1. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  2. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  3. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  4. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  5. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  6. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  7. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  8. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 9 мая
  9. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  10. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  11. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  12. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  13. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  14. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  15. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  16. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  17. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  18. Минтруда: ветераны получат единовременные выплаты до 9 мая
  19. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  20. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  21. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  22. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  23. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  24. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  25. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  26. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  27. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  28. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  29. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  30. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит


/

Рамантыка спатканняў, замілаваныя позіркі ў святле задуменнага месяца, зорапады пацалункаў, гарачыя прызнанні і спеў анёлаў у сэрцы звычайна сканчаюцца аднолькава і крыху нават банальна - паходам у загс. Ці не згасаюць жарсці далей і што рабіць, каб каханне жыло вечна, мы пацікавіліся напярэдадні Дня святога Валянціна ў прыгожых і цікавых пар. Тры гісторыі адносінаў. Тры формулы кахання.   

На парэнчах Пушкінскага маста ў Віцебску ўжо амаль не засталося вольнага месца ад "замочкаў кахання". Ключы ад іх жаніхі з нявестамі кідаюць у Віцьбу. Такая традыцыя з'явілася ў горадзе "трох рэк" якраз на Дзень святога Валянціна ў 2007 годзе. Фота: Ігар Мацвееў

Гісторыя першая 

Максім і Эля Каржыцкія. Ён – прафесійны акцёр. Яна – настаўніца беларускай мовы. Пазнаёміліся на балі. Ажаніліся ў палацы, у ампірных строях пазамінулага стагоддзя.

Максім і Эля Каржыцкія. Фота: сямейны архіў
Максім: 


- Мы пазнаёміліся два гады таму на калядным балі ў круглай зале духоўнай семінарыі. Пасля таго я пачаў зрэдку хадзіць на майстар-класы клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі "Паўночная вежа" па танцах XIX стагоддзя. На занятках мяне захапляла дзівосная атмасфера - вельмі сяброўская, цёплая і інтэлігентная. Потым мы з Эляй правялі разам баль "Рэдуты", дзе я быў распараджальнікам. А ўжо падчас падрыхтоўкі да закрыцця бальнага сезону мы з маёй новай сяброўкай мелі магчымасць даволі добра разгледзець адзін аднаго. І з таго часу сталі бачыцца ледзь не кожны дзень. І пачуцці падкрадваліся да нас…

У нашых адносінах шмат цікавага і запамінальнага – і на пачатку, і зараз. Я заўсёды дапамагаю Элі ў справах клуба: падчас правядзення баляў, салонаў, пікнікоў і г.д. А Эля, напрыклад, дапамагае мне наводзіць парадак у машыне.

Быў выпадак, калі мы выбраліся на возера ўдвух, ці, як кажа Эля, "без хвастоў". Мы цудоўна адпачылі і вырашылі заначаваць проста на беразе ў намёце. Раніцай, гадзіны ў чатыры, сталі збірацца дадому. У Беларусі рэдка калі сустрэнеш незахмараны ўзыход сонца. Але тым ранкам, на зваротным шляху, мы паўгадзіны любаваліся ім. Ад гэтага відовішча ледзь было відаць дарогу! Мы ехалі проста насустрач сонцу. Ва ўсіх сэнсах яркі ўспамін!

Эля:

- Сямейнае жыццё - гэта падарожжа. І мы вырашылі пачаць яго прыгожа. А наша вяселле - гэта яшчэ адна бальная гісторыя. У маі мы рабілі баль у Крычаве, але Максім не змог туды паехаць. Вось мы і вырашылі, што лепшага месца, дзе ажаніцца, няма. Пашылі сабе ампірныя строі пачатку ХІХ стагоддзя, узялі бацькоў, сведкаў і паехалі брацца шлюбам у Крычаў у палац Пацёмкіна і Галынскіх. Гэта было вельмі незвычайна!

А потым, праз тыдзень, нашы дарагія сябры зрабілі для нас вясельны пікнік з мноствам нечаканых сюрпрызаў і падарункаў. Жаніцца нам спадабалася!

Максім:

- Танец - гэта асалода, час, калі можна не дбаць пра нешта сумнае і неабходнае. У танцы Эля робіцца шчаслівай, як дзіця. І яна гэта шчасце выпраменьвае. Танец - гэта наш клуб з дагэтуль дзіўнай для мяне колькасцю незвычайных і надзвычайна прыемных людзей.

Формула кахання? Трэба чуць адно аднаго. Размаўляць і чуць. Прымаць адметнасці. Пераадольваць свае недарэчнасці. Акрамя пачуццяў…

Муж і жонка - гэта дуэт, каманда. Самая блізкая каманда. І тут шмат магчымасцей, каб кожны мог выявіць сябе, рэалізаваць як асоба, творца, фантазёр.

