очень сложно. Главной движущей силой демплощадки были научно-технические работники, инженеры. У научной публики всегда было критическое мышление. Я сам работал в НИИ ЭВМ, мы даже направили свои предложения от имени коммунистов НИИ ЭВМ в ЦК КПБ, они касались редакции устава партии. Вскоре после того, как я стал участником демплощадки, нам звонили из Москвы, из газеты "Известия", брали комментарии, спрашивали, за что выступаем.

Позже, уже в начале девяностых, демплощадка выделится в Объединенную гражданскую партию.

- Мы видели, что БНФ очень национально ориентированное, и мы со своим русскоязычием туда не очень вписываемся. В то же время идеи демплощадки меня привлекали, потому что всегда была нацеленность на формирование какой-то программы, формирование конкретных предложений, что и как мы хотим изменить.

Сам Владимир Романовский родился в лагере в Магаданской области, куда были сосланы в свое время его родители. Там и рос. Когда он оказался в Беларуси, после ГУЛАГа, он так и не стал белорусскоязычным, хоть многие от него этого ожидали.

- Я чувствовал себя гостем в Беларуси, потому что здесь не родился. Это чувство гостя мне не позволяло залезать с ногами на стол. И я думал, что белорусскоязычность мою внезапную могут воспринять как лицемерие. Но когда мне говорили некоторые люди, что белорусский язык в принципе не нужен, я отвечал: "А вам понравится, если живопись будет только гуашью? Не будет ни акварели, ни графики, ничего больше. Это оскудит представление о мире. А любой язык нужно беречь, как любую часть картины мира".
{banner_819}{banner_825}
-15%
-20%
-10%
-14%
-55%
-15%
-50%
-15%