1. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  2. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  3. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  4. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  5. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  6. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  7. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  8. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  9. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  10. Что происходит в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  11. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  12. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  13. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  14. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  15. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 10 мая
  16. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  17. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  18. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  19. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  20. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  21. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  22. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  23. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  24. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  25. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  26. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  27. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  28. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  29. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  30. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м


Мікалай Півавар,

У скверы на вуліцы Будзёнага, насупраць былога завода "Камінтэрн", ёсць мемарыяльны знак польска-савецкаму сяброўству. Яго аўтарамі з’яўляюцца скульптар І. Місько, архітэктары В. Рыбакоў і Б. Сідарэнка.



На бронзавай шыльдзе, якая прымацавана да валуна, змешчаны выява дзвюх чатырохкутных зорак і надпіс на рускай мове: "Знак польско-советской дружбы". Ніжэй - інфармацыя аб тым, што знак створаны за кошт сродкаў, заробленых на суботніках працоўнымі Чыгуначнага раёна Віцебска. Думаецца, што працоўныя нашага горада і не здагаваліся, што яны так моцна сябруюць з палякамі, хаця пэўныя сумы са сваіх заробкаў адлічвалі на сяброўства не толькі з нашымі заходнімі суседзямі, але і з сальвадорскім, ангольскім і самалійскім народамі.

Горад бяспечнага сяброўства

За доўгае ХХ стагоддзе адносіны да Польшчы ў нашых палітычных правадыроў змяняліся ад негатыўных — "панская краіна" і прыгнятальнікі беларусаў у нашых заходніх землях — да дэкларацыі сяброўства і прамых яго праяўленняў. Так, якраз у Віцебску ў 1988 г. прайшоў фестываль польскай песні. Знак польска-савецкага сяброўства паўстаў менавіта ў межах святочных мерапрыемстваў.

Але чаму Віцебск стаў горадам, дзе праводзіўся такі фестываль? Больш лагічным было б правядзенне яго ў месцы з кампактным пражываннем палякаў — Гродне, Брэсце, Ваўкавыску. Але ў "польскіх" гарадах такі фестываль толькі б падкрэсліваў "іншыя" традыцыі краю, звяртаў увагу на значны польскі складнік насельніцтва. Віцебск, верагодна, таму і стаў горадам савецка-польскага сяброўства, што польскасці тут амаль не засталося.

Гледачы ў віцебскім амфітэатры падчас фестываля польскай песні.
Фота: poliklet.livejournal.com

На выбар таксама паўплываў і той факт, што сталіца Падзвіння была пабрацімам Зялёнай Гуры — горада ў Польскай Народнай Рэспубліцы (ПНР), дзе з 1965 г. праводзіўся фестываль савецкай песні. Яго арганізатарамі выступалі Міністэрства культуры і мастацтва, Міністэрства народнай адукацыі, таварыства польска-савецкага сяброўства і іншыя ведамствы, установы, грамадскія арганізацыі. На той момант гэта быў самы буйны музычны форум у ПНР і адна з папулярнейшых культурных падзей у краінах сацыялістычнага лагера.

"Адкуль ёсць пайшла" культурная сталіца

Рашэнне арганізаваць фестываль у Віцебску стала важным штуршком, які вырашыў лёс горада на дзесяцігоддзі. Рэч у тым, што ў горадзе не было сцэнічнай пляцоўкі, якая б падыходзіла для правядзення падзеі такога маштабу. Пабудаваць яе трэба было за год.

Віцебскі амфітэатр. Фота: Сяржук Серабро

Першапачаткова рэспубліканскае кіраўніцтва не верыла ў тое, што за такі малы тэрмін у Віцебску атрымаецца стварыць пляцоўку, і планавала правядзенне фестывалю ў Мінску, у Палацы спорту. Аднак за 8 месяцаў спецыяльна для фестывалю польскай песні быў узведзены Летні амфітэатр.

Адмыслова для свята пачалі шукаць праявы братэрскага сяброўства. У адпаведнасці з пастулатамі савецкай ідэалогіі ў мінулым іх было знайсці цяжка (панская краіна, прыгнятальнікі беларусаў, клерыкалы-цемрашалы і г.д.). Знайшлі ў сучаснасці.

У межах фестывалю непадалёку ад знака сяброўству быў усталяваны помнік савецка-польскаму касмічнаму экіпажу. На пастаменце — бюсты касманаўтаў: беларуса Пятра Клімука і паляка Міраслава Гермашэўскага. Раней на стэле знаходзіліся некалькі бронзавых зорачак і подпісы касманаўтаў, але яны зніклі ў эпоху перабудовы.