Хто галоўны ў нашай сям'і?.. Было б, напэўна, прасцей, але разам з тым і не так цікава, калі б можна было вызначыцца дакладна. Эля - па-жаночы больш старанная і дысцыплінаваная. Я па жыцці летуценнік і генератар часам далёкіх ад побыту ідэй… Адзін на аднаго ўплываем. І калі атрымліваецца паўплываць дарэчна, задаволеныя застаемся абодва.

Гісторыя другая 

Дзмітрый і Таццяна Жаўняроўскія. Ён - прадпрымальнік. Яна - сакратар. Пазнаёміліся... яшчэ ў дзіцячым садку! А зараз у садок ходзіць іхні цудоўны сыночак Марк. 

Дзмітрый, Таццяна і Марк Жаўняроўскія. Фота: сямейны архіў

Таццяна:

- З Дзмітрыем мы жанатыя 6 гадоў. А знаёмыя ўжо цэлых 32! Але гэта не рэкорд з Кнігі Гінэса па самым доўгім заляцанні. Проста пазнаёміліся мы з будучым мужам у дзіцячым садку. Я была дачкой выхавальніцы, і ўсе дзеці хацелі са мной сябраваць. А я вельмі выбарча ставілася да таварышаў, і Дзіма тады нават у сябрах у мяне не лічыўся. Скажу больш: я яго наогул не памятаю хлапчуком! А вось у яго захаваліся пра мяне светлыя ўспаміны як пра маленькую худзенькую дзяўчынку з чырвонымі банцікамі.

Пазней мы сустрэліся выпадкова - праз шмат гадоў... Адносіны закруціліся вельмі імкліва. Мы разам ездзілі адпачываць, наведвалі сяброў, глядзелі новыя фільмы ў кінатэатрах, танчылі ў клубах, гатавалі шашлыкі на прыродзе. Тыповыя прагулянкі для закаханых у "букетна-цукерачны" перыяд, але нам было так хораша разам!

А ўжо праз паўгода, у адзін цудоўны дзень, калі Дзмітрый быў у ад'ездзе, мне прыйшла ад яго смс-ка з прапановай рукі і сэрца. Можа, камусьці гэта падасца нерамантычным, а для мяне гэты момант быў вельмі хвалюючым і чароўным.

Цяпер, вядома, муж мяне віншуе асабіста. І мае любімыя цюльпаны, Raffaello і іншыя мілыя падарункі я атрымліваю не толькі па святах. 

Дзмітрый:

- Каб каханне жыло ў сям'і як мага даўжэй, мужу і жонцы нельга расслабляцца. Трэба часцей адзін аднаго прыемна здзіўляць, умець падтрымаць у цяжкую хвіліну, быць больш цярплівымі. І захоўваць у душы толькі цёплыя, прыемныя моманты сумеснага жыцця.

Гісторыя трэцяя 

Генадзь і Лізавета Агафонавы. Ён – спецыяліст па нерухомасці. Яна – інжынер па якасці. Ён – беларус, з Віцебска. Яна – руская, з Санкт-Пецярбурга. Ён – каталік. Яна – праваслаўная. Пасля вяселля пара жыве ў паўночнай расійскай сталіцы. Віцебск і Піцер чымсьці падобныя - надвор'ем, прыгажосцю і сваёй унікальнай гарадской аўрай. Таму недзіўна, што гэтыя дзве душы так парадніліся. Ліза нават вывучыла беларускую мову!

Генадзь і Лізавета Агафонавы. Фота: сямейны архіў
Генадзь:

- Мы пазнаёміліся з Лізуськай на сустрэчы Віцебскага праваслаўнага брацтва і Пецярбургскай міжвузаўскай асацыяцыі "Пакроў", якія ладзілі сумеснае творчае мерапрыемства ў цэнтры "Дзвіна". Месца гэта сімвалічнае, бо там віцебскія пары гуляюць вяселлі ў беларускай традыцыі. А ў нас там абылося першае спатканне. На ім мы назвалі адзін аднаго чужымі імёнамі, на тым і разышліся. Але зацікаўленне з'явілася. Як пасля прызналася Ліза, яна звярнула ўвагу на маю дзівосную фрызуру, хутчэй недагледжаную, чым адмыслова пастаўленую. Адным словам, уцюхалася сталічная мамзэля ў мясцовага жэўжыка! І "ўзяла" яго за чубрыну, прывабіўшы нейкімі таемнымі дзявочымі сродкамі.

А пазней было першае спазнанне пяшчоты праз нясмелыя дотыкі і адчуванне гарачага подыху вельмі-вельмі блізка, у адным купэйным вагоне, калі ўсё забываецца і адно прагнецца дыхаць вабнотай любай дзяўчыны.

