Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Дзяржава і ў далейшым будзе ўдзяляць належную ўвагу медыцынскаму абслугоўванню і аказваць неабходную дапамогу ветэранам. Гэта адзначыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сённяшняга наведвання Магілёўскага абласнога шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.

Як было даложана прэзідэнту краіны, шпіталь з'яўляецца арганізацыйна-метадычным цэнтрам аказання медыцынскай дапамогі ветэранам і пажылым людзям. Штогод тут лечацца каля 5 тысяч чалавек.

Аляксандр Лукашэнка наведаў тэрапеўтычнае і неўралагічнае аддзяленні шпіталя, размаўляў з ветэранамі, якія праходзяць тут лячэнне. Яны выказалі прэзідэнту словы шчырай удзячнасці за вялікія клопаты аб іх з боку дзяржавы. Былы танкіст Аляксей Бахвалаў, які мае 8 баявых узнагарод, у гутарцы з кіраўніком дзяржавы адзначыў добрую работу медыкаў гэтай установы і чулыя іх адносіны.

Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ветэранаў, пажадаў ім здароўя і ўсе надыходзячыя святы абавязкова сустрэць дома.

Ад імя прэзідэнта шпіталю было падорана 5 каляровых тэлевізараў.