Злева: помнік касмічнаму экіпажу беларуса Пятра Клімука (злева) і паляка Міраслава Гермашэўскага ў скверы на вуліцы Будзенага. Справа: знак польска-савецкага сяброўства там жа

Да фестывалю планавалася стварыць музей савецка-польскага сяброўства. Аднак у вызначаны тэрмін не ўправіліся, тым часам фармат мерапрыемства змяніўся, і мары пра экспазіцыю не спраўдзіліся. А што магло быць прадстаўлена ў тым музеі? Камусьці можа падацца, што ў нашым зрусіфікаваным горадзе не знойдзецца ніводнага польскага следа ад сівой мінуўшчыны да сённяшніх часоў. Але гэта далёка не адпавядае рэчаіснасці.

Польскія старонкі ў мінулым

Роля Віцебска ў гісторыі абодвух народаў заўважная. Менавіта на польным сойме пад Віцебскам у 1563 г. шляхта ВКЛ, збіраючыся на вайну з Маскоўскім царствам (знаную як Лівонская, ці Інфлянская, ці Полацкая вайна), выказала сваё жаданне ўтварыць супольную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў. Унія была заключана ў Любліне ў 1569 г., і па 1795 г. беларусы, літоўцы, украінцы і палякі жылі ў адной дзяржаве.

Улетку 1812 г., калі Напалеон вырашыў застацца ў Віцебску, ён планаваў заняцца справамі былой Рэчы Паспалітай і завяршыць ваенную кампанію. Французскі імператар дазволіў аб'яднацца рускім арміям генералаў Барклая дэ Толі і Баграціёна пад Смаленскам. Камандуючы польскімі легіёнамі Панятоўскі таксама раіў імператару ісці не на Маскву, а накіравацца на Украіну, дзе правесці зіму, а ў 1813 г. канчаткова разбіць Расію. Але ўрэшце Напалеон не паслухаў Панятоўскага і змяніў планы. Чым скончыўся для імператара паход у Расію, усе добра ведаюць.

Вокладка літаратурна-краязнаўчага зборніка "З ваколіц Дзвіны" Вацлава Федаровіча (Віцебск, 1912). Справа — адна з шафаў у віцебскім Музеі Вацлава Федаровіча (ілюстрацыя з выдання B. Breżgo "Muzea witebskie", 1926)

І пасля ўваходу Віцебска ў склад Расійскай імперыі польскія традыцыі тут, як і па ўсёй Беларусі, заставаліся вельмі моцнымі. Большасць шляхты і інтэлігенцыі знаходзілася ў сферы ўплыву польскай культуры. Да 1839 г. мовай навучання ў Віцебскай гімназіі (цяпер будынак мужчынскага праваслаўнага духоўнага вучылішча па вуліцы Крылова, 7) была польская. 

Дзейнасцю інтэлігенцыі прапольскага кірунку ў горадзе ў другой палове ХІХ ст. кіраваў выдатны калекцыянер В.П. Федаровіч. Ён з'яўляўся ініцыятарам і заснавальнікам дабрачыннага Каталіцкага таварыства ў Віцебску. Па яго ініцыятыве быў выдадзены літаратурна-краязнаўчы зборнік на польскай мове "З ваколіц Дзвіны" (Віцебск, 1912). У 1917 г. калекцыя В.П. Федаровіча была нацыяналізавана, а ў 1923 г., улічваючы спецыфіку збору, на яго аснове быў створаны "Музей Беларуска-Польскіх старажытнасцей".

Касцёл Святога Антонія. Фотаздымак часоў Другой сусветнай вайны

У Расійскай імперыі месцамі, якія ядналі польскую дыяспару ў Віцебску, з'яўляліся касцёлы. Кафедральным быў касцёл Святога Антонія. У свой час ён так спадабаўся рускаму пісьменніку І. Буніну, які наведваў Віцебск, што той прысвяціў яму верш, які так і назваў — "Касцёл". У савецкія часы храм зачынілі і стварылі ў ім музей атэізму. А пасля вайны і ўвогуле разбурылі. Цяпер на месцы касцёла фантан — скульптурная кампазіцыя "Злучэнне рэк Віцьба, Лучоса і Дзвіна". Пра палякаў нагадваюць помнікі на могілках у горадзе і наваколлях.

На мяжы стагоддзяў

У другой палове 1980‑х гг. на адпачынак у наваколлі Віцебска прыбывала шмат палякаў. У піянерскіх лагерах былі цэлыя змены, на якіх адпачывалі польскія піянеры — харцэры.