Не істотна, што мы размаўлялі на розных мовах. У закаханых свая гамонка, зразумелая толькі ім. Калі ёсць толькі пачуцці, такія размаітыя і ўзнёслыя... 

Аднак ужо на самым пачатку адносінаў паміж намі не стаяла пытанне выбару мовы зносінаў. Толькі беларуская - у ложку і на вуліцы.

Спачатку з дапамогай слоўніка, а потым і самастойна, прайшоўшы інтэнсіўны курс навучання, здольная расійская дзяўчо авалодала мужавай роднай мовай. Спачатку, каб элементарна разумець мяне, а потым - і свабодна размаўляць.

Беларуская мова здольная перадаць жарсць, агучыць грукат шчымлівага сэрца. Яна і сталася мовай нашага кахання. Яна – таксама барометар, па якім я беспамылкова вызначаю ўнутраны стан сваёй Альжбеткі. Калі яна лагодная, то ласкавыя словы вымаўляе правільна, па-беларуску, а варта ёй хоць крыху раздражніцца, як адразу "ч" мякчэе, а "г" пазбаўляецца сваёй грымотнасці. Тут проста трэба неадкладна прытуліць да сябе сваю птушачку і назваць яе самай лепшай. І яна адразу супакоіцца.

Мне прыемна слухаць, як жоначка с захапленнем штосьці распавядае па-беларуску. Я тады нават не імкнуся схапіць сэнс сказанага, а проста з асалодай слухаю яе, бы салоўку. Але сумна, што ў самой Беларусі Лізавету па-беларуску мала хто разумее…

Лізавета:

- Нельга сказаць, што я вырашыла вывучаць беларускую мову. Генусь проста не пакінуў мне выбару. Мне хацелася лепей яго разумець, таму я пайшла ў кнігарню і купіла руска-беларускі слоўнік, так і пачалося маё навучанне. Генадзю было прыемна, калі я размаўляю па-беларуску, і гэта вельмі падтрымлівала мяне. А зараз гэта ўжо ўвайшло ў звычку, нават на працы я часта несвядома ўжываю беларускія словы.

Генадзь:

- Гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч спявае: "Ведае кожны, і пан, і мужык, яна - праваслаўная, я - каталік". Так і з намі роўненька адбылося.

Рознасць канфесій не шкодзіць нам ствараць з дапамогай Бога наш маленечкі хатні касцёл, дзе абавязкова ёсць месца супольнай малітве перад ежай, блаславенню перад выхадам на працу і вечароваму чытанню Святога Пісання.

Вера ў Бога – адзіны трывалы падмурак, на якім варта будаваць адносіны. Іншыя варыяцыі асуджаныя на паразу. Сапраўдная сям'я – гэта мінімум тры асобы, прычым Гасподзь ідзе наперадзе. Дзівакі тыя пары, хто свядома адмаўляецца ад сакраменту вянчання - гэтай ласкі Божай і падтрымкі ў спакусах.

З вясельнага перыяду запомніліся здзіўленыя вочы супрацоўніцы пецярбургскага загса. На мой вокліч перад роспісам: "Госпадзі, спасі маю душу!", яна адказала: "Ну не трэба так, вы ж не смяротны прысуд сабе падпісваеце". Потым мы адстойвалі запіс у дакументах, калі служачыя ўпарта не хацелі пісаць Беларусь, а пераконвалі ў слушнасці наймення "Белоруссия". Але мы дамагліся свайго, чым цешымся дагэтуль. Пасля афіцыйнай працэдуры быў шпацыр і паход у кіно.

Вянчаліся мы ў Колтушскай парафіі святога праведнага Іаана Кранштацкага, дзе сабраліся родныя і сябры, якія прыйшлі павіншаваць нас са звязам на нябёсах. А потым быў мядовы Кіеў, спуск у пячоры і шмат іншых прыемных уражанняў... 

Пасля святаў настаюць будні, падчас якіх здараюцца хістанні, выпрабаванні. Аднак ты ўжо не ўяўляеш сябе без самага блізкага і роднага ў свеце чалавека – тваёй любай жонушкі. Ты баішся яе. Але не як драпежніка, а як Бога. Баішся пакрыўдзіць яе давер, яе каханне, яе прыязнасць і залежнасць.

Жанаты чалавек жыве не ўпустую, ён інвестуе свой капітал пад вялікія адсоткі, якія выплочваюцца і памнажаюцца з кожным днём. Жонка – гэта дар Божы, які трэба берагчы і любіць. Яна – брама твайго збаўлення, альбо наадварот – зрынанне ў бяздонне. Выбар за вамі, мужыкі!
-10%
-15%
-10%
-23%
-23%
-10%
-12%
-15%
-5%
-40%
0072916