Сёння, 4 сакавіка, у Чырвоным касцёле ў Мінску развітваюцца з апошнім народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. TUT.BY вёў прамую трансляцыю. Неўзабаве з'явіцца тэкставы рэпартаж.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

12.00 Святую імшу ў рыма-каталіцкім абрадзе ачоліў мітрапаліт мінска-магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Сотні людзей сабраліся ў святыні і побач з ёю. Раз-пораз гучаць словы, што Барадулін хаця б на дзень аб'яднаў Беларусь. Так было, калі Беларусь хавала сябра дзядзькі Рыгора Васіля Быкава.
11.10 Гучаць падзякі за падтрымку сям'і паэта шматлікім структурам і людзям. Праз хвіліну пачынаецца імша.
10.50 Памяшканне Касцёла цалкам запоўненае людзьмі. Неўзабаве пачнецца першая развітальная імша.
10.15 Гучыць жалобная дуда, у Касцёле ўключылі аўдыёзапіс голасу паэта, ён чытае вершы.
10.00 У Касцёле ўжо сабаралася некалькі соцень людзей, яны нясуць кветкі, моляцца і плачуць.
9.40 У першыя ж хвіліны пасля размяшчэння труны перад алтаром дзясяткі людзей выстраіліся да яе.
9.35 Труну з целам паэта прывезлі да Чырвонага касцёла ў Мінску.
З 9.45 да 11.15 запланаваны час развітання (ціхая малітва), у 11.15 - развітальная паніхіда ў грэка-каталіцкім абрадзе, у 12.00 - памінальная святая імша ў рыма-каталіцкім абрадзе, а з 13.00 - развітальныя словы сяброў.
Пасля прызначаны выезд на могілкі ва Ушачы, дзе Рыгора Барадуліна пахаваюць побач з магілай маці.
Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка, на 79 годзе жыцця.
Нарадзіўся паэт 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка ўва Ушацкім раёне Віцебская вобласці.
Друкаваўся з 1953 года. Пераклаў на беларускую мову зборнікі твораў "Блакітны звон Грэнады" Гарсія-Лоркі, "Рубаі" Амара Хаяма, "Слова пра паход Ігараў" і іншыя. У 1992 годзе стаў апошнім беларусам, якому надалі званне “Народны паэт”.
Друкаваўся з 1953 года. Пераклаў на беларускую мову зборнікі твораў "Блакітны звон Грэнады" Гарсія-Лоркі, "Рубаі" Амара Хаяма, "Слова пра паход Ігараў" і іншыя. У 1992 годзе стаў апошнім беларусам, якому надалі званне “Народны паэт”.
У 2005 годзе свет убачыў зборнік малітоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна "Ксты". У 2006-м за гэты зборнік вершаў паэт быў сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
"З усмешкай я гляджу жыццю ў вочы". Жыццё Рыгора Барадуліна ў фотаздымках >>>