У 1992 г. у Віцебску было ўтворана абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў на Беларусі". Першапачаткова гэта былі 7 чалавек, якія збіраліся на сяброўскія вячэры, спявалі польскія песні. Сіламі энтузіястаў было арганізавана выкладанне польскай мовы, чытанне лекцый на гістарычную тэматыку.

Былыя памяшканні Польскага дома ў Віцебску

Са жніўня 2001 г. у доме №2 па Кастрычніцкім праездзе дзейнічаў Польскі дом. Пры ім працавалі таварыства польскіх мастакоў, таварыства польскіх дактароў, таварыства навуковых работнікаў, клуб жанчын, таварыства спартоўцаў, клуб аматараў польскага кіно. Кожную суботу праводзіліся музычныя заняткі. Для аматараў паэзіі працаваў літаратурна-паэтычны гурток. Пры ўстанове мелася бібліятэка.

Па пэўных прычынах у доме №2 на Кастрычніцкім праездзе больш няма Польскага дома. Тут плануецца стварыць музей гісторыі адукацыі ў Віцебскім рэгіёне.

Помнік першаму папе-славяніну - паляку Яну Паўлу ІІ

Нагадаем, што адным з самых слаўных рымскіх пап у гісторыі каталіцкай царквы быў паляк Ян Павел ІІ. Помнік яму ўсталяваны каля касцёла Езуса Міласэрнага на вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28.

Яшчэ адна памятка пра братэрскае сяброўства — рэстаран "Зялёна Гура". Але меню са стравамі польскай кухні вы там не знойдзеце.

Выбітныя асобы польскай культуры

Польскамоўныя асобы пакінулі істотны след у гісторыі і культуры горада. Прыгадаем тых, у гонар каго варта паставіць мемарыяльныя шыльды. У 1612 г. у в. Падбярэззе каля Віцебска нарадзіўся Ян Антоній Храпавіцкі, аўтар вядомага "Дыярыуша". У в. Тадуліна Віцебскага павету ў 1739 г. нарадзіўся Анджэй Агінскі — бацька славутага кампазітара, дыпламата, палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага.

У Віцебску ў першай палове ХІХ ст. вучыўся вядомы польскі паэт-рамантык Тадэвуш Лада-Заблоцкі (1811–1847). Наколькі паэт любіў родны край, выразна бачна з чуллівых радкоў ягоных вершаў, прысвечаных Віцебску і наваколлям. Адпраўлены ў высылку на Каўказ, у творах ён будзе звяртацца да роднага краю, які ніколі больш не пабачыць.

Злева направа: Анджэй Агінскі, Аляксандр Рыпінскі, Тадэвуш Лада-Заблоцкі

У в. Кукавячына Віцебскага павета ў 1811 г. нарадзіўся паэт, фалькларыст, кнігавыдавец, мастак Аляксандр Рыпінскі, аўтар даследавання "Białoruś. Kilka słów o poezji prostego ludu..." (1840).

У культурнай прасторы горада добра было б больш ярка паказаць прысутнасць, гісторыю сувязей і ролю інтэлігенцыі "польскай культуры" ў развіцці краю, адзначыць мемарыяльнымі дошкамі, памятнымі знакамі, экспазіцыяй у абласным краязнаўчым музеі ці стварэннем музея беларуска-польскай даўніны, запрашэннем мастакоў, музыкаў, спевакоў, інвестараў. А шыльдамі такімі варта было б адзначыць след, які пакінулі ў гісторыі і культуры горада найбольш цікавыя асобы.

* * *
Вяртаючыся да фестывалю польскай песні, нагадаем, што ён быў праведзены толькі двойчы: у 1988 і 1990 гадах. Аднак мерапрыемства стала добрай школай для кіраўніцтва горада і аддзела культуры ў правядзенні святаў высокага ўзроўню.

І калі савецка-польскае сяброўства з развалам Савецкага Саюза стала неактуальным, на аснове амфітэатра быў арганізаваны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які надаў новы імпульс культурным традыцыям горада і зрабіўся важнейшай падзеяй года ў культурным жыцці краіны.

Таму, думаецца, віцябляне могуць быць удзячныя Польшчы за тое, што горад стаў "культурнай сталіцай" Беларусі, хаця большасць і беларусаў, і палякаў пра гэта нават не здагадваюцца.
-7%
-40%
-8%
-10%
-23%
-15%
-70%
-28%
-17%
0069757