WWW.TUTBY.NEWS - наш запасной адрес на случай, если TUT.BY не открывается


За 10 гадоў доля беларускамоўных вучняў скарацілася з 25 да 15%.
 
У 2013/2014 навучальным годзе колькасць вучняў беларускамоўных школ скарацілася чарговы раз.
 
Так, школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, засталося толькі 15% (142 тысячы дзяцей, гэта кожны сёмы вучань). Яшчэ летась іх было 16,4%, а дзесяць гадоў таму — 24,8%. Пры гэтым па Мінску гэты паказальнік значна ніжэйшы — усяго 2%.
 
Падобная сітуацыя і ў дзіцячых садках. Па-беларуску навучаецца 11% дашкольнікаў (45 тысяч чалавек), летась было 11,4% дзяцей.
 
Ва ўніверсітэтах сітуацыя крытычная. Па-беларуску вышэйшую адукацыю атрымліваюць больш за 600 чалавек, летась было каля 700 чалавек. Гэта ўсяго 1 з 670 студэнтаў.
-25%
-5%
-50%
-25%
-50%
-10%
-10%
-20%
-10%
-25%