/ /

"У горадзе Міёры 20 студзеня здарылася аварыя цеплавых сетак, і да сёння яна не ліквідаваная. Тэмпература паветра ў шматпавярховіках і некаторых прыватных сядзібах апускалася да 10 градусаў. У многіх дамах размарозіліся і лопнулі батарэі ацяплення", - паведамляе Westki.info. Карэспандэнту TUT.BY паведамілі, што аварыі ў горадзе не было і няма. 

Карэспандэнт "Вестак" наведаў чатыры прыватныя дамы, якія падключаныя да гарадскіх цеплавых сетак. Батарэі ацяплення ў некаторых кватэрах ледзяныя, у іншых – трохі цёплыя.
 
Фото: westki.info
Трэснутая батарэя каля дома Валерыя Валажонка. Фота: Кастусь Шыталь
 
У сярэдняй школе № 3 вучні і настаўнікі сядзяць на ўроках у цёплай вопратцы.
 
У трохпавярховым доме, які наведаў карэспандэнт, тэмпература ў кватэрах каля 16 градусаў. У іншых дамах, кажуць, значна халадней.
 
Фото: westki.info
Валерый Валажонак мацае батарэі: халодныя. Фота: Кастусь Шыталь
 
Гаспадар аднаго з дамоў, актывіст БХД Валерый Валажонак, паказвае трэснутую батарэю. Выкліканыя супрацоўнікі ЖКГ знялі батарэю, і адно з памяшканняў засталося без ацяплення. Таксама рамонтнікі зламалі цеплавы лічыльнік.
 
Фото: westki.info
Тут была батарэя. Дом Валерыя Валажонка. Фота: Кастусь Шыталь

У другім доме лёд на сценах. У трэцім гаспадар вымушаны выліваць з цеплавой сістэмы ваду, каб адбывалася цыркуляцыя. Помпа не працуе, таму гарачая вада ў батарэі не падаецца.
 
Фото: westki.info
Жыхароў, якія мёрзнуць, наведаў палітык Павел Севярынец. Вось тут на сценах - лёд. Фота: Кастусь Шыталь
 
Гаспадар аднаго з дамоў - Іосіф, сабраў шаснаццаць подпісаў пад зваротам у райвыканкам з патрабаваннем адрамантаваць ацяпленне. Яму патэлефанаваў інжынер ЖКГ і прыгразіў адключыць дом ад ацяплення зусім.

Учора, 5 лютага, міліцыя арыштавала журналістаў "Белсата" Сяржука Кручкова, Насту Рэзнікаву і Аляксандра Пацеева, якія прыехалі з Менску рыхтаваць матэрыял пра аварыю. Журналістам загадалі не вяртацца ў горад.
 
Фото: westki.info
Цеплатраса ў горадзе Міёры, з якой цячэ вада. 5 лютага 2014 года.
Фота: Кастусь Шыталь
 
Галоўны інжынэр ЖКГ Міёрскага раёна Аляксандр Каратаеў, у сваю чаргу, паведаміў "Свабодзе":

"Размарожаныя батарэі ў прыватным доме, і Валажонак звярнуўся да нас тады, калі батарэі ў ягоным доме ўжо лопнулі. Гэта прыватны сектар, а ў астатніх дамах і ў шматпавярховых ужо грэецца... Што я магу патлумачыць дакладна, і гэта адна з прычын, чаму скаргі пайшлі: уся зіма была плюсавая, а ў нас кацёл выпрацоўвае пэўную нагрузку. Ён працаваў, і ў кватэрах было 25 градусаў і больш. А нарматыў — 18 градусаў, і калі стала менш, каля 18–19 стала, — пачалі скардзіцца. Не ва ўсіх кватэрах, як яны там скардзяцца, што нібыта 13-15 градусаў. Ёсць асобныя кватэры, дзе 15 градусаў. Мы над гэтым працуем, шматкватэрны дом ужо зрабілі. Нам і абласное ўпраўленне даводзіць графік работы кацельнай, мы працавалі па графіку — падавалі тэмпературу ў залежнасці ад тэмпературы паветра. Зараз памянялі помпы на дамах. Горад павялічваецца, шматпавярховікі збудавалі — гэта таксама павялічыла нагрузку. А прыватны сектар, ён... Іх калісьці падключалі да цэнтральнага ацяплення, але гэта не значыць, што яны павінны з намі ўвесь час працаваць. У нас у горадзе праведзены газ і людзей папярэджвалі, што з часам прыватны сектар будзе адключаны ад цэнтральнага ацяплення, бо з прыватным сектарам працаваць нявыгадна. Гэта значыць, што людзі мусяць ацяпляць дамы самі. Некаторыя ўжо ўсталявалі газавае абсталяванне і самастойна ацяпляюць свае дамы".

У каментары парталу TUT.BY намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы УП ЖКГ Міёрскага раёна Аляксандр Барэйка заявіў: "Ніякай аварыі цепласетак у нашым горадзе не было і няма. Ёсць праблемы па ацяпленні асобных дамоў у прыватным сектары, якія знаходзяцца далёка ад кацельнай. Гэта было і ў ранейшыя зімы, і мы гэтага не хаваем. Аднак зараз спецыялісты там працуюць і ліквідуюць гэтыя праблемы. Наколькі мне вядома, адзін з такіх дамоў - дом, які належыць Валерыю Валажонку, дзе размарозілася батарэя. Але гэта прыватны выпадак. У астатніх дамах батарэі грэюцца".  
{banner_819}{banner_825}
-21%
-20%
-10%
-20%
-30%
-10%
-50%