177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  2. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  3. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  4. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  5. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  6. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  7. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  8. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  9. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  10. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  11. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  12. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  13. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  14. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  15. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  16. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  17. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  18. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  19. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  20. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  21. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  22. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  23. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  24. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  25. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  26. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  27. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  28. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  29. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  30. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось


Святлана Маркава,

Галіна Бяляева і яе сын Максім
Галіна Бяляева і яе сын Максім
Каб павысіць цікавасць вучняў да мінулага сваёй краіны, магілёўская настаўніца стварыла шэраг унікальных праектаў.

Тое, што дзевяцікласнікі СШ № 34 горада Магілёва разам з вучнямі мінскiх школ рэцэнзуюць падручнік па гісторыі Беларусі дзеля яго большай дасканаласці, — не выпадковасць. Намесніка дырэктара школы Галіну Бяляеву, якая кіруе гэтым эксперыментам, калегі і кіраў-ніцтва Міністэрства адукацыі ведаюць як таленавітага выкладчыка, творчага чалавека і настойлівага даследчыка. Разам са сваімі вучнямі яна стварыла электронныя версіі энцыклапедыі гісторыі Магілёва і яго абароны ў пачатку Вялікай Айчыннай. А таксама склала каталог некропаля абласнога цэнтра.
 

Ленін — гэта хто?

Такое пытанне ад школьнікаў сёння нядзіўнае. "І як яму не быць, калі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў падручніку адведзены ўсяго адзін абзац?" — кажа Галіна Мікалаеўна. Яшчэ больш засмучае, калі дзеці не ведаюць гісторыю свайго горада. Каб ліквідаваць гэты прабел, сістэматызаваць усю сабраную інфармацыю пра Магілёў, Бяляева замахнулася на стварэнне свайго варыянта энцыклапедыі горада.
 
— Гэта работа заняла звыш чатырох гадоў, — адзначыла педагог.
 
Працавала ў архівах, размаўляла са старажыламі. У энцыклапедыі — амаль тысяча біяграфій знакамітых людзей, удвая больш фотаздымкаў. Многія матэрыялы масавы чытач пры гэтым убачыў упершыню. Ведаючы, што моладзь зараз не ўяўляе сябе без камп"ютара, з дапамогай спецыялістаў Магілёўскага цэнтра гарадскіх інфармацыйных сістэм зрабіла і электронны варыянт. Дыскі, дзе расказваецца пра гісторыю Магілёва ад моманту яго заснавання да сённяшняга дня, атрымалі ўсе мясцовыя школы. Праграма дазваляе не толькі знайсці патрэбны матэрыял, але і праверыць веды на падставе тэстаў-пытанняў.
 

Падарунак для прэзідэнта

Яшчэ адну электронную праграму Бяляева зрабіла ў час знаходжання ў дэкрэтным адпачынку — разам з такой самай актыўнай мамай, праграмістам Ірынай Галафаст. Аўтар сабрала набытыя да гэтага часу веды пра самыя гарачыя дні абароны Магілёва, папоўніла іх новымі фактамі, імёнамі герояў і разгарнула ў храналагічным парадку. Атрымаўся сапраўдны дакументальны фільм, якім зацікавіцца кожны. На экране наглядна бачна, як звужаецца варожае кольца вакол горада ў пачатку ліпеня 1941-га. А ў сярэдзіне месяца яно амаль цалкам сціснула Магілёў. Хроніка дапоўнена звесткамі з Генеральнага штаба, назвамі месцаў дыслакацыі савецкіх і нямецкіх войскаў, імёнамі герояў.
 
— Абаронцы змагаліся да апошняга — за кожную вуліцу, за кожны дом. І стужка часу дазваляе ўдакладніць: хаця, па афіцыйным даным, абарона Магілёва доўжылася 23 дні, на самай справе быў і дваццаць чацвёрты, — кажа аўтар.
 
Яшчэ адна важкая дэталь: 26 ліпеня лічыцца датай адыходу савецкіх войскаў, але чырвонаармейцы яшчэ рыхтаваліся да прарыву. А апошнія армейскія падраздзяленні вялі баі на вуліцах Магілёва 28 ліпеня. Працай Галіны Бяляевай зацікавіўся нават прэзідэнт. У час святкавання стагоддзя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова настаўніца падаравала Аляксандру Лукашэнка адну з копій свайго дыска.
 

Магілёўскі некропаль

А гэты праект пачаўся з таго, што знаёмыя паведамілі, быццам на адных з самых старэйшых могілак абласнога цэнтра захаваны… Аляксандр Пушкін.
 
— Мы сапраўды знайшлі магілу, дзе было выбіта такое імя. Надпіс удакладняў, што тут пахавана немаўля. А побач — памешчыца, дзявочае прозвішча якой Кладніцкая-Канстовічава. Не іначай як яго маці, — расказала Галіна Бяляева.
 
Чаму так назвалі дзіця, ці мае яно дачыненне да свайго знакамітага цёзкі, настаўніца і яе памочнікі — дзевяці-класніца СШ № 34 Дзіяна Марозава і сын, вучань 4-га класа гімназіі № 3 Максім Бяляеў — удакладніць не змаглі. Але факт, як кажуць, "зачапіў". І дапытлівая каманда крок за крокам прайшла шэсць магілёўскіх могілак, склала спіс з амаль трохсот захаванняў XVII — пачатку XX стагоддзяў. Не толькі следапыты, але і магіляўчане ў выніку адкрылі для сябе шмат новага. Напрыклад, амаль ніхто з землякоў не ведаў, што на месцы сённяшняга сквера ў цэнтры Магілёва, дзе гуляюць мамы з малышамі, калісьці было Саборнае кладзішча. Дасведчаным аказаўся толькі адзін стары. Ён расказаў: акурат там, дзе сёння прапісаўся магазін па продажы гародніны, калісьці знаходзілася магіла генерала. І кожны год на Радаўніцу патомкі ваеннага прыходзяць сюды, каб пакінуць на бетоннай лесвіцы лампадкі…
 
Навуковую працу па магілёўскім некропалі высока ацанілі на міжнароднай школьнай канферэнцыі ў Новасібірску і на ХХ Усерасійскіх чытаннях Вярнадскага ў Маскве. Ёй зацікавіліся вучоныя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова. Зараз Дзіяна і Максім збіраюцца прадставіць яе ў дапрацаваным выглядзе на рэспубліканскім конкурсе ў Баранавічах. 
-30%
-45%
-20%
-5%
-15%
-25%
-50%
-20%
-50%